This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Чаму пазбаўляюцца ад трусаў PDF Print E-mail

Не трэба ставіцца да труса як да рэчы, якую можна выкінуць, калі яна надакучыла! Яны - жывыя істоты, якія таксама маюць пачуцці і якія таксама пакутуюць, калі іх крыўдзяць.

10 найчасцейшых прычын, па якіх аддаюць труса (па словах гаспадароў)*:
* Мае дзеці больш не клапоцяцца аб жывёле
* У дзіця або некага іншага ў сям'і алергія
* У мяне ёсць новыя кошкі / сабакі / дзіця, таму я не магу больш утрымоўваць труса
* Я занадта заняты / Я не разумеў, як шмат працы патрабуе трус. Ён не атрымлівае увагі, якую ён заслугоўвае
* Гаспадар нашага дома кажа, што я не магу трымаць яго / Я пераязджаю ў хату, дзе не дазволена мець хатніх жывёл
* Ён стаў "завялікі"
* Ён агрэсіўны (драпаецца/кусаецца) ды псуе рэчы, ад яго дрэнны пах у хаце
* Мы збіраемся ў адпачынак і не можам узяць яго з сабой
* Ён хворы / паранены, мы не будзем плаціць столькі грошаў на лячэнне жывёлы, якая амаль нічога не каштуе
* Навучальны год скончыўся і ён нікому не патрэбны

"А вось каму заяц, каму заяц-пабягаец?"
Некаторыя трусікі жывуць у прыютах, ад іх адмовіліся іх былыя гаспадары або яны былі канфіскаваныя. Зараз і ім неабходны дом з любячымі гаспадарамі. Такіх трусікаў вялікая колькасць, іх заўсёды некалькі дзесяткаў ў кожным горадзе, трэба толькі пашукаць ды пацікавіцца. Гэтыя здымкі зроблены ў нашым мясцовым прыюце.

Кралі ўжо былі аднойчы выратаваныя з валацужнага жыцця ці ад злых людзей, але зараз неабходна, каб нехта іх выратаваў зноў. зразумела, служачыя клапоціцца аб усіх гэтых трусах і шукаюць ім гаспадароў, але, нажаль, калі новага гаспадара трусіку не знаходзяць, праз некаторы час яго найчасцей усыпляюць, бо ўтрымоўваць іх вечна немагчыма і мейсца для ўсіх не хапае :( Самае сумнае, што лёсам трусаў мала заклапочаны: мала хто з увогуле ведае пра тое, што трусікаў можна не толькі купляць, але і браць з прыюта. Трэба ўлічваць, што наведвальнікі прыюта бачаць толькі некалькіх кралей, а астатняя частка жывёл схавана ад вачэй, яны жывуць у "заднім памяшканні" (куды наведвальнікі могуць уваходзіць вольна, калі запытацца ў служачых).

Савана. Яе знайшлі каля нечыяга пад'езду, згаладаўшую, і выхадзілі:


І там шмат розных трусікаў: усех памераў ды колераў, і ўсе чакаюць на свой дом. Большасць з гэтых трусікаў выглядаюць на шчырых жвавых звяркоў, якія будуць любіць сваіх новых гаспадароў.

-------

*Складзена на аснове досведу працы ў прытулках, а таксама з часопісаў ды больш за 2000 телефонных званкоў, што паступалі ў прыюты на працягу апошніх некалькіх гадоў.

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬