| Інбрыдынг |
|
|
|
|
Ці можна скрыжоўваць трусаў, што з'яўляюцца родзічамі? Існуе непасрэдная небяспека інбрыдынга для асобных жывёл. Справа ў тым, што падчас жыцця асобнай жывёлы, а таксама на працягу пакаленняў час ад часу адбываюцца мутацыі - змены генаў. Вялікая частка мутацый шкодная, і, калі бы яны заўсёды выяўляліся, то прыводзілі б да смерці (смяротныя мутацыі), уродствам, ненармальнасцям паводзін, неадпаведнасцям навакольнаму асяроддзю і г.д. Ці выявіцца мутацыя, залежыць ад таго, ці з'яўляюцца абодва з бацькоў носьбітамі генетычных праблем. Вялікая частка мутацый мае рецесіўны характар, г.зн. у камбінацыі з нармалёвым парным генам (дзякуючы падвойнаму набору генаў), не выяўляецца ў гетеразіготным стане. Груз такіх шкодных, але не праяўляных, утоеных мутацый маецца ў кожнага гетеразіготнага індывіда. Калі трусы паходзяць з адной сям'і, яны з большай верагоднасцю маюць аднолькавыя генетычныя праблемы. Інбрыдынг стварае гамазіготнасць, у тым ліку гамазіготнасць па шкодных генах, і, такім чынам, вядзе да іх фенатыпічнай праяве ў нашчадках. Праблемы, якія могуць узнікаць у трусоў: унутрычэраўная або ранняя смерць, уродствы (няпоўнае закрыццё чэрапа або пазваночніка, пеніса, облысенне), паніжаная жыццяздольнасць (сутаргі, дрэнныя зубы, катаракта) і г.д. Гэтая з'ява завецца інбрэднай дыпрэсіяй. Акрамя таго, калі трусы карлікавыя, у іх будуць нараджацца "падвоеныя карлікі" (вельмі малыя трусяняты з занадта вялікім памерам галавы, яны, як правіла, паміраюць вельмі хутка) і трусяняты Max Factor (вельмі стручаная даўгая поўсць, дадатковыя пальцы, вочы адкрыты пры нараджэнні, што можа прывесці да заражэння, скручаныя ногі, адсутнасць хваста). Каэфіцыент інбрыдынга (каэфіцыент гамазіготнасці, F) вылічаецца па формуле F=0.5 * сума [0.5 у ступені n * (1+fa)] Гэта робіцца наступным чынам. Спачатку знаходзяць агульнага продка "а" па матчынай ды бацькавай лініі, лічыцца колькасць пакаленняў ад бацькі праз агульнага продка "а" да маці. Каэфіцыент інбрыдынга аналізаванай жывёлы (прабанда Х) па гэтым продку роўны 0.5*0*5 у ступені n: F = (1/2) n. Калі ў бацькі і маці апынулася некалькі агульных продкаў, то каэфіцыенты па ўсім продкам, а таксама ўсім магчымым шляхам інбрыдынга сумуюцца. АЛЕ ўлічваюцца толькі тыя шляхі, дзе кожная кліічка сустракаецца толькі адзін раз. Для прыкладу разлічым каэфіцыент інбрыдынга жывёлы (прабанда Х), атрыманай ад скрыжавання родных брата і сястры (II-II). У радаводзе адлегласць (шлях) ад бацькі праз дзеда (а) і да маці - 2 пакалення. Але ў іх ёсць яшчэ адзін агульны продак - іх бабуля; ад бацькі праз яе да маці - 2 пакалення. Такім чынам, агульны каэфіцыент інбрыдынга для Х атрымліваецца F = 0.5 * (0.5 у ступені 2 + 0.5 у ступені 2) = 0.25.
Іншы прыклад - трусік Васпан. Шукаем шляхі інбрыдынгу (Імёны, што сустракаюцца і па лініі маці, і бацькі). Гэта Гузік. Шлях інбрыдынга па Гузіку (сіні колер): ад Васпана Гузік-Скібка-Ласка, г.дз. 2 пакаленні, сам Гузік не інбырыдаваны (=0). Тады F(гузік) = 0.5 * 0.5 у ступені 2 * (1+0) = 0,125. Трусік Ласка з гэтага ж малюнка. Агульны продак яе бацькоў - Шляхціч. Шлях інбрыдынга (чырвоны колер): ад Ласкі Скібка-Шляхціч-Капшук-Дзьмухавец, і адпаведна F(ласка) = 0.5 * 0.5 у ступені 3 * (1+0) = 0.0625. Больш агульных продкаў няма. Чым вышэй каэфіцыент інбрыдынга жывёлы, тым больш яго генаў знаходзіцца ў гамазіготным стане. Натуральна, як след з формулы, каэфіцыент інбрыдынга не можа перавышаць адзінкі. Каэфіцыент генетычнага падабенства (колькі ў бацькоў агульных генаў) вылічаецца па формуле Rxy= сума [0.5 у ступені n * (1+fa)] / корань з (1+Fx) * (1+Fy) Існуе генетычная дэфармацыя у трусаў, пад назовам макс-фактар, яна характэрна карлікавым заводам трусаў. Многія заводчыкі фактычна намагаюцца, каб іх статак меў гэты ген, таму што, калі ён прысутнічае, у іх часта лепшы мех, за кошт чаго пачынае лепш выглядаць і галава. Але калі злучаецца пара гэтых генаў, з'яўляюцца страшныя дэфармацыі (скрыўленый лапы, вочы адкрытыя пры нараджэнні, што падвяргае іх інфекцыі, перш чым яны цалкам сфармаваны, дадатковыхя пальцы ды/або лапы, альбо вельмі тоўстае раскошнае футра, або грубыя валасы). Вельмі дрэнна, што да таго ж парода мае смяротны ген карлікавых трусоў, дзе адзінкавы ген робіць труса дастаткова малым, але трус з двума генамі памірае неўзабаве пасля нараджэння. Вядома, ёсць спосаб абысці гэта таксама ... зводзіць карлікавага труса з не-карлікавай трускай прыдатнага памеру, і вы ніколі не атрымаеце труса з падвоеным генам. |



