| Агуці |
|
|
|
|
Генетычная формула A_ B_ C_ D_ E_. Агуці, насычаная каштанава-заячая афарбоўка з чорнымі пазнакамі - самая распаўсюджаная ў дзікай прыродзе. Агуці нараджаюцца чорныя са светлымі жыватамі. Паўсцінкі агуці маюць па-рознаму афарбаваныя зоны па сваёй дліне. Каляровыя колы, пачынаючы ад цэнтру: шэра-блакітнаваты, руды, чакалядавы, кончыкі чорныя. Даўгое футра можа дэманстраваць больш чым 3 каляровых кола.
Павярхоўны колер чакалядовы з чорнай пазнакай. Разам з тым маецца бэжавае асвятленне вакол вачэй, сківіц, пад носам, на унутраным боку вуха, жывата, унутранага боку лап ды нізу хваста. Верхняя частка хваста і вушэй - з чорнай аблямоўкай. На шыі ззаду вушэй бачны руды "трыкутнік". Вочы - чакалядавыя.
|





