| Карлікавы баран |
|
|
|
|
Карлікавы баран - найбольш улюбёны ды папулярны зараз трус - на дзіва вялікі. Наперакор назве на самой справе гэта не карлікавы трус, а хутчэй паменшаная версія вялікіх францускіх баранаў.
Памер: Сярэдняга памеру. Ідэальная вага для паказу складае 1.7-2.2 кг, але большасць хатніх карлікавых баранаў вырастае паміж 1.5 ды 2.7 кг. Даўжыня вушэй трусаў-бараноў не павінна перавышаць 20 см. Здыміце кольца з нагі, калі Вы купілі труса для паказу: яно, верагодна, стане занадта вузкім. Колер: амаль любы, нават уключаючы матылёвую афарбоўку (белыя плямы на каляровым фоне). Зараз папулярныя цёмныя алені, агуці, белыя і собаль. Догляд? Тоўстая футра сярэдняй даўжыні. Расчэсванне патрабуецца 2 - 3 разы на тыдзень і штодзень падчас лінькі. Характар: Звычайна вясёлы і таварыскі. Некаторыя самкі асабліва грызлівыя, пакуль ім не выдаляюць яечнікі; непакладаныя самцы маюць тэндэнцыю быць поўнымі сэкс-ман'якамі і будуць выражаць гэта на Вашых прыемных цацках, чаравіках і нагах! Праблемы са здароўем: Тут благія весткі. Круглая галава ды плоскі твар канстатуюць прыхільнасць да хвароб з зубамі. Распаўсюджана анамалія прыкуса пярэдніх зубоў - таму купляйце ад паважанага заводчыка. Праблемы з заднімі зубамі развіваюцца пазней – настойліва раяцца рэгулярныя ветэрынарныя праверкі і мед.страхаванне трусіка. Ужо звычайнымі сталі праблемы з вачыма, і яны часцеюць. Калі Вы ратуеце трусіка з прытулка, лепш выбірайце дарослага, які прайшоў добрую праверку зубоў падчас пакладання. Працягласць жыцця: Патэнцыйна будзе жыць доўга - але толькі калі Вы пазбегнеце праблем з зубамі. У хаце: Вельмі папулярны як хатні трус. Ці можна знайсці? Абірайце па густу. Звычайна гэтых трусаў шмат у выратавальных прытулках. Пазбегніце даўгапоўсцевых, яны бедства для дыванаў :) Захапляльны Факт: самая блізкая амерыканская/еўрапейская парода - галандскі баран. Альтэрнатыўныя Пароды: Пароды з даўгой поўсцю - кашміравы баран - лепш за ўсё пазбягаць, калі ў Вас няма цікавасці да хатняга прадзення або Вы не маеце часу, каб прысвяціць яго штодзённаму расчэсванню, якое неабходна, каб прадухіліць фармаванне каўтуноў. Калі Вы жадаеце сапраўднага карліка, і па памеру, Вам трэба шукаць мініяцюрнага барана замест "карлікавага"! Ён добрая альтэрнатыва, бо захоўвае добры характар барана, а нароўні з гэтым прапануецца амаль ва ўсіх магчымых афарбоўках. |



