This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Трагус
Scorzonera
Бурак манголд
Beta vulgaris
Папараць
Pteridium aquilinum
 RSS
Выхаванне PDF Print E-mail

Некаторыя людзі, упершыню завёўшы труса, скардзяцца, што ім трапіўся нудны ці агрэсіўны трус і з ім немагчыма бавіцца. На самой справе гэта не зусім так. 

* Большасці трусаў не падабаецца сядзець на руках, Вам не траплялася "выключэнне". ТАМУ: пастаўце жывёлу на падлогу! Цягаць труса на руках без патрэбы нельга: кожны трус індывідуальны, але збольшага ім не падабаецца, калі іх бяруць на рукі. Трусам падабаецца знаходзіцца на падлозе. Калі ласка, прымайце труса тым, кім ён з'яўляецца: самастойнай істотай з уласным характарам. Трусы - гэта не цацка і не звер для клычання. 

* Дзікія трусы, у адрозненне ад зайцаў, вельмі сацыяльныя жывёлы і жывуць разам з сябрамі ў вялікіх калоніях. Ім падабаецца быць разам і ім патрэбны зносіны з сабе падобнымі. Найбольшае задавальненне яны атрымліваюць ад кампаніі іншага труса (астатнія жывёлы або чалавек не заменяць яму сябра, але ўсё ж лепш, чым зусім нікога). ТАМУ: трусаў пажадана ўтрымоўваць групамі, адлучаць іх адзін ад аднаго не надта гуманна. Трус, які жыве асобна, сумуе ды пачувае сябе самотна. Калі ў Вас толькі адзін трус, трэба намагацца ды прыкладаць шмат высілкаў, каб быць упэўненым, што трус атрымлівае шмат увагі, кожны дзень.

* Трусы ахвотна гуляюць. Але трэба разумець, што яны не коткі і яны абыякавыя да каціных гульняў. Калі ж навязваць іх трусу прымусам, у ход могуць пайсці і кіпцюры, і зубы. ТАМУ: трус - даволі самадастатковая істота. Ён адгукаецца на гульню не кожны раз, як Вы да яго падыйшлі - а толькі, калі і яму самому гэта спатрэбіцца. Трусам падабаюцца забаўкі.

* Трусы могуць драпацца ды кусацца. Да таго ж трусам не падабаецца, калі іх выцягваюць з іх уласных кратак, бо гэта іх "хата". Звычайна жывёлы не агрэсіўныя па-за краткамі, але бывае ўсялякае. ТАМУ: калі ў Вас няма досведу, як не выраніць жывёлу, калі яна раптоўна казанулася або Вас угрызла - то лепш труса не паднімаць. У іх вельмі далікатныя косткі, і нават невялічкае падзенне можа скончыцца вельмі дрэнна: у лепшым выпадку - пераломам лап, у горшым - смерцю. Увосень на выставе так загінула труска, скокнула з рук гаспадаркі (з высаты 1 метра). Лепш, каб такое ніколі не адбывалася.

Паднімайце труса як мага радзей, напрыклад, калі яго прывялі да ветэрынара. Каб прызвычаіць труса да рук, раю паспрабаваць першым чынам зняць у яго асацыяцыю "рукі - значыць, зачыняць за краткамі". Добра б абсталяваць каморку так, каб трус мог сам у яе вяртацца, а Вы б толькі прычынялі часам дзверцы. Трусы - вельмі незалежныя істоты. Далей трэба паказаць яму, што Вашы рукі не страшныя, а звычайна нясуць дабро. Займайцеся трусам, даўжэй гуляйце, часам датыкайцеся да яго (але не хапайце сілком), ласункамі карміце пераважна з рук, а не з міскі. Звычайна трусам падабаецца, калі іх песцяць, але ім не падабаецца, калі іх паднімаюць. Чаму яны брыкаюцца, калі іх схапіць рукамі? З-за таго, што яны па свёй прыродзе жывёлы-здабыча. Для дзікіх трусоў завісанне ў паветры асацыюецца са смерцю: "гамон, злавіў драпежнік, хутка мяне з'ядуць". Такое ў іх ці ледзь не на ўзроўні інстынкту. Гэтыя інстынкты засталіся і ў большасці свойскіх трусаў, таму вельмі верагодна, што яны будуць вырывацца і адбівацца ўсемі магчымымі спосабамі: драпацца, кусаць. Калі нават труса прывучыць, каб ён не адбіваўся ці моцна трымаць - любіць гэтага ён не будзе ўсё роўна, хутчэй за ўсё пасіўна пакутаваць.

А вось гладзіць яго можна (і патрэбна), але лепш, калі ён вольна сядзіць на нечым: на падлозе, на канапе, на вашых каленях - так яму ўтульней. Яны самі ахвотна прыбягаюць, каб іх пагладзілі. Навошта яго прымушаць і хапаць на рукі? Суцэль досыць, калі ён стане сядзець у Вас на каленах, а вы яго будзеце гладзіць. Калі быць цярплівым, усё атрымаецца. Трусам падабаецца, калі іх песцяць па ілбу і вушах, уздоўж бакоў галавы ды спіны. Пазбягайце дакрананняў пад падбародкам, жыватом, і задком. Плюс не прымушайце яго к зносін з Вамі, але адгукайцеся, калі ён сам пакажа зацікаўленасць у зносінах - і гэтым вы яшчэ раз давядзеце яму сваю добранадзейнасць і заслужыце давер. У адной кніжцы для бацькоў сустракалася апісанне, як вытрымаць балланс з ласкамі ў сям'і: "Бярыце дзяцей на рукі і лашчыце іх толькі тады, калі яны самі гэтага захочуць - і адпускайце адразу самы, як гэтага захочаце ВЫ". Нешта ў гэтага кшталту і з трусамі.

* Свойскія трусы - разумныя жывёлы. ТАМУ: гэта добрыя свойскія жывёлы, і шмат людзей утрымоўвае іх як хатніх. Іх лёгка навучыць карыстацца прыбіральняй (трэба змясціць ў ёй сена, даваць узнагароду ў выглядзе ласункаў). Не трэба караць трусіка, бо гэта выклікае негатыўны эфект. Таксама труса можна навучыць бегаць на ланцужку і паказваць некаторыя выкрутасы. Чым больш часу Вы праводзіце з жывёлай, тым лепшая будзе паміж Вамі сувязь. З добрымі адносінамі трус будзе давяраць Вам, і навучанне стане лягчэйшым. 

Чаму трус жуе рэчы, нават калі не галодны? Жаванне - неабходная і вельмі прыемная дзейнасць для трусаў. Калі зразумець, чаму трус грызе, можна прадухіліць разбурэнне Вашай любімай плеценай мэблі. Якія псіхалагічныя фактары жавання?
Пол. У самак часта ёсць мацнейшае імкненне хавацца, чым у самцоў, хоць гэта не адзіны чыннік, чаму трусы грызуць рэчы. Гарманальныя фактары ды ўзрост датычаць таксама і самцоў. Абоіх: і самцоў, і самак лепш стэрылізаваць, як толькі яны дасягнуць сэксуальнай сталасці.
Гармоны ды ўзрост. Калі трус стэрылізаваны, яго імкненне жаваць звычайна змяншаецца, яго паводзінамі кіруюць не гармоны. Памятайце: спакладаны трус будзе жаваць усё менш і менш са стленнем. Згрызанне можа быць толькі спробай высвабадзіць высокую энергію, стадыя жыцця маладога труса.
Індывідуальнасць. Жывёлы, што грызуць рэчы, часта разумныя, экстравертныя, далікатныя, ім падабаецца быць адказнымі і атрымліваць шмат увагі. Яна жуе, каб прыцягнуць увагу? Можа, сябра-трус палегчыў бы нуду? Што-небудзь, што пацешыла б яе ці зрабіла шчаслівейшай, можа зменшыць згрызанне.
Якія фактары асяроддзя ўплываюць на жаванне? Дыверсіі: працягвайце спрабаваць знайсці нешта бяспечнае, ад выканання чаго яна атрымлівае асалоду. Які "лёх" (напрыклад, кардонную скрынку, напоўненую сенам), Вы можаце ёй гарантаваць?
Абарона навакольнага асяроддзя: групу правадоў можна схаваць у скрынку.
Зняволенне па-за краткамі ў загоне можа купіць Вам час, каб уладкаваць пакой ці стэрэлізаваць труса.

Характар труса немагчыма прадказаць, пакуль ён не вырас. Зразумела, бачны некаторыя агульныя тэндэнцыі ў заводах, але індывідуальны разброс характараў трусаў унутры адной пароды нашмат мацнейшы, чым гэта ў сабак або котак, таму "спакойны" завод не гарантуе "спакойнага" характару. Лагодныя: галандзец, мінілоп, гімалайскі, сацінавая ангора, крэм Д'Аргент, арлекін, чорная куня. Цікаўныя: баран, (міні)рэкс, паджары, бельгійскі заяц, грывастыя, Д'Аргент, хатот, гавана. Дзікуны: брытанія петытэ (вельмі дзікі), нідэрландскі карлік, карлікавы хатот, ангельскі стракаты, чэкрэд гігант.

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬