| "Папесці мяне" (іерархія) |
|
|
|
|
У адрозненне ад большасці котак, затое так сама як і сабакі, хатнія трусы вельмі сацыяльныя жывёлы. Хатнія трусы завезеныя з Еўропы, дзе іх дзікія продкі жывуць хаўрусамі-калоніямі. У такой супольнасці яны дзеляць жыццёвую прастору і ежу, апавяшчаюць адзін аднаго аб небяспецы. У такім хаўрусе кожны трус ведае сваё месца і падпарадкоўваецца законам іерархіі. У адрозненне ад дзікіх, хатнія трусы, асабліва спакладзеныя жывёлы, жывуць з людзьмі, і ім не трэба думаць аб іерархіі (хто каго можа пабіць). Звычайна трусы дэманструюць дамінантнасць грумінгам (хто каго вылізвае). Не хвалюйцеся, вы можаце пачэсваць труса рукамі, зусім неабавязкова гэта рабіць языком. Дамінантныя трусы часта вылізваюць падпарадкаваных асобін і вас. Лідэр у калоніі трусаў павінен шанавацца ўсімі члонкамі і ўсе яму павінны падпарадкоўвацца. Таксама дамінантны трус часам дазваляе вылізваць сябе сваім падпарадкаваным, якія павінны беспярэчна падпарадкавацца. Ці ведаеце вы, што, пачасаўшы лоб трусу, вы абвінеце яго камфортам і асалодай, а таксама задаволіце яго сябелюбнасць? Ну... вам бы таксама спадабалася. Калі трус жадае, каб яго пачасалі, ён набліжаецца к вас і часам нават злёгку падштурхоўвае носам вашу руку або прапіхвае нос пад далонь або нагу, потым прыціскаецца грудзьмі да падлогі і выцягвае галаву. Вушы пры гэтым могуць быць ледзь прыціснутымі к спіны. Але ў дадзеным кантэксце гэта не азначае страх (пры гэтым трус ніколі не выцягвае галаву) або злосць (звычайна пры гэтым трус стаіць, а не распластваецца). Часта такія паводзіны азначаюць не запрашэнне да пяшчоты, а загад. Непаслушэнства можа прывесці да таго, што трус абурыцца на вашыя паводзіны і згрызе вашую адзежу або нават покусае вашыя рукі. Паўторнае пагарджэнне запрашэннем труса прывядзе да крыўды вашага гадаванца і пераадрасаванню свайго смутку на дранне дыванаў, капанне падушак, згрызанне ліштвы. Такія паводзіны лягчэй папярэдзіць, чым потым карэктаваць. Проста працягніце руку на прапанову труса і палашчыце яго, каб падтрымаць у трусе ўпэўненасць і ўсцешыць яго сябелюбнасць. Як было сказана вышэй, запрашэнне да грумінгу - не ветлівая просьба і адмова можа прывесці да благіх наступстваў. Іншы спосаб прыняць запрашэнне, не выкарыстоўваючы рук - гэта пачасаць з сілай ілоб труса пальцамі нагі. Часта, калі вы працуеце за сталом (і на нагах няма шкарпэтак або тэпцікаў), намацванне труса пад нагамі з'яўляецца велізарнай неспадзеўкай! Запрашэнне да грумінгу вельмі сур'ёзны занятак! Яго нельга праігнараваць! Некаторыя вельмі агрэсіўныя трусы могуць і пабіць, каб прыцягнуць да грумінгу, дэманструючы тым самым сваю дамінантнасць. Звычайна такія трусы ва ўзрушанасці не толькі шчыкаюцца або кусаюцца, але могуць і вельмі моцна падрапаць. Натуральна, вы павінны выкараніць гэтую шкодную звычку і як мага хутчэй! Некаторыя трусы-лідэры (альфы) могуць папросту легчы зверху субардынантнага труса (упоперак яго шыі), каб пацвердзіць свой стан. Таму, калі моцна (але далікатна!) прыціснуць труса да падлогі рукой за шыю і плечы, гэта прывядзе да таго, што ён замрэ. Можна і кіпцюры паабцінаць і вушы праверыць.Некаторыя трусы менш залежныя ад іерархічных забабонаў, яны могуць як папрасіць пачухаць іх, так і палізаць вас у адказ. Іншыя трусы не лашчыцца да іншых трусаў, яны адмаўляюць у грумінге, але не адмаўляюцца, калі чухаюць іх. Кожны трус індывідуальны, таму вы павінны дасканала вывучыць свайго гадаванца самі. Усе яны ўвяльбяюць, калі іх гладзяць, акрамя тых момантаў, калі яны напалоханыя, злыя або пакрыўджаныя на вас. Некаторыя трусы вылізваюць розныя рэчы, прыналежныя вам, напрыклад, адзежу або проста часткі вашага цела. Гэта азначае, што вы яму вельмі падабаецеся, нават калі вы з'яўляецеся падпарадкаваным. Звычайна трус гэта робіць, калі ўпэўнены, што вы на яго глядзіце. Прадметам выбару з'яўляецца прадмет, які мае ваш пах, напрыклад, месцы, дзе вы сядзіце або адзежа, якую вы з сябе знялі. З пазіцыі труса, магчыма, гэта як падарунак, які ён вам дорыць. Вы можаце задумацца над тым, як прымусіць труса падпарадкоўвацца вам (напрыклад, ісці на ноч у клетку), калі вы не бос. Адказ: трусы вельмі кемлівыя жывёлы. Калі вы зможаце прымусіць яго вылізваць вас на працягу доўгага часу вашых зносін, то вы становіцеся невялічкім "босам" і неўзабаве зможаце падпарадкаваць труса чаму-сцьі іншаму. Гэта павінна падштурхнуць вас на ўсялякія ідэі, як гэта ажыццявіць. Трус можа заставацца альфай, але ў той самы час выконваць некаторыя вашы патрабаванні. Базавыя паставы труса: ляжыць сядзіць стаіць. |


