| Адмысловыя станы трусаў |
|
|
|
|
Трусы з адмысловымі станамі: крывашыем, епілепсіяй, паралюшам і г.д. - маюць столькі ж сама правоў на поўнае, шчаслівае жыццё, як і звычайныя трусы. З невялікай дапамогай з нашага боку яны квітнеюць і адклікаюцца на далікатны догляд.
З расповеду: "У нас была некалькі падзей з гэтымі трусамі, якімі мы жадалі б падзяліцца з нашымі чытачамі. Выратавальнік жывёл знайшоў Хобса забіўшымся каля ажыўлёнай абочыны. Цалкам сляпога на абодва вока, гаспадар наўмысна пакінуў яго каля дарогі, спадзяючыся, што ён скокне пад калёсы ды будзе забіты. Акрамя малаважнай раны пыскі Хобс быў цалкам здаровы. Мы падазравалі, што ён быў вельмі пажылы, калі зыходзіць з яго паводзін, знешняга выгляду, і блякласці татуіроўкі на вухе. Калісьці даўно, хтосьці ацаніў яго. Мы спачатку змясцілі Хобса ў кратках, таму што мы баяліся, што ён не зможа знайсці сваю прыбіральню. Мы забыліся, што яе водар будзе накіроўваць яго. Мы хутка зразумелі, што Хобс здзіўляўся кожны раз, калі мы адчынялі яго каморку або датыкалі яго. Невялікі тэст паказаў, што няшчасны Хобс таксама быў цалкам глухім! Каб папярэдзіць яго, што мы падыходзім, мы дазволілі Хобсу бегаць па пакоі. На падлозе ён мог адчуваць ваганні нашых ног, такім чынам ён мог адчуць наш падыход. На працягу некалькіх наступных дзён мы назіралі за Хобсам, пакуль ён даследаваў пакой і стварыў разумовую карту свайго новага асяроддзя жыцця. Некалькі пагрукванняў міскай па падлозе падказвалі яму, што ўжо час вячэры. Мы злучылі яго з Нінар, спакойным “трусам-медсястрой” у нашай хаце. У дадатак да забеспячэння каштоўных таварыскіх адносін Нінэр стала "вачамі" для Хобса. Следуючы за Нінар па хаце, Хобс пашырыў дыяпазон свайго даследавання. Хобс жыў з намі толькі некалькі месяцаў. Аднойчы ў суботу ён заснуў на ўчастку сонечнага святла і больш не прачынаўся. Але яго час з намі быў залатым. Гэта была радасць, назіраць за яго пераўтварэннем, паколькі гэтае новае жыццё аднавіла яго цікаўнасць і шчасце. Нядаўна мы прынялі двух трусаў з саслабленым зрокам, якім патрэбныя сталыя хаты. Яны - родныя браты, не звязаныя, і з'яўляюцца аднымі з 6 канфіскаваных трусаў. У абодвух ёсць зацямненне рагавіцы, што была выкліканая міжроднасным скрыжаваннем. Гэта пагоршыла іх зрок, хоць і не мала доўгатэрміновых эфектаў на здароўе. Андрэйка - палтара кілаграма шэрай мяккасці. Мы лічым, што ён можа бачыць формы і цені; ён цудоўна манеўруе ў яго пакоі і прыбягае, калі мы яго клічам. Андрэйка быў бы ідэальны трус, якога можна ўтрымоўваць у адзіноце, ды ціхі пяшчотнік; ён быў бы выдатным, цярплівым кампаньёнам для відушчага труса, які мог бы служыць яго гідам. Сара - сястра Андрэйкі. Яна звязаная са сваёй маці, Ваўчком. Як Андрэйка, Сара можа бачыць вялікія формы; з яе выдатным слухам ды нюхам у яе толькі невялікая цяжкасці ў арыентацыі на месцы. Яны - маленькія, мілыя дзяўчынкі з выдатнымі звычкамі карыстання прыбіральняй". Роўныя магчымасці не абмежоўваюцца толькі людзямі. Вы маглі б прапанаваць спакойную хату ды любоў з пяшчотай трусу ў адмысловым стане. |



