| "Ах, вось гэта жыццё!" (пагляданне) |
|
|
|
|
Акрамя пяшчотнасцяў трусам падабаецца тусавацца разам ды сачыць адзін за адным. Седзячы побач з трусам, чытаючы або размаўляючы, Вы выглядаеце для яго вельмі па-таварыску. Некаторым трусам падабаецца сядзець перад тэлевізарам, пакуль вы яго глядзіце. Па шчасцю, пры гэтым яны не здагадваюцца, што Вы за ім цалкам не назіраеце. Адпачываючы трус можа прыняць некалькі адпавядаючых настрою пастаў, якія паказваюць узровень яго камфорту ды шчасця. Лічыцца, што чым цяжэй трусу падняцца з нейкага становішча, тым камфортней трус сябе адчувае, тым ён больш расслаблены. Больш расслабленыя трусы ляжаць з выцягнутымі заднімі лапамі, адной або обедзьвума, часам плюхаюцца на бок. Такая пастава азначае, што трусу веееельмі камфортна. Калі трус пачуваецца вельмі добра, то ён можа перакаціцца на бок. Прычым, часта гэта робіцца з характэрным плясканнем аб падлогу. Такое плясканне адлюстроўвае найвышэйшае шчасце ў трусаў. На баку трус можа выцягвацца або круціцца або нават некаторы час проста ляжаць на баку, закаціўшы вочы і паказаўшы бялкі. Убачыўшы ў першы раз такое, некаторыя думаюць, што іх трус памёр. Калі Вы падбяжыце, каб дапамагчы яму, ён у той жамомантускочыць, здзіўлена пазяхаючы, навоштаВы перашкодзілі прыемнаму адпачынку. Калі ў вас некалькі трусаў, якія не ладзяць паміж сабой, часам гуляюць у гульню пад назовам "я шчаслівейшы за цябе". Звычайна, калі трус "валіцца" побач з іншым, гэта паказвае, як яму прыемна быць побач, але калі трусы варагуюць, яны пляскаюцца побач з іншым па нескольку раз, такое шлепанне можа азначаць легкую пагарду. Можна перакласці як "мне цалкам пляваць на цябе", або нават "я шчаслівы, а ты жалкае падабенства труса, вось". |


