This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Як зразумець труса PDF Print E-mail

Усе мы ведаем, наколькі непрыемна, калі нас не разумеюць. Асабліва востра гэта адчуваеш, калі жывеш з кімсьці пад адным дахам. У першую чаргу гэтае пытанне датычыць нас, трусаводаў, жадаючых без праблем разумець і будаваць адносіны са сваімі жывёламі. Трусы камунікуюць шматлікімі спосабамі. Нажаль, вельмі нешмат хто з нас ведае, што кажуць нам трусы і як гэтым трусам у дасягальнай форме патлумачыць, чаго жадаем ад іх мы. Гэтая частка сайта прысвечана ўсім трусаводам і з'яўляецца дапаможнікам па разуменню паводзін трусаў, тлумачыць значэнне сігналаў, паводзін ды гукаў.

Шмат людзей здзіўляюцца, наколькі выразным можа быць трус, улічваюачы, што яны не могуць скавытаць, або яхкаць, або як інакш часта выдаваць гукі.

Каб разумець значэнне мовы трусаў, патрэбна здольнасць паводзіць сябе, як трус, і разумець сігналы, якія ён паказвае. Ваш гадаванец ніколі не навучыцца разумець мноства рэчаў, якія вы робіце («чаму яна тры разу паварочвае ключ у замку, калі сыходзіць на працу?”). Але Вы самі ў стане зразумець сэнс трусіных выказванняў. У некаторым сэнсе трусы падобныя да людзей, але ёсць мноства адрозненняў, як, напрыклад, даўгія вушы :)

Людзі, якія параўноўваюць трусаў з сабакамі, часта заўважаюць, што тыя адрозніваюцца ад сабак праявай сяброўства. Так, сабака выяўляе ў адносінах да чалавека давер і павагу, трус жа паводзіць сябе інакш. Трусы не падобныя на сабак і котак. Трусы - гэта трусы. Таму для вас важна зразумець, як яны думаюць, і чаго яны жадаюць. Чаго трусы больш за ўсё патрабуюць? Спагаду і любоў з нашага боку, і калі вы зможаце гэта яму даць, то з лёгкасцю станеце яго блізкім сябрам.

Галоўная сігнальная сістэма трусаў - іх вушы. Але не ўсё могуць імі скарыстацца. Напрыклад, бараны. Рухі вушэй у баранаў не маюць такога шырокага значэння, як у трусаў з даверху стаячымі вушамі, таму іх настрой часта не так прыкметны для ўладальнікаў. Такім чынам, можна параўнаць бараноў з турыстамі, якія размаўляюць на мове з акцэнтам.

Тыя самыя знакі могуць тлумачыцца па-рознаму ў розных сітуацыях. Напрыклад, раззлаваны трус або спалоханы, а таксама трус, які жадае, каб яго палашчылі па галаве, будзе прыціскаць вушы назад да спіны. Як вы бачыце, гэта той жа самы знак, але тлумачыцца ён па-рознаму ў залежнасці ад абставінаў. У трусаў мноства пастаў, якія таксама маюць значэнні. Але ўсе яны таксама не з'яўляюцца канстантамі. Неабходна ўлічваць вонкавыя абставіны. Людзі лёгка вучацца разумець мову сваіх гадаванцаў, таму што праводзяць разам з імі шмат часу.

Цяжка апісаць спосабы камунікацыі труса на адной кароткай старонцы. Каб азнаёміууа з астатняй істотнай інфармацыяй, зазірніце ў наступныя артыкулы раздзела "Мова трусікаў".

Папярэджваем, што трусы могуць паведамляць аб чымсці, выкарыстаючы свае зубы і кіпцюры. Гэта - звычайныя паводзіны труса, не трэба блытаць гэта з прыкметамі "злога" або агрэсіўнага труса. Сапраўды злосных трусаў няшмат і звычайна іх паводзіны з'яўляюцца вынікам гвалтавых сітуацый. Большасць трусаў кусае слаба і не раніць сур'ёзна, але некаторыя могуць пакусвацца па мноству чыннікаў: раздражненне, гарманальныя змены, пошук увагі паводзіны, нуда, і г.д. Гэта - стандартная форма камунікацыі паміж самімі трусамі, якую яны магуць выкарыстоўваць і з іх чалавечымі сябрамі таксама. Віскніце на высокіх танах, калі пакусванне труса будзе надта балючым і непажаданымі паводзінамі; таксама не ўзнагароджвайце труса за тое, што ён кусаўся. Напрыклад, калі трус укусіў Вас, каб прыцягнуць Вашу ўвагу, адыйдзіце і праігнаруйце яго. Удар або іншае дысцыплінаванне труса не вырашыць праблему і часта зробяць справы яшчэ горшымі.

Трусы драпаюцца, калі яны пачуваюць сябе пад пагрозай або ім неабоходна абараняцца. Спатрэбіцца час і практыка, каб пазнаць, як належным чынам звяртацца з трусамі, і трэба разлічваць, што час ад часу Вы можаце атрымліваць некалькі драпін. Догляд за кіпцюрамі Вашага труса, рэгулярнае іх абцінанне дапаможа мінімізаваць праблемы з драпінамі.

Вывучэнне, як кіраваць асобнымі рысамі труса, патрабуе цярпення і разумення. Калі ў Вас узніклі праблемы з паводзінамі Вашага труса, калі ласка, працуйце над рашэннем праблемы замест таго, каб пакінуць жывёлу. Аўтар гэтага артыкула даступны на форуме як рэсурс, каб дапамагчы пераадолець любыя праблемы паводзінаў.

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬