This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Кантактныя гульні PDF Print E-mail

Корм як забаўка:

Даганялкі.



Многія трусы ахвотна важдаюцца з анучамі: покрывамі, ручнікамі, дываныкамі. Могуць гуляць з кавалачкам тканіны - ухопяцца зубамі і бегаюць па колу або туды-сюды. Другі канец лепш трымаць у павтры рукой. Можна нават такім чынам навучыць гуляць у "карыду" з кавалачкам чырвонай тканіны. (Забіваць труса ў канцы дзідою не абавязкова). Тут можна паглядзець відэа, як гэта выглядае: http://lapinnain.free.fr/toreador.htm


А яшчэ некаторыя трусы бегаюць за мячыкам... Толькі яны яго не прыносяць зваротна як сабака, а проста даганяюць і бягуць назад. Калі раззлуюцца на цацку - могуць пачаць рохкаць, скакаць-ганяцца за ёй і спрабаваць яе ўгрызці.

На худы канец - хай ганяюцца за кавалачкам ласунка.

2. Барацьба.

Можна гуляць ў “фізкультуру”: узяць нягнуткую вярбовую палачку (гнуткая можа хвастануць труса), пажадана не сухую, з карай і не абгрызеную, а то нясмачна гуляць. Пачынаем з паляпвання па падолозе. Звычайна трусік прыходзіць паглядзець, што гэта. І тады пачынаем паціху паляпваць, почэсваць жывёлку па шчоках, носу ды падбародку, паднімаючы палачку ўверх.
Трус тут жа становіцца на заднія лапы, пярэднімі спрабуе адбіць або прыцягнуць палку, пагрызці яе - гэта па настроі. Падымаем вышэй, вышэй - трус можа пачаць паднімацца на заднія лапы, выцягваючыся ва ўвесь рост, палачка павінна быць ў межах дасягнення зубоў ды лап.
Гуляюць па-рознаму - аднаму трусіку трэба дастаць ды пагрызці, а другому падмяць пад сябе і ў выніку пераскочыць праз палку.
Некаторыя трусы амаль не грызуць галінкі, якія ляжаць і не варушацца, гэта ім сумна. Затое толькі возьмеш галінку ў руку - адразу з'яўляецца жадаючы пагуляць з “жывой” галінкай.

3. Футбол


Усе трусы любяць шпурляць рэчы: цацкі, мячыкі і ўсе іншае. Пераканаецеся, што цацкі зроблены надзейна, і што яны не разбіраюцца.
Таксама яны любяць штурхаць, пхаць. Дайце трусу які-небудзь круглую/цыліндровую рэч, можна яго для большага ажыятажу напоўніць сенам. Вельмі добра падыйдуць рулоны ад пяпяровых рушнікоў і туалетнай паперы, паспрабуйце схаваць там корм, якога трэба "выстарацца": спачатку ў рулоне выразаюцца адтуліны, потым унутр кладзецца сена. З такой самы мэтай можна выкарыстоўваць старыя баваўняныя шкарпэткі. Трусы выскубаюць сена праз дзіркі ў рулоне або шкарпэтках. Гэта можа заняць іх на некаторы час.

Можна таксама хаваць кавалачкі ласункаў, напр., моркву або яблык. Пустыя хваёвыя шышкі падыходзяць для гэтай мэты. У заа-крамах таксама прадаюць адмысловыя шары з металу або пластыка, якія можна напаўняць садавінай, гароднінай, сенам і т. д. У якасці забаўкі падыдуць падвесныя бразготкі, а таксама розныя дзіцячыя ці каціныя цацкі з цвёрдай пластмасы, якія катаюцца па падлозе і іх можна кінуць. Або цацкі для чыюкоў, вырабленыя з дрэва, якія трусам падабаецца ўздымаць уверх зубамі і зноў кідаць. Цацкі для чыюкоў, якія вешаюцца ў каморцы, якія можна грызці. Драўляную бразготку можна зрабіць і сваімі рукамі, замацаваўшы 2-3 круглыя драўляныя (з неапрацаванага матэрыялу) шайбы на плеценым шнуры або шпагаце. Або гэта могуць быць цацкі ў форме гантэлькі, абматанай вяроўкай, якая яшчэ і грукоча. Драўляныя цацкі-"грызалкі" можна замацоўваць і ў каморцы. Так вы ствараеце для свайго гадаванца больш разнастайнае навакольнае асяроддзе. Як цацка падыходзяць вялікія гумовыя шары. Сачыце, каб цацкі была бяспечнымі для труса (напр., павінны адсутнічаць вострыя бакі, адпадаючыя дэталі), а таксама за тым, каб трус не з'еў чаго-небудзь неядомага (напр., пластык). 

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬