This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Як выбраць трусіка PDF Print E-mail
Выбіраючы труса ў краме, звярніце ўвагу на ўмовы, у якіх трусікі там ўтрымоўваюцца. Таксама пацікаўцеся ўзростам, у якім абраны Вамі трус трапіў у краму, і чым яго там кармілі.

Вельмі важна пераканацца, што трус не замаленькі. 8-9 тыдняў - гэта мінімальны ўзрост, у якім трусіка можна адлучыць ад маці. Улічвайце, што прадаўцы ў краме не заўжды правільна вызначыць пол труса, а таксама бывае, што яны называюць несапраўдны яго ўзрост. Трусікі, якія трапляюць ў крамы, звычайна замаленькія для таго, каб жыць асобна ад маці. Неналежныя ўмовы ўтрымання ў першыя тыдні жыцця ды заўчаснае адлучэнне ад маці нярэдка выклікае сур'ёзныя праблемы са здароўем трусянят і нават іх заўчасную смерць. Трусікі, якіх адлучылі ад маці перад восьмым тыднем жыцця, не маюць дастаткова развітай адпорнай сістэмы арганізму. Яны пад пагрозай вялікай колькасці хвароб ды інфекцый, з якімі не ў стане парадзіць. Праблемы з страваваннем ды рэспіраторнай сістэмай звычайна сканчаюцца смерцю, калі нават хутка ўмешваецца дасведчаны ветэрынар, ён не ў стане дапамагчы даведзенаму да стану трусу. 8 тыдняў патрэбны малому яшчэ і для таго, каб вучыць правільныя паводзіны ад маці. Калі Вы бачыце, што ў краме жывёлы не ўтрымоўваюцца належным чанам (напрыклад, моцна забруджаныя клеткі, хворыя жывёлы і г. д.), можна апавясціць вышэйшыя інстанцыі. Лепш не купляць там жывёлу: гэтым Вы, канешне, дапаможаце адной жывёле, але ў праэкцыі на доўгі тэрмін сапраўдная праблема толькі пагоршыцца, бо Вы падтрымаеце паводзіны і бізнэс гэтых прадаўцоў.

Ні ў якім разе не купляйце трусікаў, узрост якіх меншы за 6 тыдняў, бо ў такіх малеч верагоднасць захворванняў і смяротнасці нашмат вышэй, чым у трусікаў, якія досыць жылі побач з маці. Як пазнаць замаладога труса? Пільна назірайце за трусікам. Існуе некалькі магчымасцяў:
* усе трусы, незалежна ад таго, вялікая гэта раса або зусім маленькая, спачатку аднолькавыя па памеры. Калі трус змяшчаецца на далоні, яму самае большае 6 тыдняў. Гэта замалады трусік.
* толькі трус узросту прыкладна 8 тыдняў можа уставаць „слупком“ без таго, каб падаць пры гэтым ці хістацца. 

Памятайце, што здароўе ды жыццё маленькіх трусаў ў Вашых руках.

Звярніце ўвагу на паводзіны ды выгляд трусікаў, каб выбраць здаровага. Узяўшы трусіка на рукі, уважліва агледзіце яго. Скура павінна быць без лушчэнняў, поўсць густая, бялкі вачэй белыя, слізніца не азызлая, здаровага далікатна-ружовага колеру, унутраная паверхня вушэй без чырвоных кропак, бруд у вобласці анальнай адтуліны — прыкмета ляксы ды захворванняў, на падушачках лап не павінна быць нарываў ды пачырваненняў. Пасля набыцця трусіка рэкамендуецца здаць аналізы на гельмінтаў ды какцыдыёз. Такія даследаванні праводзяць за невялікі кошт усе дзяржаўныя ветэрынарныя лабараторыі. Для аналізу падыходзіць самы свежы кал, сабраны ў чысты слоічак.

Калі Вы бярэце ўжо дарослага труса, пажадана пацікавіцца:
- Адкуль гэты трусік?
- Як яго кармілі?
- Калі ён у апошні раз быў агледжаны ветэрынарам?
- Ён выхалашчаны?
- Ці патрэбна яму абцінаць зубы?
- У якіх умовах ён ўтрымоўваецца?
- Ці прывучаны ён да прыбіральні?
- Колькі ён важыць?
- Ці патрабуе ён адмысловага догляду?

Ці можна даведацца, ці выдалены ўжо ў трускі яечнікі? Хутчэй за ўсё, труска будзе не прааперыраваная. Каб вызначыць, можна пагаліць жывоцік і шукаць пасляаперацыйны шнар. Аднак, калі ветэрынары выкарысталі адмысловыя метады сшывання, можа і не застацца ніякага шнара. Існуе надзея, што гэтыя ветэрынары прататуіруюць жывоцік, каб паказаць, што выдаленне яечнікаў было зроблена. У іншых выпадках адзіны шлях даведацца - гэта накіраванне на аперацыю.

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬