This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Расліны PDF Print E-mail

У базе раслін на сайце адлюстраваны ўзровень бяспечнасці розных раслін па клінічных крытэрыях:

ежавая расліна, сімптоваў атручвання не бывае.
дрэнна засваяльная/шкодная, прыкметы атручвання ад спажывання велізарнай колькасці.
атрутная, клінічныя парушэнні пасля таго, як спажыта вялікая колькасць расліны.
моцна атрутная, прыкметы атручвання пасля таго, як з'едзена маленькая колькасць.
вельмі моцна атрутная, пагроза ўзнікае ўжо пасля спажывання мізэрнай колькасці расліны.

Разглядаючы рацыён сучаснага чалавека, можна заўважыць, што ў крамах вырас попыт на паўфабрыкаты, а замест свежай садавіны і гародніны чалавек прымае вітаміны ў таблетках, грудное гадаванне немаўлят лёгка замяняецца штучным. Усё больш і больш такія прадукты з'яўляюцца і ў заакрамах. Яны абяцаюць уладальніку аптымальны клопат аб іх гадаванцы за малаважны час. Вядома, што такія прадукты зручна выкарыстоўваць, некаторыя заводчыкі ўжо папросту не могуць без іх абыйсціся, зусім забываючы пра правільнае збалансаванае сілкаванне.

Пры гэтым для свойскіх трусаў зеляніна - адзін з найважнейшых складнікаў здаровага сілкавання. Яна забяспечвае усе тую ж карысць, што мы пералічвалі для сена. Паняцце "зялёны корм" уключае ў сябе не толькі тое, што сапраўды зялёнае (напрыклад, моркву). Нягледзячы на тое, што паняцце "свежага корму" было б больш дакладным, у крузе ўладальнікаў трусаў кажуць "зялёны корм", таму мы будзем прытрымвацца гэтага азначэння. Чаму ён грае такую важную ролю ў рацыёне труса? Трава, лісце ды зёлкі неабходны трусам з ранняй вясны да глыбокай восені: яны змяшчаюць усе патрэбныя трусу пажыўныя рэчывы. Зеляніна ўтрымоўвае вялікую дзель непераварваемых грубых валокнаў, якія адказваюць за адчуванне сытасці, а таксама граюць важную ролю ў кішачнай перыстальтыцы. Для трусаў зеляніна з'яўляецца і важнай крыніцай вільгаці. А таксама з'яўляецца добрым заняткам, бо пры яе паглынанні трусы выдаткуюць нашмат больш энергіі, чым пры паглынанні грануляванага корму. 

Трусы добра ядуць гародніну. Незвычайная зеляніна выклікае ляксу або мяккі надворак звычайна толькі ў тых трусаў, якія былі на высокакаларыйнай дыеце з нізкім утрыманнем валакна (гранулы+збожжа, мала сена) і ў каго з-за гэтага  страўнікакішачны тракт стаў трохі млявым. Калі зеланіну прадстаўляюць такім трусам, кішачнік 'паскараецца' да больш нармалёвага рытму, і некаторыя з бактэрый у сляпой кішцы могуць змяніцца, прыводзячы да часавай 'дыярэі', якая звычайна стабілізуецца на працягу тыдня. Гэта не небяспечная хвароба, гэта толькі следства таго, што кішачнік труса пераходзіць ад млявай працы да больш актыўнага ладу. З-за таго, што ад незвычайнай гародніны могуць ўзнікнуць парушэнні стрававання: труса апушыць або пачнецца лякса. Таму важна, каб трус прызвычаіўся да свежага корму паволі, кожны дзень патроху. Такі падыход дапаможа выклікаць адпаведныя змены ў кішачным трактаце, уключаючы палепшыўшыся рух і вытворчасць цэкатроф. Такім чынам Вы можаце пазбегнуць праблем. Некаторыя прыклады пажыўнай зеляніны: дзьмухавец (і кветкі), лісце маліны, капуста, зялёныя буракі, морква, пятрушка, батва рэпы і г.д.

Калі выбіраеце і ўжываеце зеляніну, лепш кіравацца наступнымі прынцыпамі: лепш выкарыстоўваць гародніну, якую Вы вырасцілі самі, спачатку яна павінна быць вымытая, неспажыты прадукт павінен быць выдалены з каморкі праз 4 гадзіны, каб прадухіліць псаванне. Памятайце, што ў труса бывае індывідуальная неперанасімасць нейкай гародніны. Калі так, няма ніякага запатрабавання накарміць труса ежай, якая выклікае праблему. Ёсць шмат іншых зялёных прадуктаў, каб абраць сярод іх. Ёсць велізарная колькасць разнастайных зялёных прадуктаў, што Вы можаце прапанаваць сваёй свойскай жывёле.

Дзівіць тое, што, размаўляючы пра зеляніну, шмат хто з гаспадароў трусаў мае на ўвазе толькі гародніну ды садавіну. Перавага гародніны ў тым, што яна заўсёды дасягальныя: яе можна набыць нават узімку, у крамах прапануецца шырокі асартымент прадуктаў з розных кропак Зямлі. Але тут існуе і адмоўны бок. Па-першае, гародніна мала пажыўная, па-другое, значная частка такой садавіны і гародніны ўтрымоўвае пестыцыды. У гэтым выпадку карысць зеляніны хутка ператвараецца ў супрацьлеглае. Трусы добра ядуць храбусткую моркву і маркоўнік, батву буракоў, радыскі ды сцяблы кукурузы (не зерне), храпкі салаты, гарбуз, спаржу і інш., а вось садавіны трэба даваць патроху між іншым яблыкі, грушы, маліна, трускаўкі, бананы, суніцы, маліна. Костачкавую садавіну даваць не трэба.

Лепш не даваць ніякіх цытрусавых, бо яны ўтрымоўваюць шмат вітаміна C. З-за таго, што трусы здольныя, аднак, самі вырабляць вітамін C, можа дайсці пры перадазіроўцы да цяжкай ляксы. Калі Вы не ўпэўненыя, якія расліны і гародніну можна выкарыстаць у якасці корму для трусаў, і колькі яе падаваць, звярніцеся да БАЗЫ РАСЛІН на сайце. Шмат якія расліны могуць прывесці да цяжкіх праблем стрававання, таму іх не даюць шмат. Зерне - гэта ласунак, яго нельга даваць часта. Цьвёрдае зерне: гарох, кукурузу - за 2-3 гадзіны да скармливання замачываюць або расплюшчваюць-здрабняюць.

Могуць скормлівацца таксама ўсе гатункі капусты. Аднак з-за таго, што яна прыналежыць да гародніны, ад якой пушыць, пачынаць з ёй трэба вельмі паволі і павялічваць гэтак жа паволі. Калі ласка, добра назірайце, ці трывае жывёла дадзены від капусты. Як толькі ў труса назіраецца з-за яе лёгкае ўздуцце або лякса, выпрабаваны гатунак капусты нельга скармліваць. Акрамя таго, яе трэба даваць толькі трусам, якія не атрымліваюць вельмі мала сухога корму (90% захворванняў стрававання, такія як лякса, запарушванне, калі труса пушыць, сустракаюцца з-за таго, што труса перакармліваюць сухім кормам, НЕ зелянінай).

Дадаткова або пераважна (напрыклад, узімку, калі маюцца мала гародніны) можна падаваць сушаную гародніну.

Акрамя набытай зяляніны, у нашым распараджэнні ёсць зёлкі ды трава. Пра такі корм кажуць, што ён багаты вітамінамі і пры гэтым цалкам бясплатны. Не трэба прыкладваць асаблівых высілкаў для таго, каб яго сабраць, таму ён з'яўляецца аптымальным варыянтам корму для нашых гадаванцаў. Звыш таго, збор такога корму для ўладальнікаў грызуноў сугучны з "чыстае паветра", "рух" ды "яднанне з прыродай". Існуе незлічоная колькасць траў, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы як кармавыя, іх таксама можна знайсці на дзікарослых лугах. З вялікім апетытам трусы ядуць дзьмухавец, мурожніцу (да квітнення), трыпутнік, канюшыну (лепш толькі сухую), віку, рамонак і іншыя травы. У маленькай колькасці таксама зёлкі: кроп, пятрушку, базілік, лаванду, мялісу, мацярдушку ды кмен. Скармліванне раслін трэба чаргаваць або даваць іх у выглядзе сумесі. Не рэкамендуецца карміць трусаў увесь час той самай травой: заўважана, напрыклад, што трусікі, якіх кармілі толькі дзьмухаўцамі, прыкметна адстаюць у росце, у іх выяўляюца захворванні нырак. Бабовыя: люцэрну, віку, гарох і іншыя - уводзяць у рацыён патроху, каб труса не апушыла. Іх лепш скармліваць іх у сумесі са злакавымі. Тое самае датычыць маладой канюшыны. Жывёлы прагна з'ядаюць яе, аднак у свежым выглядзе яна небяспечная.

Але не будзем хаваць, што такі корм нясе ў сабе (хай нават і маленькую) рызыку пераносу захворванняў. Трава можа быць забруджаная птушкамі ці сабакамі (у парках выгулу), такую ні ў якім разе нельга даваць сваім гадаванцам. Нельга збіраць траву поруч загазаваных вуліц: трава, насычаная выхлапнымі газамі, не падыходзіць для корму трусам. Яна дрэнная тым, што забруджаная сабачым надворкам ды брулямі, яна не толькі не апетытна, але і пагражае рознымі захворваннямі. Заўсёды існуе небяспека, што трава, сабраная на лугах або ў лесе, нясе на сабе хваробы, якім падуладныя жывучыя тамака дзікія трусы (напр., гемарагічная ліхаманка трусаў). Таму варта рабіць трусам прышчэпкі ад такіх распаўсюджаных інфекцый, як гемарагічная ліхаманка і міксаматоз!

Збор зеляніны "на прыродзе" мае свае перавагі, аднак у сабраную вамі траву можа неспадзявана патрапіць атрутная для труса расліна. Цяжка пераблытаць з нечым дзьмухавец, але назвы новых раслін, з якімі вы яшчэ не сутыкаліся, перад кармленнем павінны быць дакладна вызначаныя. У гэтым вам можа дапамагчы рада сяброў, маючых адпаведны досвед, таксама не зашкодзіць зазірнуць у добры даведнік або вызначальнік раслін. Але ўсё гэта дапаможа толькі індэнтыфікаваць расліну, а вызначыць, атрутная яна або ежавая для труса, яны ці наўрад дапамогуць. Дакладна вызначыць, якія расліны атрутныя, вам дапаможа база раслін. Пры гэтым важна не толькі добра разгледзець расліну, але і вызначыцца з тым, якія "слабыя мейсцы" у здароўі мае ваш трусік. Цалкам адмоўцеся ад выкарыстання незнаёмых раслін у пазбяганне непрыемных неспадзевак.Такія эксперыменты недарэчныя.

З галін лепш за ўсё падыходзяць свежыя галіны з почкамі або лісцем, нельга карыстаць змерзшыя або апырсканыя галіны. Вецце вішні не скормліваюць, інакш узнікае небяспека здароўю. Вялікую папулярнасць у трусікаў маюць лясны арэх, бук, ня грэбуюць яны і вярбой. Елку можна падаваць толькі зімнюю.

Да прафілактыкі засмучэнняў стрававання і каб труса не апушыла, важна прапаноўваць яму толькі бездакорны сакавіты корм, да таго ж добрай тэмпературы. Да свежага зялёнага корму жывёл трэба прывучаць паволі, асабліва па вясне, а таксама ў самых маленькіх дозах. Тым самым чынам можна дасягнуць і перанасімасці капусты. Не рэкамендавана змяняць рацыён сілкавання трусаў, да любога прадукта трусу трэба прызвычаіцца. Уладальнікі трусаў, якія надаюць шмат увагі правільнаму сілкаванню, з часам набываюць досвед ды інтуіцыю, што іх гадаванцам карысна і смачна. Калі Вам прыходзіцца апынуцца перад выбарам, і вы не ведаеце, ці можна падаваць нейкую расліну, лепш не рызыкуйце: храбусткая морква або кавалачак яблыка спадабаюцца любому трусу і зробяць яго здаровым і бадзёрым. Перад тым, як даць трусу свежую садавіну і гародніну, іх варта памыць. Тую гародніну, якую трус не даеў да наступнага дня, выдаляеце, калі ласка, з яго каморкі, бо сакавіты корм хутка псуецца.

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬