|
"П-А-В-А-Г-А - вось чаго чакае ад мяне мой трус" (крыўда) |
|
|
|
|
Ці ведаеце Вы, што ў эскімосаў існуе мноства слоў ды выразаў для апісання колеру снегапада? Так і ў трусаў ёсць мноства "выразаў", каб перадаць адценні настрою "Ты мяне абразіў!", якія выказваюць, наколькі ён пакрыўджаны і ці збіраецца наогул мірыцца. Нязгода паміж Вамі не заўсёды прыводзіць да сваркі, але заўсёды будзе пакрыўджаны бок ды крыўднік, які павінен перапрасіць. Часта для гэтага трэба пачасаць трусу лоб, можна пачаставаць разынкамі. Падчас гэта не дапамагае, тады можна паказаць, як моцна Вы пакутуеце ад знявагі, што Вас пазбягаюць. Неўзабаве ён дазволіць Вам папрасіць прабачэння. Трус, у якога не папрасілі прабачэння, можа дзьмуцца шмат-шмат дзён. |
|
Read more...
|
|
|
Усе трусы рухаюць носам. Робяць яны гэта не для таго, каб нюхаць або каб дыхаць. Часам яны наогул не рухаюць носам. Тады навошта ж яны гэта робяць? Нос выступае ў ролі тэрмометра зацікаўленасці вашага гадаванца. Чым часцей рухаецца нос, тым больш зацікаўлены трус. |
|
Read more...
|
|
"Ах, вось гэта жыццё!" (пагляданне) |
|
|
|
|
Акрамя пяшчотнасцяў трусам падабаецца тусавацца разам ды сачыць адзін за адным. Седзячы побач з трусам, чытаючы або размаўляючы, Вы выглядаеце для яго вельмі па-таварыску. Некаторым трусам падабаецца сядзець перад тэлевізарам, пакуль вы яго глядзіце. Па шчасцю, пры гэтым яны не здагадваюцца, што Вы за ім цалкам не назіраеце. |
|
Read more...
|
|
"Ага, вось так мне прыемна" (пяшчота) |
|
|
|
|
Асноўнай вобласцю грумінга ў трусаў з'яўляецца галава. Чалавек можа ажыццявіць гэтую працэдуру, почэсваючы лоб супраць поўсці, падставу вушэй і задні кут сківіц (толькі не ніз!), пацягваць вушкі (толькі далікатна). Некаторым трусам падабаецца, калі ім выдзіраюць выпадаючую поўсць падчас лінькі, што найбольш эфектыўна рабіць пры дапамозе шчоткі. Ім падабаецца, калі ім праціраюць вочы, асабліва ўнутраныя куты, дзе часам назапашваецца фізіялагічна нармалёвыя вылучэнні. Некаторыя трусы падчас грумінга кладуць падбародак на галаву партнёра, каб паказаць сваю прыхільнасць і добрае стаўленне да таго, каго песциш. Вы таксама можаце паспрабаваць зрабіць так падчас рассчэсвання або ўзаемнага чухання. |
|
Read more...
|
|
"Папесці мяне" (іерархія) |
|
|
|
|
У адрозненне ад большасці котак, затое так сама як і сабакі, хатнія трусы вельмі сацыяльныя жывёлы. Хатнія трусы завезеныя з Еўропы, дзе іх дзікія продкі жывуць хаўрусамі-калоніямі. У такой супольнасці яны дзеляць жыццёвую прастору і ежу, апавяшчаюць адзін аднаго аб небяспецы. У такім хаўрусе кожны трус ведае сваё месца і падпарадкоўваецца законам іерархіі. У адрозненне ад дзікіх, хатнія трусы, асабліва спакладзеныя жывёлы, жывуць з людзьмі, і ім не трэба думаць аб іерархіі (хто каго можа пабіць). Звычайна трусы дэманструюць дамінантнасць грумінгам (хто каго вылізвае). Не хвалюйцеся, вы можаце пачэсваць труса рукамі, зусім неабавязкова гэта рабіць языком. |
|
Read more...
|
|
|
|
|
<< Start < Prev 1 2 Next > End >>
|
|
Page 1 of 2 |