| Хатка-пераноска |
|
|
|
|
У мяне гэтая пераноска з'явілася некалькі месяцаў таму, мы таксама выкарыстоўваем яе як хатку-сховішча, калі ідзем на шпацыр. Майму трусу вельмі падабаецца гэта пераноска, ніякага параўнання да ўсіх папярэдніх, што я набывала або рабіла сама. З адваротнага боку сховішча я зрабіла другі ўваход, трусам падабаецца, калі ў хатцы ёсць 2 уваходы/выхады. Гэта пераноска складная, бо галоўныя часткі мацуюцца маланкамі.
Вось нарыс - узор з вымярэннямі на выпадак, калі хто-небудзь пажадае зрабіць свайму трусу такую ж: Не забудцеся дадаць прыпускі на шво. * Першая дэталь (дах) трохпластная: верхні пласт - з водаадпорнай тканіны, сярэдні - з паралону, ніжні - з любой тканіны. Паўз цэнтр прышываецца палоска-ручка. Аканіцы (дэталі 2-4) прышываюцца сваёй верхняй часткай над вокнамі ды дзвярыма. Дзе гэта неабходна, прымацоўваюцца ліпучкі, каб вакенцы ды уваходы можна было зачыніць або, наадварот, пакінуць адчыненымі. Усе бакавыя часткі папрыточваць ніжнім краем да падлогі. Дах прышываецца да двух бакавых сцен (што з вокнамі). Усе астатнія часткі павінны прымацоўвацца за кошт маланкі, лепш выкарыстоўваць двухбаковыя. Умацоўваецца канструкцыя па прынцыпу гарсэта, яна трымаецца за кошт 9 жалезных прутоў: тры паралельных пад дахам (па цэнтру ды па бакох), 4 па абводу падлогі, і два лукою паўзверх сцен з дзвярамі. Калі пазасталіся пытанні ці незразумелыя нейкія падрабязкі, можна звярнуцца да форума. |




