| Як навучыць не брудзіць у памяшканні |
|
|
|
|
Ці можа трус гуляць па хаце вольна 24 гадзіны на дзень? Калі я кажу людзям, што я жыву з вольна бегаючым па хаце трусам, яны заінтрыгаваныя. Калі я кажу ім, што трусоў можна навучыць карыстацца прыбіральняй, яны яшчэ больш здзіўляюцца. Трусы, якія жывуць вольна у кватэры або ў якіх ёсць шматгадзінны выпас, павінны захоўваць чысціню, інакш на іх будуць занадта сярдаваць або выпускаюць іх занадта рэдка. Трус, які ўжывае скрыню-прыбіральню рэгулярна, - добры кампаньён. Навучыць карыстацца прыбіральняй адносна проста, але сітуацыя кожнага труса ўнікальная. Метады, якія Вы выкарыстаеце для навучання, будзе залежыць ад Вашых спецыфічных запатрабаванняў, таксама як тып ды месцазнаходжанне прыбіральні, якую Вы выбераце, і тып выкарыстоўванага напаўніцеля. Прыбіральня труса. Па сваёй прыродзе трусы такія, што выкарыстоўваюць у якасці прыбіральні толькі адно-два пэўных месца (звычайна куткі), і гэтую іх звычку можна выкарыстаць для іх навучэння. Навучэнне - гэта трохі больш, чым замацаванне прыбіральні там, дзе трусу падабаецца. Патрабуецца толькі, каб Вы ім далі месца, у якое, як яны ведаюць, ніхто іншы не ўварвецца. Вось некаторыя прапановы, каб дапамагчы Вам навучыць Вашага труса карыстацца прыбіральняй. У распараджэнні ў труса павінна знаходзіцца досыць вялікая прыбіральня. Для гэтага добра падыходзіць стандартная каціная прыбіральня або адпаведная па памеру пластыкавая ванна вышынёй хаця б 12 см. Для малых парод падыходзіць бальнічная вутка. Добрую прыбіральню можна набыць у заакраме. Калі прыбіральня будзе занадта малая, магчыма, што трус не будзе пачуваць сябе тамака добра і будзе выкарыстоўваць гэтую прыбіральню неахвотна. Зачыненая скрыня можа мець сэнс, калі трус стала капае ў прыбіральні. Акрамя таго, могуць спатрэбіцца дадатковыя ручнікі, калі насыпка не досыць мяккая. Чыстка. Шмат каму з трусаў важна, каб прыбіральня была чыстая. Таму трэба як мага часцей выдаляць брудную насыпку. Для гэтага вельмі прыдатная звычайны шуфлік для каціных прыбіральняў. Пры агульнай чыстцы пластыкавай прыбіральні брулёвы камень лёгка выдаляльны цытрынавай кіслатой.Назіранне - ключ да таго, каб навучыць труса карыстацца прыбіральняй. Так як трусы звычайна выбіраюць для гэтага адно пэўнае месца, то пры належным старанні прызвычаіць яго карыстацца прыбіральняй не вельмі складана. Лепш пачаць прывучаць з маленькіх кратак: трымаеце свайго труса ў кратках, змясціце прыбіральню ў той куток, які Ваш трус сам абярэ для гэтага. Дайце трусу магчымасць самому выбраць, дзе будзе знаходзіцца яго прыбіральня, калі ён ўжо ўпадабаў нейкае месца. Некаторыя трусы захоўваюць чысціню, па ўласным пачыне, як толькі ў іх у распараджэнні з'яўляецца прыбіральня. Іншых трусаў трэба навучыць таму-сяму, бо ён можа неадкладна абраць іншы кут клеткі, каб выкарыстоўваць яго як прыбіральню. Калі Ваш трус пачынае рабіць гэта, пасуньце прыбіральню да вобласці, якой Ваш трус, здаецца, аддае перавагу, а яшчэ лепш, замацаваць другую прыбіральню так, каб былі пакрытыя абодва кута. Як толькі трус пачне стала выкарыстоўваць прыбіральню ў кратках, можаце даць яму некаторую волю. Пакіньце дзверы кратак адчыненымі, каб трус мог вярнуцца да прыбіральні сам. Спачатку выпускайце труса толькі ўвечар і раніцай, калі Вы у хаце і пакуль збіраецеся на працу або на вучобу - і можаце сачыць за ім. Трусы - "змрокавыя" жывёлы, што азначае, што наогул яны спяць на працягу дня і на працягу ночы, але гатовыя гуляць досвіткам і ў змярканні. Змясціце адну або некалькі вялікіх прыбіральняў у кутах пакоя, зде знаходзіцца трусіная каморка. Неспадзянкі здараюцца, і нельга караць труса. Спачатку труса трэба зноў і зноў лавіць у момант, калі ён мочыцца, і саджаць яго ў прыбіральню. Спакойна і мякка бярыце яго і адразу саджайце ў прыбіральню. Калі Вы не паспелі злавіць труса, толькі выцераце брулі і назірайце за Вашым трусам трохі болш уважліва ў наступны раз. Галоўнае - змясціць труса ў скрынку перш, чым з яго пальецца. Можа быць карысным саджаць труса ў прыбіральню кожныя 10-15 хвілін падчас шпацыру. Нясмелых трусаў можна завабліваць ласункамі або заганяць іх асцярожна. Калі трус сядзіць у яго скрыні, трэба паклапаціцца аб тым, каб ён тамака застаўся сядзець хаця б на некаторы час. Можна дасягаць гэтага, з аднаго боку, ласункамі, або трохі заступаючы яму шлях, гэта лягчэй рабіць, калі скрыня знаходзіцца ў куце. Калі трус скарыстае са сваёй прыбіральні, гэта заслугоўвае хвалы, лепш за ўсё трусы рэагуюць на ласункі, спакойны голас. У адносінах да вельмі даверлівых трусаў, магчыма, пяшчота таксама будзе працаваць як пахвала. Выкарыстоўвайце толькі пазітыўнае замацаванне паводзінаў (ласункі ды хвалу) - ніколі пакаранне. Падчас вольнага шпацыр трус рэгулярна павінен саджацца на прыбіральню. Спачатку, напрыклад, кожную гадзіну. Калі трус скарыстае са скрыні, ён кожны раз пасля гэта заслугоўвае хвалы, тады ў большасці выпадкаў трус сапраўды хутка зразумее сэнс прыбіральні. Зразумела, трэба быць вельмі паслядоўным. На працяглы час лепш выпускаць труса з-за кратак, калі ён ужо добра выгадаваны, і калі вы ўжо падбалі аб кватэры (або пакою, у якім будзе шпацыраваць трус), каб яна была бяспечнай для труса нават у тым выпадку, калі Вы не можаце стала назіраць за ім падчас яго шпацыраў. Чым больш пакояў Вы дасце трусу для шпацыраў, тым цікавейшым для Вас будзе Ваш новы гадаванец. Трусы здольныя вельмі хутка прызвычайвацца да нечага і ім падабаецца руціна. Гэта можа выгодна скарыстаць пры навучэнні карыстання прыбіральняй; але гэтая іх рыса можа быць і невыгоднай, напрыклад, калі раптам пачаўся "рэгрэс" у карыстанні прыбіральняй. Тады трэба зноў пачаць вельмі паслядоўна працаваць над карыстаннем прыбіральней у кратках, каб не мець праз некаторы час суцэльна нядбайнага труса. У другі раз працэс пайдзе хутчэй. Гэты метад, натуральна, можа і не спрацаваць на нейкага труса, бо кожны трус асаблівы. У сумніўным выпадку Вы павінны выпрабаваць некалькі спосабаў, пакуль не знойдзеце аптымальны спосаб навучання для трусіка! Ваш трус хутка навучыцца карыстацца прыбіральняй, і можна павялічыць колькасць шпацыраў па-за краткамі і павялічыць плошчу, на якой можа бываць трус. Калі Ваш трус неаднаразова выбірае адно месца ў пакоі, каб пасікаць, разгледзце магчымасць змясціць тамака другую прыбіральню. Магчыма, спатрэбіцца забяспечыць труса некалькімі прыбіральнямі, калі Вы дазвольце Вашаму трусу шпацыраваць па вялікай тэрыторыі. Труса магчыма навучыць карыстацца прыбіральняй у любым веку, але са сталымі лягчэй працаваць, чым з малечамі. Гэта абумоўлена тым, што здольнасць трусаў фіксаваць ўвагу на працяглы час (а таксама іх здольнасць да навучання) са сталеннем павялічваецца. Калі ў Вас трусяня, пачніце вучыць малечу! Калі трусу дазволіць пакідаць брулі ды надворак усюды, дзе яму падабаецца, з самага пачатку, то будзе нашмат больш цяжка дрэсіраваць труса, калі ён стане старэйшым. Калі ж Вы вырашаеце выратаваць з прытулку сталага труса, або нават старэйшага, распачніце з ім. Спакладзеных трусаў шмат лягчэй навучыць карыстацца прыбіральняй. Але трусы вельмі тэрытарыяльныя і нават у прывучанага труса можа зрэдку здарацца такое, што ён зрэдку будзе адзначаць "сваю" тэрыторыю (у кратках). |



