| Уладкаванне падлогі ў загоне |
|
|
|
|
Пры пабудове агароджы трэба падумаць пра замацаванне падлогі. Як і дзікія трускі, большасць свойскіх мае натуральную патрэбу рыць даўгія і глыбокія лёхі. Было б цудоўна, калі б жывёлы маглі задаволіць гэты свой інстынкт. Але разам з тым трэба сачыць, каб трусы не збеглі праз лёхі на вуліцу - трус здольны вырыць выйсце на волю за 1 ноч (гл. відэастужку на ю-тубе). Паназіраўшы, як Ваш трусік сябе паводзіць, можна абраць адзін з магчымых варыянтаў: * Некаторыя трусы зусім не капаюць і не руйнуюць траўнік, у такім выпадку нічога рабіць не трэба. Большая верагоднасць, што гэта атрымаецца, калі ў вас у якасці падлогі не зямля, а жывы травяны дзірван. Дзярно абапольна з рэгулярным перамяшчэннем загончыка на новае месца спрацавалі для маёй Зоррачкі. Таксама можна такіх выпусціць вольна бегаць на мурог (калі двор абгароджаны), затое ў "краткі" запячатаць ад яго градку/кветнік, каб не злопаў усю зеляніну за раз. * Выкарыстаць сетку: зрабіць усю падлогу (або не ўсю, трусы рыюць выхад на волю звычайна па баках) таксама рашэцістым, як і сценкі. Перад засыпаннем раўнамерна прыціснуць сетку камянямі для трываласці ды замацаваць колышкамі. Калі гэтага не зрабіць, трус можа пашкодзіць сабе лапы. Гэты метад лёгкі ды быстры, але, на жаль, пры такой пабудове трусы ўвогуле не могуць рыць. * Падобнага эфекту можна дасягнуць, калі пакласці на зямлю бетонавую плітку з дзіркамі ці камяні. У выніку трава можа расці, дажджавая вада не затрымліваецца, але рыць трусік не можа. Пакуль трусы не абгрызуць усё, гэта будзе вельмі прыемны для вока малюнак. Але ў той жа час ім цягчэй хадзіць, гэта мінус. Трэба зважаць на велічыню зазораў паміж камянямі, бо інакш у агароджу можа пранікнуць куня, тхор або пацук! Выглядае канструкцыя вось як тут:
Прыемнае: мала працы, надзейна, трусы сточваюць аб плітку свае кіпцюры. * Годна рэкамендацыі бетонавая канструкцыя: вырыць рыдлёўкай яму прыкладна на 30-40 см, выняць глебу. Замацаваць сцены бетонавымі плітамі, кафляй або іншымі загароджамі вертыкальна па баках (каменнай кружэлцы, драцяной сетцы). Атрымаецца нешта накшталт "ванны" з бетонавых пліт з невялікім ухілам або з маленькімі стыкамі, каб дажджавая вада змагла прасочвацца без праблем. На баках ямы ставяць кружэлкі папросту вертыкальна і пры неабходнасці ўмацоўваюць. Потым усё гэта закапаць. Тут цяжкасць: глыбіня сцен павінна складаць мінімум 50 см. Затое такая канструкцыя прастаіць вечна. Чым глыбей - тым менш разчараванняў будзе пазней: трусы прымудраюцца капаць і глыбей за 50 см. Магчыма, тунэлі прыйдзецца зноў засыпаць час ад часу. Увага: Калі агароджа блізка ад дрэў або вялікіх кустоў праца вельмі абцяжарваецца іх каранямі. Маркотныя досведы паказалі, што пры завялікай глыбіні ямы (50 см) крушэнне лёхаў ужо выклікала некалькі выпадкаў смерці.
|



