This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Сеннік PDF Print E-mail

Сеннік можна зрабіць з адпрацаваўшай сваё кайстры (палатнянай торбы): яна прывязваецца да кратак у каморцы, унізе выцінаюць дзюру і кладуць у кайстру сена. Такім чынам трусу зручна даставаць сена і яго жэрці. Шмат іншых ідэй сеннікаў можна забачыць на форуме.

 

Грызалкі. Трусам падабаецца грызці. Гэты занятак ім патрэбны па псіхалагічных і фізіялагічных прычынах (ім неабходна сточваць зубы). У кватэры яны спрабуюць на зуб усё, што можа на гэты зуб патрапіць. Каб зберагчы мэблю, дываны і шпалеры, вам прыйдзецца выгульваць трусаў на абмежаванай прасторы або ў адмысловым пакоі. Месца выпаса павінна быць у першую чаргу бяспечным для трусаў, г.зн. трэба прыняць з зоны дасяжнасці электрычныя кабелі, атрутныя расліны і іншыя крыніцы небяспекі.

Наўзамен гэтага лепш прапанаваць вашаму гадаванцу "грызалкі" з натуральных матэрыялаў. Найбольш карысна нешта цвёрдае, напрыклад, "жалюзі" з галінак розных дрэваў і хмызнякоў, якія не падвяргаюцца апырскванню. Трусы абкусваюць з такіх галінак не толькі лісце, але і абгрызаюць кару, у якой утрымоўваецца шмат карысных мінеральных рэчываў. Для трусіных зубоў таксама падыходзяць драўляныя цацкі (прадаюцца ў заакрамах для птушак), непафарбаваныя кошыкі або плеценыя скрынкі з неапрацаваных хімікатамі вярбовых галінак, гнёзды з саломы і сена, дыванкі з саломы і кукурузы (прадаюцца ў заа-крамах або некаторых мэблевых або дэкаратыўных крамах), саламяныя венікі, кукурузныя цыноўкі. Але грызці яны будуць ўсё: рудыя папяровыя пакеты, усялякія мятыя паперкі, анучы, ручнікі. Вельмі добры варыянт – кардонныя скрынкі, рулоны (напр., ад туалетнай паперы або папяровых ручнікоў). Ім падабаюцца рэчы, якія робяць шмат шуму, такія, як ключы, пустыя пластмасавыя або металічныя каністры, цвёрдыя пластмасавыя дзіцячыя цацкі і накрыўкі.

Калі трусу нудна, ён непаслухмяны. Калі Вы не зробіце для труса шмат забавак у форме скрынак, кошыкаў, мяцёлак, палак, часопісаў, тэлефонных кніг, травяных цыновок і г.д., то ён знойдзе свае ўласныя забаўкі з Вашага дывана або мэблі.

Што-небудзь, каб падраць. Ім падабаюцца рэчы, што можна рваць, капаць ды жаваць, такія, як туалетная папера або рулоны папяровых ручнікоў, пустыя кардонныя скрынкі і маленькія груды паперы. Трусам, якія прызвычаіліся драць шпалеры, неабходна даць досыць паперы для такіх забаваў. Вы можаце проста даць трусу старыя кнігі або часопісы (але сачыце, каб ён іх не еў), скрынкі з-пад аўсянкі, збожжа.
Ідэя падарунка для труса

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬