| Прызвычайванне да ланцужка |
|
|
|
|
Труса можна навучыць бегаць на ланцужку, аднак, мала трусаў, якія будуць паводзіць сябе на ланцужку як сабака: несціся пакорліва пабок гаспадара і сядзець, калі Вы спыніце хаду. Большасць трусаў спыняецца часта, каб агледзецца ды з'есці трохі травы. Вы будзеце здзіўленыя, якая колькасць прахожых будзе рабіць здымак таго, як Вы шпацыруеце з трусам. Перш, чым Вы пачнеце шпацыр, Вам патрэбна належная прымерка, бяспечнае абсталяванне ў добрым стане, каб гарантаваць, што Ваш трус не можа ўцячы або нашкодзіць сабе. Паколькі шыя труса з'яўляецца больш тонкай, чым сабачая, ім для навучання не падыходзяць звычайныя павадкі, незалежна ад таго, як прыгожа яны выглядаюць. Вам спатрэбіцца набыць асаблівуюмоцную лёгкую шлейку для трусіка ды даўгі ланцужок. Насіце зручны абутак з нізкай падэшвай ды адзежу, у якой лёгка рухацца і нахіліцца. Абярыце лёгкі, кароткі ланцужок, не даўжэй 1.5-2м, з ручкай, што абарочваецца вакол запясця. Калі трусу будзе пагражаць небяспека, то Вам захочацца мець свайго труса побач, такім чынам Вы зможаце хутка яго падняць. Пачніце навучанне труса ў зачыненым памяшканні або на Вашай вольнай дарозе або тратуары. Не пачынайце вучыць свайго труса ў траве. Трусам падабаецца яе есць, і гэта - усё, пра што ён будзе думаць. Калі першы раз апрануць трусу шлейку, ён можа зваліцца на адзін бок і адмовіцца рушыцца, або можа нават легчы. У любым выпадку, не хвалюйцеся. Прапануйце трусу ласунак і чакайце. Калі Ваш трус устае і ідзе к Вас, дайце яму ласунак. Пакіньце шлейку на трусе на 10 хвілін за адзін раз, два-тры разы на дзень яшчэ лепш. Як толькі Вашаму трусу стане зручна насіць шлейку, прычапіце да яе ланцужок. Ніколі не пакідайце труса без нагляду ў шлейцы ды/або на ланцужку. Ваш трус можа ўхіляцца, падаць або спрабаваць уцячы з ланцужка. Размаўляйце з трусам мякка і заўсёды заставайцеся цярплівымі і далікатнымі. Калі трус нарэшце ўстае і ідзе з Вамі, майце нагатове ўзнагароду-ласунак. З ланцужком у руцэ прасуньцеся на адзін крок, мякка пацягнеце прывязь, і пакажыце Вашаму трусу ласунак. Калі трус ідзе, узнагародзьце яго. Праз некалькі дзён паспяховых следаванняў або нават калі трус вядзе вас, пачніце паступова скарачаць узнагароду-ласунак. Калі Вы шпацыруеце са сваім трусам, добрай ідэяй можа быць замацаваць ланцужок вакол процілеглага ад труса запясця і кіраваць ланцужком іншай рукой. Напрыклад, калі Ваш трус ідзе па леваму боку ад Вас, трымайце прывязь у сваёй правай руцэ і кіруйце ім левай. Такім чынам, калі узнікне праблема, Вы зможаце схапіць свайго труса левай рукой і трымаць прывязь бяспечнай правай рукой і запясцем. Шпацыры на вуліцы могуць быць цяжкімі і небяспечнымі, і ўладальнікі павінны ўлічыць шмат засцярог, каб гарантаваць, што іх трусы бяспечныя ў то час, як яны на ланцужку. Не рэкамендуецца шпацыраваць з трусам каля вуліц і шашы, або дзе маглі бы выскачыць і напасці агрэсіўныя жывёлы. Ціхія, добра дагледжаныя паркі, ярды і іншыя ізаляваныя вобласці - ідэальныя месцы, каб шпацыраваць з трусам. Лепш за ўсё агароджаная вобласць. Ніколі не бярыце свойскага труса на ланцужку ў парк з сабакамі. Сабакі могуць разгледзець труса як здабычу. Шпацыр з трусам не паходзіць на шпацыр з сабакам. Ідзіце паволі, весяла праводце час, і Ваш трус таксама атрымае задавальненне. Будзце падрыхтаваныя да вялікай колькасці прыпанкаў ды стартаў. Калі Ваш трус напалоханы, не настойвайце на тым, каб ісці вельмі далёка або заставацца на адчыненай прасторы доўга, толькі стойце і дазваляйце трусу оглядацца ды трохі пад'есці травы, аднак, не дазваляйце свайму трусу грызці траву Вашага суседа. Ніколі не вядома, якая атрута або пестыцыды выкарыстоўваліся ў чімсь лужку. |


