| Колькі на самой справе жывуць трусікі |
|
|
|
|
Колькі жывуць трусікі? У розных краінах гэтыя паказальнікі розняцца. Напрыклад, на Берарусі працягласць іх жыцця прыкладна 5-7 год, у Канадзе 7-11, у Германіі ў сярэднім атрымоўваецца 8-12 год. Калі параўнаць з людзьмі, можна казаць, што адзін год труса адпавядае прыкладна 8 чалавечым гадам, а 10-гадовы трус - 80-гадоваму пажылому чалавеку. Я правяла размову з гаспадарамі трусоў з Германіі, як зрабіць, каб трусік пражыў найдаўжэй. Чаму у немцаў? Таму што па статыстыцы трусы жывуць найдаўжэй у іх. Жыццё трусіка цягнецца 8-12 год. Канешне, на самой справе і ў іх здараюцца выпадкі, што трус гіне раней, у 2 або 5 гадоў. Але гэта лічыцца замалады. Самы старэйшы трус на нямецкім форуме пра трусоў дажыў да паўналецця (18 гадоў!). Нажаль, нядаўна памёр. Немцы не ведаюць дакладна, у чым чыннік такога доўгага жыцця трусаў у параўнанні з іншымі. Мяркуюць, прычын можа быць некалькі: для здароўя ды шчасця ямтрусу патрэбны рух, адпаведная дыета ды догляд гаспадара.
1) на Нямеччыне ЎСІХ трусаў, якія не на развод, аўтаматычна каструюць. Дарэчы, ёсць тамака выпадкова некалькі і не кастраваных, і ўсё роўна жывуць амаль столькі ж, па 9-11 год. 2) у іх шмат добрых лекараў, якія спецыялізуюцца па трусам. І калі што – да іх адразу бягуць. 3) добры догляд: даюць сталую магчымасць рухацца. Фактычна ніхто не замыкае труса ў клетцы, ім агароджваюць частку пакоя. Дзе яны бегаюць, трэніруюцца, - а значыць, здаровыя. Я схільная лічыць, што гэта асноўны чыннік. Хоць не адзіны. 4) Яшчэ адна адметная асаблівасць: яны ўпэўненыя, што трусаў трэба ўтрымоўваць ТОЛЬКІ групамі. 5) Працягласць жыцця залежыць ад пароды. 6) здаровае сілкаванне: нельга карміць дропсами і падобным. Ну, гэта мы ведаем. |


