| "Сачы за маім носам". |
|
|
|
|
Усе трусы рухаюць носам. Робяць яны гэта не для таго, каб нюхаць або каб дыхаць. Часам яны наогул не рухаюць носам. Тады навошта ж яны гэта робяць? Нос выступае ў ролі тэрмометра зацікаўленасці вашага гадаванца. Чым часцей рухаецца нос, тым больш зацікаўлены трус. Хуткія рухі носам не заўсёды азначаюць, што трус чымсьці засмучаны. Часцей гэта ўсёткі цікавасць. Павольныя рухі значаць, што трус зараз у добрым настрою. Увогуле, нос паказвае нам настрой. Калі вы ўстанеце і пачнеце рабіць што-небудзь дзіўнае, то Вы заўважыце, як хутка заварушыцца нос у труса, а таксама звярнуцца вушы ў ваш бок. Калі трус задумляецца, то нос часта наогул перастае рухацца. Cпокойны рух носам можна перавесці як "Гэй, тамака! Усё спакойна!". Нажаль, мы не можам рухаць носам, як трусы (хоць, можа, Вы можаце? :-)) Але трусы зразумеюць, калі Вы скарыстаеце сваю верхнюю губу, каб імітаваць рухі носу. Асабліва гэта эфектыўна, калі ёсць вусы. Але некаторыя прымудраюцца рухаць носам так, што трусы сапраўды іх разумеюць. Паспрабуйце, самі ўбачыце. Толькі, каб ніхто Вас не бачыў, а то яшчэ падумаюць што... Трусы могуць раптам перастаць рухаць носам, і ў гэтага таксама ёсць сэнс. Гэта значыць, што цікавасць дасягнула сваёй вышэйшай кропкі. Практыкаванне для трусалюбаў. Паспрабуем праверыць, на што здольны Ваш нос. Пераканайцеся, што ніхто вас не бачыць. Ляжце на падлогу перад трусам на жывот тварам да труса. Ваш гадаванец будзе вельмі зацікаўлены, што гэта Вы прыдумалі. Яго нос пачне рухацца хутчэй. Тады пачніце рухаць альбо губой, альбо, калі атрымліваецца, носам, але некалькі павольней, чым ён. Трусіны нос таксама пачне рухацца павольней! Запавольвайце свой рытм, пакуль у абодвух не будзе аднолькавы рытм. Зараз пачніце паскараць рух, пры гэтым больш нічога не робячы. І Вы заўважыце, што і трус пачне хутчэй рухаць носам! Як рух носам супаставіць з іншымі сігналамі? Становішча цела - галоўны індыкатар рэлаксацыі труса. Накіраванне вушэй паказвае ступень цікавасці. Рух носу паказвае больш выразна стаўленне труса да рэчы, за якой ён зараз назірае. Усе гэтыя тры рэчы, характэрызуючыя настрой, звязаныя паміж сабой, але не заўсёды дзейнічаюць сумесна. |


