| Дзе знайсці труса |
|
|
|
|
Калі Вы грунтоўна абмеркавалі пытанне і вырашылі завесці труса, узнікае пытанне, дзе яго ўзяць, і гэта адказная справа. Набываць жывёлу ў краме неабавязкова, трусам можна заапекавацца і выратаваць такім чынам яго жыццё. Існуе шмат людзей і нават таварыстваў, якія шукаюць хату трусам. Бяручы труса ў прытулку для пакінутых жывёл, Вы робіце добрую справу: звычайна тыя трусы ўжо вельмі доўга чакаюць прыдатнай хаты і падчас выпрабавалі цяжкі лёс. Вы дорыце ім шанец на шчасце.
Большасць трусікаў з прытулку суцэльна здаровыя і неякім чынам не "заганныя". Існуе шмат розных чыннікаў, чаму жывёлу пакідаюць. У большасці выпадкаў існую ролю грае недахоп у гаспадароў часу, пераезд або змена ўмоваў жыцця. Падчас уладальнік больш не можа клапаціцца аб жывёле (цяжкая хвароба, старасць), і труса аддаюць з цяжкім сэрцам. Нажаль, неабдуманыя закупы, аб якіх праз некалькі тыдняў шкадуюць, таксама накіроўваюць шмат трусаў у прытулкі. Пры жаданні тамака можна знайсці таксама маладых трусаў і нават трусянят. Вы будзеце здзіўленыя, наколькі даверлівыя жывёлы там сустракаюцца, нават калі некаторыя з іх і мелі цяжкі жыццёвы досвед. Вялікае каханне і цярпенне можа пабудаваць давер да Вас нават у баязлівай жывёлы. Маладыя трусы падчас дэманструюць тэрытарыяльныя паводзіны, якія некаторымі з-за іх дрэннага ведання трусінай псіхалогіі няправільна разумеюцца як агрэсія. Прытулкі ўдзельнічаюць у працэсе заапекавання праз знаходжанне пакінутаму трусіку новай хаты, пакуль ён мяшкае ў часовага апекуна. Трусоў часта выкідваюць на лесвічныя пляцоўкі або на сметнік. Знойдзеных ў такіх мясцінах жывёл прытулкі прытрымліваюць, даглядаюць за імі, лекуюць, носяць іх да ветэрынара. Акрамя таго, у амаль кожным прытулку валацужных жывёл трусы звычайна ўжо прышчэпленыя і спакладаныя. Інфармацыю яны распаўсюджваюць з дапамогай інтэрнэт-старонак, падчас пасродкам аб’яў, развешаных на дошках аб’яў або ў ветэрынарных клініках. Прыют правярае асоб, якія жадаюць заапекавацца трусам, ці падыходзяць яны у якасці новых гаспадароў. Некаторыя з іх нават праводзяць так званую адапцыйную праверку: робяць апытанне і/або наведваюць труса на хаце. Запытваюць між іншым пра алергію, якая з’яўляецца частай прычынай занядбаня трусоў, пра тое, ці мае кандыдат досьвед догляду за трусамі і г.д. Падпісанне паперы аб апецы – умова кожнага заапекавання. Нават калі думка пра такую размову падаецца непрыемнай - нарэшце, гаворка ідзе аб тым, каб забяспечыць трусу доўгатэрміновую і выдатную хату. У апытанні размова ідзе не толькі аб тым, ці падыходзіце Вы, каб даць трусу новую хату, але і аб тым, ці падыходзіць трус Вам і Вашым жыццёвым акалічнасцям. Бо не толькі трус, але і Вы павінны стаць шчаслівымі з гэтай жывёлай. Са свайго боку яны прапануюць матэрыялы, што датычаць правільнага догляду за трусам. Пры наведванні хаты гаворка таксама ідзе не пра тое, каб забачыць, ці пацерлі Вы ўсюды пыл, а дапамагчы Вам заўважыць крыніцы небяспекі (кабель, атрутныя расліны і г. д.) Калі трусы, якія знаходзяцца ў прытулку, не падабаюцца Вам, тады здавайцеся, калі ласка, хутка. Наведваеце ўстанову больш часта, і, верагодна, пазнаеце каханне з другога позірку. Персанал можа шмат распавесці Вам аб характары асобных жывёл. Шмат якія прытулкі працягваюць дапамагаюць словам і справай таксама пасля перадачы Вам труса, калі ў Вас з'явяцца праблемы. 2. Калі Вам патрэбны завадовы трус, магчымасцю будзе і звярнуцца да гадавальніка або ў клуб. У гадавальніку вы можаце паглядзець на бацькоў вашага труса, ацаніць умовы ўтрымання жывёл. Калі Вы ўбачылі, што трусы ўтрымоўваюцца ў дрэнных умовах, у клетках брудна, цесна, ёсць хворыя жывёлы, лепш набыць звярка дзе-небудзь яшчэ. Выбіраючы труса, запытаеце дазволу ўзяць яго на рукі. Звярок павінен быць ручным, неагрэсіўным і непуглівым, моцным, у меру ўпітаным, прапарцыйна развітым. Грудзі і круп шырокія, касцяк моцны. Х-вобразная або А-вобразная пастаноўка пярэдніх лап, няправільная пастаноўка задніх, занадта выгінастая або ўвагнутая спіна лічацца моцнай заганай. Высвятліце таксама, да якога веку трусікі сілкаваліся малаком маці. Трусікі, аднятыя ад самкі раней за 7-тыднёвы ўзрост, могуць захварэць энтэрытам (што ў іх веку вельмі небяспечна) або на працягу ўсяго жыцця мець праблемы са страваваннем. 3. Можна набыць трусіка ў заалагічнай краме. Завадовыя звяркі сустракаюцца там даволі рэдка, яшчэ радзей такіх можна сустрэць на рынках. ХАРАКТАР труса яшчэ зменіцца, калі Вы набываеце яго ў малечу ва ўзросце 1 месяца. Трусяняты ва ўзросце 45 дзён ужо выяўляюць свой характар, а у 2-4 месяца некаторыя з трусікаў становяцца вялікімі шкоднікамі. Гэта можна казаць упэўнена. Да года-паўтара паводзіны набываюць стабільнасць, і толькі тады, а не раней, можна размаўляць аб характары пэўнага труса. Трусяняты ва ўзросце 3 тыдняў імкнуцца да ўсіх, шукаючы маці. Магчыма, ў краме Вас будуць запэўніваць, што гэта таму, што трус мае анёльскі характар. Больш таго, некаторыя гандряры сцвярджаюць, што кошт труса залежыць ад характару, і яны спрабуюць прадаць маленькіх трусянят дорага, кажучы, што тое, што яны ліжуць рукі - гэта праява характару. Але гэта нішто іное, як праява таго, што трусіку яшчэ патрэбна маці. Перад тым, як завесці труса, неабходна набыць усё, што можа запатрабавацца для яго ўтрымання, і падрыхтаваць пакой к прыёму новага жыльца. |



