This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Людзі, збіраючыя трусаў PDF Print E-mail

Апантанае сабіранне ў сябе ў хаце пабольш жывёл - часткова прызнаная праблема псіхічнага здароўя. Трусіная арганізацыя HRS сутыкаецца з людзьмі, якія набралі сабе шмат трусаў. Найболей яркія выпадкі: чалавек у Мінеапалісе (> 400 трусаў), Сакрамэнта (> 200 трусаў) ды Сан-Дыега (> 50 трусаў). Людзі, якія набіраюць сабе шмат жывёл, часта маюць добрыя намеры і любяць жывёл.

Таксама яны не могуць самастойна сказаць "не" яшчэ адной жывёле, яны думаюць, што яе трэба выратаваць. У такога чалавека зачатую хібныя ўяўленні пра тое, як клапоцяцца аб лёсе жывёл у прытулках; яны бачаць сябе адзіным чалавекам, які пра нешьа клапоціцца. Пазней такі чалавек знаходзіць апраўданні, чаму ён не шукае гэтым жывёлам добрую хату, і такім чынам жывёла застаецца ў яго назаўжды. У канчатковым рахунку, ён набірае занадта шмат жывёл для таго, каб аб іх прыстойна клапаціцца. Калі жывёла захварэла, яна не атрымлівае добрага лячэння, утрымоўваюцца яны не ў самых лепшых умовах, недагледжаныя, здароўе жывёл знаходзіцца ў небяспецы - дакладна тая сітуацыя, якую набіраючы жывёл чалавек жадаў прадухіліць.

Нядаўняе даследаванне, выдадзенае навукоўцамі Tufts University, паказала, што такія людзі часта бачыць "выратаваных" жывёл сурагатнымі дзецьмі. Яны фармуюць празмерныя эмацыйную прыхільнасць да жывёл, і ў іх ёсць нездаровае запатрабаванне кіраваць гэтым эмацыйным аспектам свайго жыцця. Нават пасля таго, як у яго канфіскуюць жывёл, такі чалавек часцяком аднаўляе свае паводзіны: набірае чарговых. Гэтае адхіленне яшчэ не лічыцца псіхічным адхіленнем, і арганізацыі (прытулкі) рэдка каардынуюць свае дзеянні ў прыняцці рашэнняў і пры разглядзе пэўных выпадкаў.

Самыя нядаўнія выпадкі паказалі, што тры чвэрці такіх людзей - жанчыны; тры чвэрці самотныя, разведзеныя або заўдавелі; больш паловы жывуць адны; амаль палова 60 гадоў і старэйшыя. У 80 % выпадкаў некаторыя з жывёл былі знойдзеныя ў сур'ёзным стане (здароўя), і ў трох чвэрцях выпадкаў памяшканне было антысанітарным і перапоўненым.

Некаторыя апазнавальныя прыкметы паводзін чалавека, набіраючага замнога жывёл:
* няздольнасць адмовіцца ад жывёлы, "якая жыве ў нястачы", нягледзячы на наяўнасць ужо вялікай колькасці іх у хаце
* адмова спыніць ратаваць нягледзячы на недахоп фінансавых рэсурсаў і жылля
* нежаданне падшукваць і перадаваць "выратаваных" жывёл у добрыя хаты
* няздольнасць добра клапаціцца аб жывёлах, фізічна і эмацыйна
* наяўнасць хібных вераванняў аб запатрабаваннях жывёл, і паданняў аб прытулках
* пазбягаючыя паводзіны, напрыклад, гэтыя людзі неахвотна запрашаюць гасцей да сабе ў хату

Што адрознівае выратавальніка ад "збіральніка"? Выратавальнікі ведаюць, што іх моц мае межы. Мы не можам выратаваць кожную жывёлу, але мы дапамагаем тым нешматлікім, каму можам. Мы ведаем, што прыёмная хата нашмат лепш забяспечыць каханне і клопат, які патрэбны жывёле. Акрамя таго, знаходжанне трусу сталай хаты стварае месца для таго, каб выратаваць іншага труса-валацугу. То, што некаторыя набіраюць сабе жывёл, не вырашае праблему; гэта толькі стварае вялікую працу для сапраўдных выратавальнікаў пазней.

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬