This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Першы дзень PDF Print E-mail

Труса нельга падымаць за вушы! Гэта надта адчувальныя органы і калі труса цягаць за іх, яму надзвычай балюча. Вушы труса - не ручка. Трусы - моцныя жывёлы і будуць бараніцца, калі з імі дрэнна абыходзіцца. Аднак, калі Вы звяртаецеся са сваім трусам належным чынам, ён стане далікатнай і кахаючай свойскай жывёлай. Існуе некалькі спосабаў уздымаць труса (каб перасадзіць у пераноску і г.д.), выбар залежыць ад таго, наколькі ён спакойны і які яго памер.

1-ы спосаб. Калі трусіка неабходна падняць, то бяспечна зрабіць гэта наступным чынам: адна далонь кладзецца вакол грудной клеткі (блакуем пры тым пярэднія лапкі), другая далонь падтрымлівае задок. Важна памятаць, што заўсёды трэба падтрымліваць заднія ногі, каб прадухіліць сур'ёзныя пашкоджанні хрыбетніка. Косткі труса могуць зламацца, калі заднім нагам дазволіць звісаць, а жывёла зробіць моцны штуршок. Нажаль, гэтыя пашкоджанні часта з'яўляюцца невылечнымі і прыводзяць да эўтаназіі труса.

2-і спасаб. Вазьміце трусіка правай далонню за скуру ніжэй карка, падтрымоўваючы другой рукой пад заднія ногі. Такое трыманне за скуру можна выкарыстоўваць для дадатковай падтрымкі труса, але само па сабе яно не дастаткова для таго, каб узняць труса.

Пасля гэтага прыцісніце трусіка да сваёй грудзі ды крэпка трымайце яго. Рабіце ўсё магчымае, каб падтрымаць вагу труса і трымаць яго блізка да сябе, каб ян пачуваў сябе ў бяспецы. Гэта супакоіць яго і прадухіліць дрыганне. Пакуль Вы вучыцеся трымаць свайго труса, трымайце яго нізка над падлогай, каб калі ён выскачыць з Вашых рук, не было шанцу для падзення. Трусы могуць весці сябе на руках вельмі ўсхвалявана і занепакоена, нават агрэсіўна, таму дзеці павінны браць трусаў толькі, сеўшы на падлогу. Спытаеце свайго ветэрынара, або дасведчанага гаспадара, каб ён паказаў Вам іншыя метады, як належыць трымаць труса. Некаторыя з іх асабліва карысныя, калі трусу трэба будзе даваць лекі. Абкручванне жывёлы ў ручнік з'яўляецца адным з лёгкіх метадаў.

Выбар імя для труса. Выбар імя важнейшы, чым можна было б думаць. "Цвярдзейшае" імя як Джэк лепш, чым "мякчэйшае" імя Джон. Імя важна пры навучэнні труса, трус будзе лягчэй вучыцца з імем, якое гучыць цвёрда. Таксама трусу лягчэй вывучыць кароткае імя. Яно будзе лягчый зрывацца з Вашага языка падчас навучання. Аднак пазбягайце імёнаў, якія рыфмуюцца з "не", напрыклад, дрэнным выбарам для навучання будзе імя некшталт "Снег".

На працягу некалькіх дзён пасля таго, як трус упершыню апынуўся ў хаце, лепш на некаторы час пакінуць яго ў супакоі і як мага радзей турбаваць яго, не браць без асаблівай неабходнасці на рукі, не навязваць яму сябе, калі бачыце, што ён баіцца. Нават калі гэта даецца Вам цяжка, памятайце, што трусы зараз у новай хаце і яшчэ не ведаюць яе. Ваш новы трус павінен спачатку паволі прыстасавацца да новага асяроддзя і да Вас. Варта падбаць аб тым, каб у новага насельніка было сваё месца, дзе бы ён мог схавацца ад старонніх вачэй. Пачакайце, пакуль трус сам вывучыць жыллё, паесць, асвоіцца. Калі на наступны дзень Вашыя гадаванцы ўжо будуць весела гойсаць і ўсё выведваць, можна пачаць размаўляць з імі, каб яны прызвычаіліся да Вашага голасу.

 


Пяшчотнасці добрыя тады, калі трус здаецца згодным да іх, але, калі ласка, дайце трусу шанец прызвычаіцца перш чым паддаць яго напружаным падзеям (так, пяшчотнасці могуць быць стрэсавай з'явай для новага труса). Не хапайце трусаў знянацку зверху, бо для іх гэта выглядае так, нібыта іх злавіла драпежная птушка, і іх ахоплівае жах смерці. Пазбягайце гучных шумоў, каб трусы не палохаліся. Паволі працягніце да іх сваю руку, дайце яе панюхаць, каб яны да Вас прызвычаіліся. Зрэшты можна прывабіць іх да сябе невялікім пачастункам. Аднак не расчароўвайцеся, калі трусы адразу не прыбягуць да Вас. Спачатку яны павінны зразумець толькі тое, што Вы іх сябра і Вас не трэба баяцца. Чакайце столькі, пакуль трусы не прыбягуць да Вас самастойна. Таксама, калі ласка, не бярыце трусаў на рукі адзіна для таго, каб іх папесціць. Тады яны становяцца палахлівымі і, верагодна, ніколі не пачнуць давяраць Вам.

1. “Ён такі дурны, што залазіць вярхом на Вашую руку, калі Вы сягаеце да яго ў краткі.”
2. “Ён такі дурны: ён заўсёды выбівае посуд з ежай з Вашай рукі, калі Вы спрабуеце накарміць яго.”
3. “Ён такі дурны: ён не ведае, што ён пераследвае аднаго са сваіх сяброў, а не канкурэнта.”

Разнавіднасці розуму

Мы, людзі, вельмі самадзейныя ў нашай разумнасці. Мы здольныя вырашаць праблемы і настолькі ганарымся нашымі вынаходніцтвамі, што даём ім нашы ўласныя імёны, нават калі яны з'яўляюцца хваробамі. Мы, людзі, не знаходзім нічога больш захапляльнага, чым паглыбляцца ў нашы ўласныя думкі, разумовую актыўнасць, якая ператварае ўвесь мір у центр нашага эга. Але гэтая любоўная інтрыга з розумам можа мець паследствы, калі яна прыводзіць да пагардлівага стаўлення да жывёл. Мы лёгка судзім аб розуме жывёл, вырашаючы, якая разнавіднасць разумная, а якая - бязглуздая. На самой справе жывёлы падаюцца нам найбольш дурнымі, калі МЫ не разумеем іх. Як толькі мы высвятляем, чаму жывёла робіць тое, што яна робіць, яна становіцца ў нашых вачах разумнейшай!

Не такі ўжо і бязглузды

Разгледзем першага труса. Ён сягае на чалавечую руку, таму што ён - сэксуальна саспелая, нестаралізаваная істота, якая пазбаўлена кампаніі кагосьці з яго ўласнага жывёльнага віду.

Што датычыць другога труса, які стала выбівае посуд з ежай з чалавечай рукі... Яго "сляпая кропка" знаходзіцца непасрэдна перад ім, на ўзроўні падбародка, дзе чалавек намагаецца прымацаваць посуд. Трус жадае есць, ён не можа знайсці ежу, таму што чалавек змясціў яе ў тое адзіае маленькае месца, якое ён не ў стане яе забачыць. Таму трус бярэ на сябе адказнасць за сітуацыю і раскідвае камбікорм навакал, дзе ў яго ёсць лепшы шанец яго заўважыць.

А што датычыць трэцяга труса, які страціў след свайго канкурэнта і пачаў пераследваць сябра? Ён не быў адзіным "дурэючым" трусам у групе, якую я назіраў некалькі месяцаў таму, таму што, калі ён пачаў пераследваць трусіка, на якога ён быў раззлаваны, іншыя восем трусаў пачалі таксама некага пераследваць, хоць яны не былі ні на кога раззлаваныя. І першы трус не мог адсачыць таго, каго ён пераследваў, таму што ўсё шалёна пераследвалі кагосьці іншага кожныя некалькі секунд. Калі я назіраў за гэтай групай, у мяне было ўражанне, што я быў у сховішчы трусаў-вар'ятаў. Некалькі дзён апасля я задаўся пытаннем, магчыма, у паводзінах трусінай групы прысутнічае нешта накшталт “фактара хаасу”. Гэта спосаб кіраваць агрэсіяй асобы: кожны трус у групе пачынае пераследваць кагосьці, каб адцягнуць увагу і потым заблытаць таго, хто сапраўды злуецца. Гэта ідэя можа таксама патлумачыць сёе-тое ў паводзінах пары трусаў: адзін трус пачынае пераследваць партнёра ў выпадку, калі трэці трус падыйдзе заблізка да іх каморкі. Я зараз перакананы, што гэта не толькі недарэчная агрэсія, але і паводзіны, якія маюць сацыяльную значнасць, калі трусы жывуць у групе, гэта прыродная дамоўленасць.

Зараз трусы здаваліся мне меньш бязглуздымі, таму што ў мяне была тэорыя, якая тлумачыла сэнс іх паводзін. Але магчыма нават, што тэорыя вельмі спрашчае разумовае жыццё труса. Калі недарэчную агрэсію дэманструюць людзі, яна тлумачыцца як сімвалічная агрэсія, якая дапамагае асобе адчуваць і выглядаць больш важкай у сітуацыі, калі хтосьці, у каго ёсць больш улады, чым ў яго, зацяў яго эга. Ён ходаецца з кімсьці больш слабым, таму што ён баіцца моцнага, на якога ён сапраўды злуецца. Няўжо гэта настолькі недарэчна, думаць, што трусы таксама могуць рупіцца аб сваёй рэпутацыі перад іншымі трусамі? Няўжо неразважна лічыць, што трусы па-свойму разумеюць тое, што яны робяць, таксама як гэта разумеем іх мы, або лепш за нас? Справа ў тым, што мы вельмі-вельмі недасведчаныя ў пытанні разумовага жыцця жывёл. Мы нават не ведаем, як жывёлы візуалізуюць мір, не бяручы да галавы тое, што яны думаюць. Сярод назіраючых за паводзінамі жывёл наогул няма дамовы наконт думак, пачуццяў, жаданняў, вераванняў і намераў жывёл.

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬