This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Гарманічнасць розных спалучэнняў PDF Print E-mail

Два найважнейшыя аспекты, якія нельга выпускаць з погляду, набываючы другога труса - гэта рэпрадуктыўная здольнасць і імкненне трусаў абараняць сваю тэрыторыю.

Па полу. Спакласці трэба абодвух трусаў: утрыманне разам спакладанага самца ды нестэрэлізаванай самкі звычайна прыводзіць да ілжывых цяжарнасцяў і іншых непрыемных наступстваў. Найчасцей раюць утрымоўваць разнаполых трусаў, гэта адно з самых простых знаёмстваў, часта каханне з першага позірку, але не заўсёды. Дзве нестэрылізаваныя самкі пасля палавой сталасці падчас знаёмяцца проста, але падчас паводзяць сябе ваяўніча і бываюць не вельмі сумяшчальныя. Два самцы звычайна ваяўнічыя ўпачатку. Неспакладзеныя самцы б'юцца ўвогуле смяротна, у той час як два спакладзеных самца могуць добра і моцна сябраваць, таксама як і стэрэлізаваныя самкі.

Па ўзросту. Вельмі проста зводзіць двух маленькіх трусянят. Трусянятка ды дарослага труса - часам цяжка, аднак, гэта таксама спрацуе, калі дарослы талерантны. Але ў выпадку з малым трэба быць вельмі асцярожнымі: скуру трусянят вельмі лёгка разадраць, і гэта балюча, як Вы можаце сабе ўявіць. Акрамя таго, трусяня безабароннае, яно зусім не можа абараніцца ад дарослага труса. У трусаў паслаблены інстынкт "абараняць усіх малых". Дарослым даволі абыякава, ці з'яўляецца гэты незнаёмы "захопнік тэрыторыя" яшчэ маленькім ці не. Акрамя таго, у іх абсалютна розныя інтэрасы. Трусяняты яшчэ жадаюць бавіцца, а дарослыя хочуць мець свой спакой. Гэтаксама як у людзей, дарослым больш не цікава гуляць у цацкі. Лепш за ўсё, каб новы партнёр быў па ўзросту прыблізна падобны на першага, тады ў труса будзе партнёр, у якога ёсць тыя самы самыя жаданні, як і ў яго самога.

Трэба ўлічваць таксама і прыналежнасць тэрыторыі. Цяжэй падсяліць новага самца ў заняты самкай пакой, чым наадварот. Самкі вельмі тэрытарыяльныя і лёгка пачынаюць спрэчку з умоўна няпрошаным госцем. А вось двух новых у хаце трусаў (любога полу) пазнаёміць вельмі проста.

Па колькасці трусаў. Складана сказаць, ці цяжка звесці тры або больш трусаў. Гэта залежыць ад іх полу, характару, а таксама ад таго, ці з'яўляюцца двое з іх ужо парай.

Па памеру. Памер не мае прынцыповага значэння - нават дробны трус, калі ў яго ёсць задаткі лідэра, можа падпарадкаваць сабе буйнейшага сябра.

Вырашальным для добрых адносін з'яўляецца асабісты характар жывёл. Нельга злучаць дамінантнага труса (ці труску) з такім жа па характару. Гэтая камбінацыя з самога пачатку прызначаная на няўдачу. Дамінуючым жывёлам падыходзяць пакорлівыя партнёры, таксама нейлепшым чынам разумюцца два пакорлівыя або стрыманыя трусікі.

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬