This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Міты пра самотных трусоў PDF Print E-mail

"Трусу добра ў адзіноце". Мова ды паводзіны трусікаў не вельмі зразумелыя чалавеку і напачатку можа сапраўды падавацца, што трус задаволены. Справа ў тым, што яны добра маскіруюцца пры дрэнных умовах жыцця, пры хваробе, калі ім страшна ці дрэнна. Што яму на самой справе падабаецца і наколькі ён таварыскі, становіцца відавочным толькі пасля таго, як прыгледзешся да яго ды апрабуеш абедзве сітуацыі.

У трусаў надзвычай сацыяльныя паводзіны ды стаўленне да сваіх суродзічаў. Таму лепш, калі, заводзячы трусікаў, Вы адразу з'арыентуецеся хаця б на двух. Факт, што на воле трусы ніколі не жывуць паасобку і ўтвараюць трывалыя пары, выразна паказвае, што трусоў нельга ўтрымоўваць па аднаму.

"Я вельмі люблю свайго труса ды шмат займаюся ім, ён амаль не бывае адзін ды паўсюль бегае за мной. Ён суцэльна шчаслівы са мной, яму не патрэбны ніякі сябра". Не сакрэт, што свойскія жывёлы, што ў прыродзе жывуць групамі, могуць моцна затужыць, нават калі гаспадары надаюць ім досыць увагі. Чалавек можа пагладзіць труса, але ніколі не стане лізаць яго. Труса можна пакарміць, але чалавек не зможа пагуляць з трусам на роўных у яго гульні. Можна пакласці яму новую посцілку, але чалавек не будзе яго саграваць, спаць увесь час побач, прыціснуўшыся да яго ці заляцацца да яго. І самае галоўнае: з трусам можна размаўляць, але чалавек ніяк не зможа паразумецца з ім на яго мове (вербальнай ці не-вербальнай). Чалавек размаўляе інакш і не можа замяняць трусу сябра. Тое ж самае не могуць і жывёлы іншых відаў, напрыклад, марская свінка. Трусы па-добраму адносяцца да іншых відаў жывёл, аднак трус без сябра-трусіка будзе або самотным, або сумным, або і тое і другое разам. Трусы - гэта жывёлы, якія жывуць у групах і патрабуюць іншых трусікаў. Ваша сяброўства для яго не тое ж самае, што сяброўскія адносіны іншага труса (параўнаеце Ваш час з сабакай ды Ваш час з Вашым мужам … гэта розныя рэчы!)

Калі ж так здарылася, што другога трусіка няма, то памятайце, што ён, верагодна, шчаслівы толькі, пакуль Вы з ім. Але што адносна гадзін адзіноты, калі Вас няма? Іншы трус забяспечваў бы таварыскія адносіны адзін адному, калі Вы далёка. Труса можна трымаць у адзіноце толькі калі Вы згодны праводзіць з ім большую частку дня. І не проста праводзіць, а займацца ды гуляць з ім. Бо Вы ў такім выпадку становіцеся для труса адзінай магчымасцю хоць нечым заняцца. Старайцеся падыходзіць да яго як мага часцей, па магчымасці не зачыняйце яго ў клетцы, бо трусікі ахвотна бегаюць за гаспадарамі па хаце і ўдзельнічаюць у іх жыцці. Калі Вы не ўпэўнены, што зможаце займацца трусікам так шмат, лепш завесці яму сябра.

"У нас няма мейсца на другога труса". Гэта праблема асабліва не адрозніваецца ад той, што ўзнікае з адным трусам. На аднаго труса па правілах утрымання трэба мінімум 2 кв.м. плошчы: трусу трэба скакаць (больш 3 скокаў), пацягвацца і ляжаць, разваліўшыся. На двух трусоў трэба ў паўтары разы больш, 3 кв.м. Нават калі трох метраў няма, ІМХО лепш трымаць двух трусаў на 2 кв.м., чым аднаго на той самай плошчы.

4. "На двух трусаў спатрэбіцца больш выдаткаў ды працы". Трохі больш, але відавочна не ў 2 разы
, паколькі яны жывуць у тым самым месцы, выкарыстоўваюць тую самую прыбіральню, ядуць ад тых самых місак. Трэба будзе больш ежы, але затое практычна не павялічыцца час на догляд (прыбіранне і г.д.) Пактычна працы можа быць нават менш, бо можна будзе нашмат менш сіл ды часу прысвячаць гульням з трусам, у яго будзе сталая кампанія. Дарэчы, назіраць за паводзінамі двух трусоў нашмат цікавей, чым за адным. Выдатакі на лекі таксама  павяліваюцца не моцна. Лічыцца, што трусы, што жывуць у суполцы, больш шчаслівыя, актыўныя, а значыць, наогул здаравейшыя і жывуць даўжэй. Трус будзе менш пакутаваць ад хвароб, не будзе парушэнняў паводзін*.

5. "Я жадаю, каб мой трус любіў людзей". Шмат хто баіцца, што трусік не будзе так прывязаны к чалавека, калі ў яго будзе кампанія. Але гэта мала залежыць адно ад другога. Бывае нават наадварот, што трус агрэсіўны да людзей, пакуль у яго гэтай трусінай кампаніі няма. Палахлівым трусам наяўнасць таварыша часта дапамагае стаць больш адважнымі, а нервовым супакоіцца. Вядома, чалавек ужо не будзе для яго найважнейшай істотай у свеце. Але няўжо гэта не эгаізм, патрабаваць ад яго гэтага? Няўжо Вы сапраўды хочаце, каб Вы падабаліся трусіку толькі па той прычыне, што ў яго ў жыцці ня будзе аніякага іншага шанса (акрамя Вас) чым-небудзь заняцца? Кралі, якія жывуць у зграйках, таксама любяць людзей: калі прыходзіш, яны ахвотна ўсёй зграйкай бягуць насустрач. Але затое трус не змушаны заставацца адзін на ўвесь дзень, ён заўсёды можа з кімсьці гуляць, нават тады, калі людзей няма. Увогуле, адносіны труса да чалавека больш залежаць ад характару пэўнага труса, а не ад іх колькасці ў хаце. Дарэчы, мне здаецца, гэта нават добра, калі трус мае ў сябрах не толькі гаспадара, але і іншых трусікаў, бо ў выпадку ад'езду гаспадара (і іншых складаных сітуацый) трус не будзе знаходзіцца ў смяротнай нудзе і не пакрыўдуе. Можна сказаць, што трус будзе больш вольны. Кожнаму трэба некалькі кропак апоры ў жыцці, а не адна. Нават трусіку.

6. "Мой трус не выносіць астатніх". Амаль ва ўсіх выпадках гэта толькі перакананне ўладальніка, але не сапраўднае становішча. Выпадкі, калі трус не хоча бачыць побач з сабою іншага труса, сустракаюцца настолькі рэдка, што можна казаць, што іх практычна не бывае. Звычайна варожасць узнікае з-за таго, што гаспадары не выконваюць правілы першага знаёмства трусікаў. Яны проста закідваюць новага труса ў клетку да першага - у такім разе, натуральна, любы трус будзе агрэсіўным. Яшчэ адна частая прычына драк з "незнаёмцам" тое, што гаспадары ўсё жыццё неправільна ўтрымоўвалі трусіка ды не забяспечылі яму хаця б мінімальных ўмоў нармальнага існавання: напрыклад, клетка ў яго была настолькі малая, што нават аднаму трусіку там было жыць дрэнна ды зацесна, не тое што двум. Выснову, што Ваш трус не таварыскі, можна рабіць толькі, калі Вы шмат разоў спрабавалі звесці трусікаў ды дакладна выконвалі пры гэтым правілы першага знаёмства.

* Сумуючы трус часта дэманструе разбуральныя паводзіны. Трусікі, якіх трымаюць у адзіноце, могуць нервавацца ды грызці краткі проста ад нуды, што ім самотна і жадаецца пагутарыць, пабыць у чыёй-небудзь кампаніі. Такім чынам яны набываюць няправільны прыкус. Атрымліваецца, калі бы ў труса быў таварыш, было бы менш праблем з зубамі. Таксама самотныя трусы схільныя да фармавання залежнасці ад ежы, становяцца ленымі і значна менш рухаюцца.

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬