| Генетыка афарбовак |
|
|
|
|
Афарбоўка труса вызначаецца пяццю генамі, іх пазначэнні лёгка запомніць: A, B, C, D, ды E. Нажаль, астатняе трохі больш складана :) Узгадаем асновы генетыкі: жывёла пакідае нашчадку па аднаму гену з кожнай іх пары, такім чынам у нашчадка з'яўляюцца пары генаў - па аднаму ад кожнага з бацькоў. Калі ў пары генаў ёсць дамінантавы ды рэцэсіўны, будуць бачны праявы менавіта дамінантавага.
Ген А - At - а, ген занальнасці. Ген А выклікае "заячую" афарбоўку, самую распаўсюджаную ў дзікай прыродзе, са светлай аблямоўкай вакол вачэй, сківіц, на жываце, унутраным боку вушэй, лап ды хваста. Асобныя паўсцінкі на трусе па-рознаму афарбаваныя, нават па сваёй даўжыні: калі Вы падзьмуеце на поўсць труса, то забачыце колцы груп колераў. Гэта афарбоўкі агуці, апал і г.д. Прамежкавы ген At - гэта ген падласых трусаў. Ён рецэсіўны ў адносінах да А, але дамінантны ў адносінах да а і выклікае той самы ўзор, як і агуці: белы жывот, светлую аблямоўку вачэй ды пад хвастом. Аднак паўсцінкі будуць усе аднаго колеру. Гэты ген адказвае за падласых ды куняў. Ген а вядомы як ген індывідуальнай (незанальнай) афарбоўкі: агуцевая занальнасць на трусе ды яго паўсцінках адсутнічае: чорны, блакітны, чакалядовы і г.д. Ген В - в (Black: чорны - чакалядавы). У гэтага гена толькі дзьве варыяцыі, B, які з'яўляецца дамінантавым, і b, рэцэсіўны. Кожны трус, якога вы сустрэнеце, прыналежыць або да чорнай сям'і колераў або да чакалядовай - незалежна ад таго, які колер труса Вы перад сабой бачыце. Дамінантны ген В дае трусу магчымасць мець чорную афарбоўку паўсцінак. Ён адказвае за чорную афарбоўку, белаасценную, чарапахавую ды інш. Ген С - Сchd - Сchl - Сh - с (Color: поўны - дэраш - альбінос). Гэта ген каляровай насычанасці, шэраг гэтых генаў вызначае, наколькі "поўны" колер мае трус. Ён больш складаны для разумення, бо можа несці з сабой цэлую серыю множных алеляў, хоць у генах будуць прысутнічаць толькі два з іх (адзін - ад бацькі і адзін - ад маці). У гэтым наборы пяць варыяцый: C, cchd, cchl, ch і c. Мала таго, што ў гэтым наборы ёсць дамінуючыя ды рэцэсіўныя гены, у ім таксама ёсць гены з cакараваннем (cchd, cchl) і з частковым панаваннем, і нават адзін ген, які залежыць ад тэмпературы. Ген D - d (Dense/dilution: звычайная насычанасць - паслабленая). У гэтым наборы ёсць толькі дзве варыяцыі. Дамінантны ген D - узмацняльнік пігмента ў коркавым і асяродкавым пласце воласа, колер будзе выяўляць поўную сілу. Ён адказвае за чорную ды інш. афарбоўкі. Ген Е - ее (Extension, распаўсюджванне колеру). Гэты ген складаны не менш за С: ён кіруе тым, ці распаўсюджваецца асноўны колер труса (чорны, блакітны, чакалядовы, або бэз) паўсюль да самага канца паўсцінкі ці асноўны колер у некаторы момант спыняецца і саступае шахту паўсцінкі іншаму колеру (напрыклад, руды колер у чарапахавых трусаў). Фактычна існуе чатыры варыяцыі гэтага гена: Е, ES, e, ды ej. Гены плямістасці адказваюць за плямістасць, і размяшчэнне плям на целе. Галандская плямістасць Du. Du Du - адсутнасць галандскай плямістасці (звычайна афарбаваны трус). Dudu - магчыма з'яўленне белых плямаў на носе, задніх лапках, спераду цела. dudu - галандскі. Ген du можа быць прадсаўлены ў варыяцыях du1, du2 ды (магчыма) du3, ад гэтага залежыцтколькасць белага колеру. адносна да колькасці белага колеру на трусе: du1 = трохі белага, du3 = шмат белага Яшчэ існуе так званы Віена-ген пігментацыі, у рэцэсіўным стане vv пігмент часткова застаецца толькі ў вясёлкавай абалонцы вачэй. Таму трус мае афарбоўку белы блакітнавокі. V - нармальны колер, Vv - выпадкі з'яўлення суцэльнага колеру з белым носам ды/або белымі пярэднімі лапамі, або галандцы. v - блакітнавокі альбінос. W працуе разам з генам агуці і адказны за шырыню другаснага (светлага, жоўта-белага) кальца ў занальна афарбаваных трусаў. W - нармальны жоўты, w - пашыранае колеравае кола, дубляваны жоўты (оттэр становіцца танам, інтэнсіўным становіцца рудая афарбоўка агністых трусаў і бельгійскага трус. Выбіраюць ww, калі ў труса агуці няма дадатковага колеру спераду жывата. У звычайных афарбовак часцей за ўсё прысутнічае дамінантны ген W, таму ў генных формулах яго не паказваюць, а ў агністых і насычана чырвоных (тыпу чырвоны сацін) - падвойны рацасіўны ww. Вельмі цікавыя палымяныя афарбоўкі: палымяна-чорная, палымяна-блакітная і г.д. Пажадана, каб быў прадстаўлены ген at, і, акрамя таго, з абавязковай прысутнасцю генаў-мадыфікатараў r+1, r+2, r+3, r+4 (руфус). Яны дадаюць насычаную, "агністую" афарбоўку падпалу. Выбіраюць адносна да моцы/насычанасці рудага пігменту: -3 = бляклы/лінялы жоўты пігмент, +3 = моцны/насычаны руды пігмент. Да таго ж, чым больш генаў-мадыфікатараў, тым ярчэй, насычаней афарбоўка. Яшчэ адна разыначка агністых афарбовак - прысутнасць падвойнага рацасіўнага гена ww y3-2-1- звычайны, Y1-2-3 - узмоцнены чорны. P /Re/ - звычайны, p /re/ - луціна. Узнікаюць чырвонавокія трусы з моцна паслабленым цёмным пігментам. Гэты ўжо вядомы ў дачыненні да мышэй ды марскіх свінак ген у трусаў упершыню быў зафіксаваны толькі ў 1985. Мадыфікатар H - пасіляльнік пігментацыі на фоне гена d Не выпадкова ў табліцы формулы падаюцца не цалкам, а з прочаркам _. Гэта азначае, што на месцы яго можа стаяць як дамінантны, ужо паказаны побач, ген, так і яго любой з аднайменных рэцасіўных варыянтаў. У выніку фенатыпічна выявіцца тая самая афарбоўка. Si - ген срабрыстасці. Si - звычайны колер, si - пасрэбраваны si1 = трохі срэбра, si3 = шмат срэбра. Па еўрапейскай кадыроўке пасрэбраванасць дамінантавая. n - мадыфікатар чорнага (n = niger) Выбіраюць адносна да моцы/насычанасці чорнага пігменту: -3 = бляклы/лінялы чорны пігмент, +3 = моцны/насычаны чорны пігмент. Футра: ll - ангоравы, тэдзі |



