This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Трус ды іншыя зверы - ці магчыма гэта PDF Print E-mail

З якімі жывёламі могуць ладзіць трусы? З марскімі свінкамі яны маюць нейтральныя адносіны, але і не сябруюць, бо мова ды звычкі ў іх моцна адрозніваюцца. Хамякі ды мышы не падыходзяць для трусаў. Цяжка пераносяць трусы ціўканне птушак. Коткі і сабакі - прыродныя ворагі трусаў (адносіны драпежнік-ахвяра), але пры належных высілках яны могуць суіснаваць у адной хаце.

Ці магчыма трымаць трусіка ды котку ў адной хаце? Калі каротка, то так. Гэта спалучэнне на першы погляд насцярожвае, але ўзаемная талерантнасць гэтых двух рас магчыма, таксама як і суіснаванне труса ды выгадаванай сабакі. Аднак гэта залежыць ад вялікай колькасці розных чыннікаў. За котку няма чаго хвалявацца: з ёй нічога не здарыцца падчас кантактаў з трусам, а вось котка можа зрабіць крыўду Вашаму даўгавушыку. Сабака павінен слухацца каманд, толькі тады яму можна даверыць вольны доступ да труса. Увага: калі Ваша котка агрэсіўная ці ахвотна палюе, сяброўства з трусікам немагчыма! Яна не зможа знішчыць у сабе гэты інстынкт, і стасункі скончацца дрэнна. Пасябраваць з трусам могуць толькі лагодныя свойскія коткі, і гэты артыкул менавіта пра такіх котак.

Трусы лепш ідуць на кантакт, чым коткі. Хутчэй за ўсё таму, што трусы ў прыродзе жывуць групамі, а коткі - адасоблена. Інстынкты труса кажуць яму: "Так, на маёй тэрыторыі нехта ёсць. Трэба высвятліць, хто ёсць хто ў сацыяльнай іерархіі". А котка думае: "Хм, вялікая пухнатая істота, якая не бяжыць ад мяне. Яна шукае праблем?" Па прыродзе сацыяльныя жывёлы - такія як трусы, сабакі ды людзі - больш зацікаўленыя ў тым, каб камусьці падпарадкоўвацца, чым жывёлы, якія жывуць самі па сабе. Безумоўна, могуць быць розныя варыяцыі: можна знайсці як чалавека-пустэльніка, так і вельмі таварыскую котку. Таксама існуюць жывёлы, якія могуць пасябраваць з прадстаўніком іншага віду. Калі ў труса няма навыкаў зносін з іншымі прадстаўнікамі свайго віду, то больш верагодна, што ён зможа паладзіць з коткай.

Нават калі Вашы жывёлы вылучаюцца спакойным характарам, нельга пакідаць іх з трусам сам-насам. Асноўны драпежны інстынкт магчыма прыглушыць, але ён не знікне. Котка, якая жыве са свойскім трусам, усё роўна будзе паляваць за трусамі, якіх яна ўбачыць на вуліцы. Навакольнае асяроддзе абудзіць яе інстынкты. Яна нават можа пагнацца за сваім сябрам-трусам, калі яны сустрэнуцца на вуліцы. Будце заўсёды ўважлівыя: не стварайце сітуацыі, у якіх у коткі могуць прачнуцца паляўнічыя інстынкты. Нават калі ў жывёл ўжо склаліся добрыя адносіны, трэба сачыць за імі, каб кіраваць гуллівымі імпульсамі драпежнай жывёлы (асабліва датычыць шчанюкоў). Нават не жадаючы таго, котка можа зрабіць трусіку крыўду. Але ёсць шмат прыкладаў таго, што трусік і котка добра разумеюцца, туляцца адзін да аднаго і г.д.

Калі трус пачынае ўцякаць, інстынкты падказваюць котцы, што час перастаць трымацца адасоблена (як яна гэта робіць звычайна) і трэба нешта распачаць. Каты гуляюць толькі ў адну гульню - яна завецца "паляванне". Што яны робяць з мышкай, водарнай мятай ці з пярынкай на вяровачцы? Яны спачатку падкрадаюцца да цацкі, потым ловяць і, нарэшце, загрызаюць сваю здабычу. Верагодна, найбольш цяжка будзе ўжыцца разам палахліваму і/або маленькаму трусу ды маладому кату, якому своечасова не падрэзалі кіпцюры. У гэтай або любой іншай сітуацыі, калі кот спрабуе паляваць, знаёміць жывёл трэба, не вымаючы труса з кратак. Пераканаецеся ў тым, што адлегласць паміж дроцікамі кратак маленькая і котка не можа прасунуць паміж імі лапу. Зрабіце трусу ў каморцы месца, дзе можна схавацца, для гэтага падыдзе, напрыклад, кардонная скрынка (яна наогул патрэбна ўсім трусам, асабліва палахлівым, нават калі ў хаце няма котак). У любой коткі, якая жыве з трусам, трэба паабцінаць кіпцюры, якой бы прыязнай яна ні была. Абцінайце выгнутыя, вострыя кончыкі прыкладна раз на месяц. Нават ад слабога ўдару неабцятымі кіпцюрамі ў труса можа ўзнікнуць драпіна, якая пазней ператворыцца ў нарыў.

Як знаёміць труса з коткай? Падчас першых кантактаў з іншымі жывёламі трусікі звычайна паводзяць сябе спакойна, таксама з коткай, хоць першыя хвіліны могуць стрэсаваць з-за спаткання. Ката маем заўсёды пад кантролем, на нейкай адлегласці ад трусіка. Калі трус знаходзіцца па-за краткамі, і ён, і кот могуць абвыкнуць к пахаў, гукаў і рухаў адзін аднаго. Ідэальна, калі клетка вялікая і дазваляе трусу энергічна рухацца ў ёй, тады ў коткі ёсць магчымасць панаглядаць за рухамі труса і абвыкнуць да іх. Або можна змясціць котку ў пераносцы пасярэдзіне пакоя, у якім бегае трусік: няхай жывёлы спачатку пазнаёмяцца з пахам адзін аднаго. Гэта нармальна, калі ў такой сітуацыі абедзве жывёлы хвалююцца, трэба даць ім зразумець, што з імі нічога не станецца, для гэтага патрэбны час. 

Калі гэты першы этап за спіной (ён можа працягвацца некалькі гадзін ці нават дзён: ўсё залежыць ад асаблівасцяў жывёл), можна паспрабаваць адчыніць коткаву пераноску. Не падганяйце падзеі. Лепш паволі ісці да мэты, чым паспяшацца і падвергнуць труса стрэсу або быць вымушаным аблаяць котку. Лаянка - найменш эфектыўны спосаб выхавання котак. Гэта прывядзе к таго, што кот дачакаецца моманту, калі гаспадар сыдзе і замучыць труса або ў яго паўстане асацыяцыя "трус=лаюць", а гэта не самая лепшая сітуацыя для пачатку сяброўства.

Калі Вы адчуеце, што час рухацца далей, наступным крокам павінна стаць падаванне трусу і котцы доступу адзін да аднога, але пад доглядам гаспадара. Уважліва сачыце за рэакцыяй жывёл. Змясціцеся побач з імі, на такой адлегласці, каб пры неабходнасці Вы маглі ўмяшацца ў працэс знаёмства, але не перашкаджайце ім без патрэбы. Хай усё ідзе сваёй чаргой. Калі котка выходзіць паступова, аглядаючыся, а трусік насцярожаны, але зацікаўлены (з паднятымі вушамі падыходзіць да коткі), то ўсё ідзе добра. Калі котка звычайна ветлая і цікаўная, дайце ёй панюхаць і абследаваць новага сябра. Калі котка выскоквае з пераноскі, а трусік, тупочучы, уцякае куды далей, гэта значыць, што мы перайшлі да другога этапу зарана. У такім разе зноў паўтараем першы. Калі яна не слухаецца, пырсніце ў яе вадой некалькі разоў. Паспрабуйце зрабіць так, каб яна не зразумела, што гэта Вы ў яе пырскаеце, інакш яна будзе асацыяваць гэта з Вамі, а не са сваімі паводзінамі. Вада павінна быць для яе непрыемнай неспадзеўкай, або, так сказаць, "рэакцыяй навакольнага асяроддзя". Калі Вам прыходзіцца "спускаць цынгель" занадта часта, гэта значыць, што Вы прыскорылі падзеі. Вярніцеся да "краткавай" стадыі. Рана ці позна, амаль усе трусы і коткі абвыкаюць адзін да другога. Гэтая справа часу, і, вядома, немалаважна забяспечыць кантроль.

Калі трус вялікі, ён ведае сабе кошт перад катом. Кот адыходзіць. Кот можа нават уцячы ад труса. Большасць трусаў нападзе на котку толькі ў тым выпадку, калі іх загоняць у кут. Умяшанне чалавека тут не трэба. Аднойчы трус адчуе, што ён самасцвярдзіўся, і яны з коткай стануць суседзямі па пакоі, сябрамі або зрадняцца па духу. Калі вы прынясеце труса ў хату, дзе ўжо ёсць кот, трусу запатрабуецца час, каб зацвердзіць сваё права на тэрыторыю ў Вашай хаце, перад тым як ён возьмецца за саму котку. На першы час лепш змясціць новую жывёлу ў замкнёную прастору (у загон або ў асобны пакой). Трусам, як і людзям, не падабаюцца змены. Таму змена месца жыхарства - дастатковы стрэс для жывёлы. Паспрабуйце змясціць труса туды, дзе яму не прыйдзецца сутыкацца з новай тэрыторыяй, новымі людзьмі, новымі коткамі і т.п. Пачакайце, пакуль ён здабудзе ўпэўненасць у сабе і паслабіцца.

Калі ж усё добра, то не можам шмат зрабіць, папросту чакаем. Знаходзімся ўвесь час побач, каб кот не спужаў трусіка і не зрабіў яму крыўды. Такія сустрэчы трэба паўтараць штодзённа, і жывёлы павінны пачаць акцэптаваць адзін аднаго.

Ніколі не запускаем котку ў трусіную каморку! У такім выпадку трусік можа назаўсёды "неўзлюбіць" котак. І заўсёды на прысутнасць ката рэагаваць тапочаннем ды спалохам. у такім разе кот можа пачуць сябе занадта пэўным і захоча схапіць трусіка. Нават не робячы яму фізічную крыўду, а можа яго пагнаць, рэакцыя трусіка можа быць вельмі рознай: нават да сардэчнага прыступу. Гэта не забава.

Маладыя трусікі (да 4 года жыцця), у якіх няма дрэннага досведу з коткамі, хутка прымаюць котку, а калі трусік яго не баіца - кот, не бачачы яго спалоху, пачынае з ім паразумецца. Старэйшыятрусікі могуць мець праблемы з акцэптацыяй коткі, але гэта ўсё роўна магчыма. Але ўсёзалежыць ад пэўнага трусіка, коткі ды іх паводзін.

Пазней. Калі нашы жывёлкі пачнуць акцэптаваць адзін аднаго, а можа нават пасябруюць, заўсёды  трымаем руку на пульсе, не давяраем котке цалкам, што не зробіць крыўды трусіку. На позніх этапах сяброўства трусік можа дазволіць котке зайсці да сябе ў каморку, і нават будуць там разам спаць. Але не пакідаем іх без дагляду на адкрытай прасторы (напрыклад, загон)

Шмат хто з людзей думае, што марская свінка і трус разумеюцца супер. Але гэта зусім не адпавядае рэчаіснасці. Свінка размаўляе на іншай мове і не можа замяняць трусу сябра. Аднак можна ўтрымліваць 2 трусаў і 2 марскіх свінак. Былі выпадкі, што трусік, якога пагнаў кот, з якім яны сябравалі з дзяцінства, памер ад сэрца. Догляд за жывёламі вельмі важны!

Такчама падчас бывае, што кот пазбягае кантакту з трусикам, зыходзиць з яго дароги. Як бы гэта не было смешна, гэта лепш, чым ситуацыя, кали трусика ловяць. Таксама можна радавацца, што маем лагодную котку. 

Даданне другога труса з'яўляецца найлягчэйшым, калі трусы - стэрылізаваныя дарослыя процілеглых палоў, і яны пазнаёмленыя на працягу кароткіх перыядаў у вобласці, незнаёмай абодвум трусам.

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬