|
Трусаў лепш за ўсё ўтрымоўваць у групах па 2-4 жывёлы. Калі ў Вас няма магчымасці адразу ўзяць да сябе склаўшуюся пару, але Вы марыце завесці другога трусіка, то неабходна разабрацца з тэмай знаёмства. Спакласці трэба абодвух трусаў. Трэба зважаць на яшчэ адну рэч: дзікія трусы вельмі тэрытарыяльныя і жывуць у іерархічных суполках, свойскія трусы таксама ўладкоўваюць сваю іерархію. Аде лідэра трусы "абіраюць" сваім уласным чынам.
Як двух барацьбітаў ператварыць у закаханую пару? 1. Перш за ўсё пашукайце сабе памагатых з моцнымі нервамі. Шмат адносінаў марнуецца з-за залішняй нервовасці ўладальніка. Чым большую колькасць трусаў трэба пазнаёміць, тым большая спатрэбіцца падтрымка. Калі ў вас яшчэ няма досведу з трусамі, лепш уладкоўваць першае знаёмства у прысутнасці дасведчанага чалавека, які добра ведае звычкі ды асаблівасці паводзін трусаў. 2. Прысвяціце трусам час. Каб іх адносіны хутка пасунуліся наперад, лепш спланаваць час так, каб Вы былі ў стане сачыць за жывёламі на працягу некалькіх дзён. Ідэальна перанесці знаёмства на доўгія выходныя ці на тыдзень адпачынку. 3. Да таго, як трусы забачаць адзін другога, можна паспрабаваць узаемна мяняць іх рэчы: дыванкі, прыбіральні. Рэкамендуюць рабіць гэта на працягу 2-3 тыдняў. Не ўпэўнена, наколькі гэта памяншае (ці павялічвае?) тэрытарыяльныя паводзіны, але такі метад існуе. 3. Праца з месцам. Дзікія трусы вельмі тэрытарыяльныя, і хоць у спакладзеных жывёл гарманальныя чыннікі выключаныя, у іх таксама існуюць тэрытарыяльныя паводзіны. Таму пры акліматызацыі новых трусаў трэба зважаць на то, каб тэрыторыя выкарыстоўвалася да яе карысці і выняткаваць магчымасць развіцця негатыўных тэрытарыяльных паводзін. Для знаёмства абавязкова знайдзіце нейтральнае незнаёмае трусам памяшканне, якое ніхто з трусоў не ведае і не ўспрымае як ўласную тэрыторыю. Лепш, каб яно як мага больш адрознівалася ад іх ўласнай тэрыторыі. Магчымыя нейтральныя месцы ў Вашай кватэры: пакой, у якой трусы яшчэ не былі, кватэра знаёмага або сваяка, аўто, куханны стол, гараж, ваная, задні двор і г.д. Лічыцца, што для баязлівых жывёл нейтральнае памяшканне павінна быць вельмі вялікім. Улічвайце, аднак, што могуць прайсці дні, пакуль трусы наогул у першы раз перабягуць адзін адному дарогу. Для даверлівых пяшчотных трусаў хапае маленькай тэрыторыі: ванай або пярэдняга пакою. Важна, каб ніводзін з трусаў не думаў, што пакой належыць яму. У гэтым нейтральным памяшканні пабудуйце агароджу такім чынам, каб трусы маглі разам жыць тамака некалькі дзён без таго, каб хтосьці з людзей быў вымушаны ўвесь час знаходзіцца побач. Агароджа павінна мець дастаткова месца для 2 трусаў, каб яны мелі магчымасць саступаць адзін аднаму дарогу. Важна таксама, каб там была дастаткова магчымасцяў схавацца. Трэба зважаць на тое, каб у кожнай хатцы было па 2 уваходы, каб ніхто з трусікаў не мог быць "спайманы" іншым і мог адтуль уцячы. Размяркуйце ўсюль у агароджы зеляніну ды сена, каб абодва труса змаглі пад'есці, бо можа здарыцца такое, што моцны трус будзе праганяць слабога ад корму. Трэба таксама ўсталяваць дзве паілкі ды прыбіральні. На ўсялякі выпадак паклапаціцеся, каб пад рукой быў нумар экстранага выкліку ветэрынара. Хутчэй за ўсё ён не спатрэбіцца, але лепш быць пэўным.  4. Апасля прынясіце трусаў у памяшканне і пачніце назіраць за імі. Як правіла, спачатку жывёлы даследуюць новую тэрыторыю і праз некаторы час пачнуць асцярожна набліжацца адзін да другога. Сачыце, ці няма агрэсіўных знакаў, такіх, як прыжатыя назад вушы. Што можа адбыцца пры першай сустрэчы? * Каханне з першага погляду. Калі гэта здарылася, можна спрабаваць агульныя краткі ці агароджу. Калі пасля гэтага яны ўсё яшчэ разумеюцца добра, гэта цудоўна і Вам больш нічога не патрэбна рабіць. * Нестабільнае, часовае сяброўства. Калі гэта адбываецца, назірайце за імі, калі яны разам. Калі абодва не варагуюць, яны, падобна да таго, што будуць сябрамі. Калі спакладзены самец паднімаецца на самку, і гэта ёй не перашкаджае, гэта знак, што адносіны атрымоўваюцца. * Верагодна, адзін трус пачне баязліва ўцякаць, а іншы - паляваць на яго, турыць. Калі трус ўцякае, гэта звычайна не сканчаецца праблемамі. Адзін трус можа спапрабаваць залезці на другога. Заставайцеся стрыманымі, звычайна такія паводзіны - бяспечная прыкмета панавання, пакуль падпарадкаваны трус не паранены або не абараняецца. Пераканайцеся, што той, што ўцякае, не паранены. Калі нічога дрэннага не адбываецца, трэба працягваць назіраць і чакаць. Не дазваляйце аднаму трусу залазіць на галаву другому! Гэта можа быць небяспечна, калі той вырашыць укусіць. Нават калі ўсё выглядае вельмі дрэнна і адзін з трусаў падаецца вельмі маркотным, бо другі толькі сярдуе, Вам нельга іх падзяляць. Усё гэта адбываецца для таго, каб потым яны змаглі жыць разам у шчасці. * Сваркі. Пакуль трусы сварацца, але не робяць адзін другому шкоды, усё ідзе добра. Вы не павінны адразу ўмешвацца, не прыпыняйце знаёмства трусікаў. Вы можаце падзяляць іх толькі ў выпадку, калі труса падзерлі настолькі дрэнна, што ён сыходзіць крывёй і Вы вымушаны ехаць да ветэрынара. Але калі ён мае толькі маленькую драпіну, не трэба спыняць знаёмства. Але калі адзін з трусаў быў паранены, Вы павінны пачаць зводзіць іх больш асцярожна. * Бойкі. Можа здарыцца, што трусы кінуцца адзін на другога ці пачнуць кусацца. Калі абодва труса дужаюцца і агрэсіўна ставяцца адзін да другога, Вам трэба рыхтавацца да доўгай фазы акліматызацыі. Гэта таксама нармальна і неабходна для таго, каб трусы такім чынам вызначылі іерархію. 5. Паспрабуеце зрабіць так, каб знаёмства была для трусаў прыемным досведам, ствараючы сітуацыі, каб яны адчувалі пяшчоту, калі яны бачаць адзін другога. Напрыклад, пасадзіце іх побач ды чашыце ім нос ці прапануйце ласункі, шмат цацак. Пераканайцеся, што было скончана на прыемнай ноце.Такім чынам Вы створыце у Вашых трусаў добры ўспамін, нават калі знаёмства было для іх напружаным. Гэта завецца "вымушаная еднасць". Гэта добра ў гэтым сэнсе, што трус знаёміцца з іншым трусам не ў стрэсавай сітуацыі. Лепш, каб яны асацыявалі іншага труса з пачуццём надзейнасці, якое яны атрымалі. Калі жывёлы дужаюцца, гэтыя дрэнныя ўражанні ўрэжуцца ў іх памяць, і яны ўспомняць аб тым і пачнуць зноў сварыцца адзін з другім. 6. Спрабуйце афармляць 2 розныя сітуацыі на кожны дзень. Пачніце са стомнай (як аўтамабільная паездка), і перайдзіце да бясшкоднай сітуацыі (у новым пакоі, на ложку). Такім чынам Вы можаце весці іх напрасткі ад напружанай у спакойную сітуацыю, без таго, каб трусы сварыліся. Калі Вы дазволіце трусам бегаць разам непасрэдна пасля іх знаёмства без таго, каб паддаць іх раней разам стрэсавай сітуацыі, яны могуць забыцца, што агульная прагулка адбываецца ў нейтральным месцы і пачаць дужацца. Калі адзін з трусаў старэйшы або не ў форме, падчас знаёмства трэба мінімізаваць сітуацыі, у якіх трус падпадае стрэсу. 7. Калі трусы б'юцца, спрабуйце стаць паміж сварачыміся. НЕ дазваляйце ім дужацца. Асцярожна, Вас могуць угрызці! Прывядзіце усіх зноў да супакою. Гладзце жывёл, дайце ім свежую гародніну або ласунак ды праз некаторы час зноў адыйдзіце. Калі даўгавухія зноў тураць адзін аднога ды сердуюцца, паўтарыце маленькую гульню датуль, пакуль яны не будуць больш біцца ды кусацца. Набудзьце прыскаўку, якой Вы зможаце перарываць магчымыя сваркі. Лепш апырскваць завадатая да пачатку бойкі (Вы зважыце па агрэсіўнай выправе), чым перарываць ужо пачаўшуюся сварку. Трусы могуць памятаць крыўду, таму дрэнная сустрэча можа замарудзіць сяброўства, і Вам, верагодна, прыйдзецца пачаць з пачатку, або сяброўства адыйдзе на некалькі ступеняў назад. Гэтыя парады не працуюць адразу, знаёмства можа працягвацца гадзіны. Па некаторым часе Вы самі зможаце ацаніць, наколькі добра трусы разумеюцца. Вырашыце, ці магчыма ўжо перавесці ў іх сталую каморку ці, магчыма, жывёлы павінны працягваць суіснаванне ў нейтральным памяшканні яшчэ некалькі дзён або (у горшым выпадку) тыдзень. Займайцеся трусамі мінімум па 20 хвілін на дзень, звярніце ўвагу на тое, каб праводзіць некаторы час з імі ў адным або некалькіх нейтральных месцах хаты. Чым часцей Вы займаецеся імі, тым хутчэй дасягнёце поспеху. Калі трусы біліся раней, то ў час, калі Вы не прымаеце ўдзел, іх трэба падзяліць. Калі яны не біліся, можна пакідаць іх адных, калі Вы не займаецеся імі. Калі магчыма, лепш не падзяляць іх уначы, бо ў гэтым выпадку яны вымушаны пачынаць будаваць адносіны кожны дзень наноў. Але трэба сачыць за іх паводзінамі, таму ніколі не пакідайце іх разам, калі Вы заходзіце з хаты. Нават калі здаецца, што ў трусаў атрымалася пасябраваць ужо праз некалькі гадзін, у наступныя дзні можа зноў дайсці да сваркі. Гэта звыклая справа і не павінна Вас бянтэжыць. Гэтак жа адным з нумароў праграмы можа быць штучная цяжарнасць самкі. Альтэрнатыўныя спосабы знаёмства трэба ўзгадняць з характарам трусаў. Бывае, атрымоўваецца прывучыць труса да паху іншага, абмяняўшы іх каморкамі. Гэта выглядае пераканаўча, але не гарантыя, што сустрэча не выльецца ў гвалт. Яшчэ дзін абяцаючы поспех метад - гэта "адпачынак для трусаў". Аддайце Вашага труса ў месца часовага догляду і атрымайце назад ужо пару. Гэта ў амаль усіх выпадках увянчана да поспеху, бо неабходныя перадумовы - нейтральнае памяшканне, дасведчаная ў трусах асоба і час - маюцца. Прыклад знаёмства на відэа: - чатыры трусікі. |