|
|
|
Утрыманне труса звонку хаты мае і свае плюсы, і свае хібы. Хатні трусік атрымлівае задавальненне ад такога жыцця, бо там ён больш актыўны, на вуліцы яму цікава ды зручна. Аднак бяспека труса, якому дазваляюць вольна шпацыраваць па траўніку, залежыць ад таго, ці сочыце Вы за навакольным асяроддзем, каб заўважыць ды прадухіліць небяспекі або абараніць труса. Асабліва важна сачыць за трусам у цёплыя летнія месяцы. Нароўні з сонейкам, сакавітай траўкай і іншымі асалодамі трусаў улетку падпільноўваюць яшчэ і шматлікія ўтоеныя небяспекі, і ад Вас залежыць, якімі стануць летнія вакацыі Вашага гадаванца. Мы ўжо абмяркоўвалі небяспекі, якія падпільноўваюць трусаў на прыродзе: спякота, казуркі, атрутныя расліны, драпежнікі і г.д. Трусы вельмі палохаюцца, калі адчуваюць, што драпежнік побач, нават калі яны надзейна схаваныя. Нарэшце, уладальнікам трусаў цяжка заўважыць змены ў апетыце або паводзінах труса, якія могуць сведчыць пра цяжкае захворванне. Трусы, якіх утрымоўваюць на вуліцы, звычайна жывуць на 20% карацей.
|
|
Read more...
|
|
|
|
|
|