| Трусік выратаваў жыццё гаспадарам |
|
|
|
|
Wed Jul 25
МЕЛЬБУРН, Аўстралія - Хатні трусік па мянушцы "Трус" выратаваў сваіх гаспадароў ад шалёнага агню, які ахапіў іх уласную хату раніцай у гэты чацвер. Гаспадар труса Гэры Кош вярнуўся дадому ў 5.30 раніцы пасля начной змены і адразу лёг спаць. Яго абудзіў трус, які драпаў у дзверы спальні. Прачнуўшыся, мужчына адчуў пах дыму, які з палахлівай хуткасцю распаўсюджваўся па ўсёй хаце, а таксама забачыў полымя у заднім пакоі . Дзякуючы трусу Гэры і яго жонка Мішэль Фін былі ў стане ўцячы з хаты цэлымі.Па словах уладальнікаў хаты, пажарная сігналізацыя была выдаленая з столі ў сувязі з рамонтам у памяшканні. У выніку пажару хата згарэла амаль цалкам, таму шкода склала каля 77.000 даляраў. Згасіць агонь змаглі толькі чатыры каманды пажарнікаў. "Трус выратаваў гэтую пару ад ажогаў" - заявіў камандзір пажарнай брыгады Мельбурна Мік Сміт. Па ўсёй верагоднасці, адважны звярок выжыў, аднак таксама застаўся без даху над галавой - яго клетка згарэла ў полымі.
|



