This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Генетыка афарбовак PDF Print E-mail

Афарбоўка труса вызначаецца пяццю генамі, іх пазначэнні лёгка запомніць: A, B, C, D, ды E. Нажаль, астатняе трохі больш складана :) Узгадаем асновы генетыкі: жывёла пакідае нашчадку па аднаму гену з кожнай іх пары, такім чынам у нашчадка з'яўляюцца пары генаў - па аднаму ад кожнага з бацькоў. Калі ў пары генаў ёсць дамінантавы ды рэцэсіўны, будуць бачны праявы менавіта дамінантавага.

Ген А - At - а, ген занальнасці. Ген А выклікае "заячую" афарбоўку, самую распаўсюджаную ў дзікай прыродзе, са светлай аблямоўкай вакол вачэй, сківіц, на жываце, унутраным боку вушэй, лап ды хваста. Асобныя паўсцінкі на трусе па-рознаму афарбаваныя, нават па сваёй даўжыні: калі Вы падзьмуеце на поўсць труса, то забачыце колцы груп колераў. Гэта афарбоўкі агуці, апал і г.д. Прамежкавы ген At - гэта ген падласых трусаў. Ён рецэсіўны ў адносінах да А, але дамінантны ў адносінах да а і выклікае той самы ўзор, як і агуці: белы жывот, светлую аблямоўку вачэй ды пад хвастом. Аднак паўсцінкі будуць усе аднаго колеру. Гэты ген адказвае за падласых ды куняў. Ген а вядомы як ген індывідуальнай (незанальнай) афарбоўкі: агуцевая занальнасць на трусе ды яго паўсцінках адсутнічае: чорны, блакітны, чакалядовы і г.д.

Ген В - в (Black: чорны - чакалядавы). У гэтага гена толькі дзьве варыяцыі, B, які з'яўляецца дамінантавым, і b, рэцэсіўны. Кожны трус, якога вы сустрэнеце, прыналежыць або да чорнай сям'і колераў або да чакалядовай - незалежна ад таго, які колер труса Вы перад сабой бачыце. Дамінантны ген В дае трусу магчымасць мець чорную афарбоўку паўсцінак. Ён адказвае за чорную афарбоўку, белаасценную, чарапахавую ды інш.
Рецэсіўны ген b саслабляе чорны пігмент да чакалядавага. Афарбоўкі ўключаюць чакалядавую, бэзавую ды рысевую.

Ген С - Сchd - Сchl - Сh - с (Color: поўны - дэраш - альбінос). Гэта ген каляровай насычанасці, шэраг гэтых генаў вызначае, наколькі "поўны" колер мае трус. Ён больш складаны для разумення, бо можа несці з сабой цэлую серыю множных алеляў, хоць у генах будуць прысутнічаць толькі два з іх (адзін - ад бацькі і адзін - ад маці). У гэтым наборы пяць варыяцый: C, cchd, cchl, ch і c. Мала таго, што ў гэтым наборы ёсць дамінуючыя ды рэцэсіўныя гены, у ім таксама ёсць гены з cакараваннем (cchd, cchl) і з частковым панаваннем, і нават адзін ген, які залежыць ад тэмпературы.
С
выклікае наяўнасць пігмента ў паўсцінке, яе цалкавітае афарбаванне колерам у адпаведнасці з іншымі генамі.
cchd (cch3) - ген цёмнай шыншылавай афарбоўкі. Ён дазваляе вытворчасць некаторых (але не ўсіх) каляровых пігментаў труса. Напрыклад, калі Ваш трус - агуці, то паміж цёмнымі каляровымі групамі з'явяцца белыя. Звычайна "забароненым" апынаецца жоўты пігмент, ён саслабляцца амаль да белага. Акрамя таго, гэты ген закране колер вачэй і можа выклікаць з'яўленне трусаў з блакітнымі вачыма. Ген cchd не цалкам дамінантны ў адносінах да гена cchl, таму трусы cchdcchl маюць больш светлую поўсць, чем cchdcchd.
Сchl  (cch2) вядомы як ген мардэра, або светлай шыншылы, сіямскай афарбоўкі (бо у гамазіготным стане cchl cchl дае цёмную сепію). Гэты ген адрозны ад іншых генаў, бо ён распаўсюджваецца такім чынам, які завуць са-кіраваннем. Як і cchd, гэты ген выдаляе са ствала паўсцінак жоўты колер, а таксама некаторыя больш цёмныя пігменты, пакідаючы труса пярэстага выгляду. У адрозненне ад Сchd, гэты ген пакідае колер вачэй цёмным.
Сh - ген гімалайскай афарбоўкі. Трус з гэтым генам белы, акрамя пысы, вушэй ды лап. Нараджаюцца такія трусы цалкам белымі, і толькі ў 2-3 тыдні з'яўляюцца плямы. Гэты ген адчувальны да тэмпературы, і пры халодным надвор'і колер больш бачны, таму афарбоўка труса бачная лепш у зімовыя месяцы. Чырвоныя вочы.
с знаходзіцца на процілеглым канцы спектру, гэта ген, цалкам рэцасіўны ў адносінах да ўсіх астатніх варыяцый генаў. Ён вядомы як ген альбіноса і дае цалкавітую адсутнасць пігмента, страту колеру, у тым ліку радужнай абалонкі вачэй - альбіноса. З-за гэтай уласцівасці гэты ген уплывае на ўвесь генны набор, паколькі "змывае" тое, што як ці інакш вызначаюць гены A, B, D, ды E. Такіх альбіносаў цікава выкарыстоўваць для аналізавальнага скрыжавання, каб вызначыць, якія гены па аллелю -С- прысутнічаюць у іншага партнёра. Ген с адказвае за чырвонавокіх альбіносаў (з'яўленне блакітнавокіх выклікае іншы ген, ''v-vienna'').

Ген D - d (Dense/dilution: звычайная насычанасць - паслабленая). У гэтым наборы ёсць толькі дзве варыяцыі. Дамінантны ген D - узмацняльнік пігмента ў коркавым і асяродкавым пласце воласа, колер будзе выяўляць поўную сілу. Ён адказвае за чорную ды інш. афарбоўкі.
Рецэсіўны ген d нясе "раствораны" пігмент, у гамазіготным стане dd ён паслабляе колер труса. Такія трусы выглядаюць дакладна так, як і з генам D, за выключэннем таго, што ў іх менш пігмента ў кожнай паўсцінке, колер больш вытанчаны. Трус з чорнай каляровай сям'і ператвараецца ў блакітнага. Трус з чакалядовай сям'і ператвараецца ў бэзавага. Гэты ген закране таксама і колер вачэй.

Ген Е - ее (Extension, распаўсюджванне колеру). Гэты ген складаны не менш за С: ён кіруе тым, ці распаўсюджваецца асноўны колер труса (чорны, блакітны, чакалядовы, або бэз) паўсюль да самага канца паўсцінкі ці асноўны колер у некаторы момант спыняецца і саступае шахту паўсцінкі іншаму колеру (напрыклад, руды колер у чарапахавых трусаў). Фактычна існуе чатыры варыяцыі гэтага гена: Е, ES, e, ды ej.
У дамінантавым стане ген E выклікае тое, што асноўны колер пігментацыі распаўсюджваецца па ўсёй паўсцінке і яна выглядае аднолькава па ўсёй сваёй даўжыні.
ED - цёмнашэры.
Ген Es - скарачэнне цёмнага колеру, ен выклікае розныя сталёвыя колеры. Пры гэтым ён "запаўняе" рысы, тыповыя для агуці ды танаў.
e - выдаляецца большая частка цёмнага пігменту, пашыраецца светлы колер. Пры рэцэсіўным стане гена ствараецца ўражанне, што трус цямнейшы на тых частках, дзе футра карацей (жывот, лапы ды пыска). Гэта адбываецца таму, што паўсцінкі там закароткія, каб паспець паказаць каляровую змену ў іх шахце, а вось даўжэйшыя паўсцінкі пакажуць змены. Гэты ген лёгка зблытаць з генным наборам C, паколькі ён таксама выклікае з'яўленне занальнасці на трусах, але іншым чынам. Не забывайце, што сіямы Сchl і гімалаі Сh таксама даюць зацямненне. Яркі прыклад адрознення - блакінты сіам aaB_cchl_ddE_ мае  больш цёмныя вушы, вобласць носу, лапы ды хвост - змены па аллелю С. Саландэр aaB_cchd_ddee (белы цюрынгец) мае сажава-блакітны павалоку на пысе, вушах, нагах і хвасце. Але гэта ж закранае жывот, і бачны нібыта вэлюм па баках - гэта змены па алелю Е.
У гэтым алеле таксама прысутнічае прамежкавы ген Ej - японскі ген, або арлекін. У спалучэнні з Е яго ўздзеяння Вы не ўбачыце, але пры вязцы чырвонага (або аленьяга, ее) труса з японскім вы абавязкова атрымаеце альбо ўсіх японскіх (калі партнёр быў гамазігоцен EjEj), альбо падзел на чырвоных ды японскіх (Ejе), толькі не так маляўніча афарбаваных. Гэты ген накладваецца на шматлікія афарбоўкі, і тады прысутнічаюць, як бы "два ў адным".

Гены плямістасці адказваюць за плямістасць, і размяшчэнне плям на целе.
Ангельская En (лакалізацыя пятнамі - палатном). У гэтай каляровай групе ёсць 2 гена, En ды en. En не цалкам дамінантны і можа існаваць у трох формах. EnEn справакуе тое, што трус будзе мець плямы перш за ўсё на галаве: вушах ды носе - і зусім трохі на целе (гэтая афарбоўка вядома як чарлі). Enen выклікае звычайную плямістасць, больш-менш роўнае размеркаванне плям ды белага колеру, гэта плямісты плашчавы, матыль. Генны набор enen прывядзе да звычайна афарбаванага каляровага труса, без белых плям.

Галандская плямістасць Du. Du Du - адсутнасць галандскай плямістасці (звычайна афарбаваны трус). Dudu - магчыма з'яўленне белых плямаў на носе, задніх лапках, спераду цела. dudu - галандскі. Ген du можа быць прадсаўлены ў варыяцыях du1, du2 ды (магчыма) du3, ад гэтага залежыцтколькасць белага колеру. адносна да колькасці белага колеру на трусе: du1 = трохі белага, du3 = шмат белага

Яшчэ існуе так званы Віена-ген пігментацыі, у рэцэсіўным стане vv пігмент часткова застаецца толькі ў вясёлкавай абалонцы вачэй. Таму трус мае афарбоўку белы блакітнавокі. V - нармальны колер, Vv - выпадкі з'яўлення суцэльнага колеру з белым носам ды/або белымі пярэднімі лапамі, або галандцы. v - блакітнавокі альбінос.

W працуе разам з генам агуці і адказны за шырыню другаснага (светлага, жоўта-белага) кальца ў занальна афарбаваных трусаў. W - нармальны жоўты, w - пашыранае колеравае кола, дубляваны жоўты (оттэр становіцца танам, інтэнсіўным становіцца рудая афарбоўка агністых трусаў і бельгійскага трус. Выбіраюць ww, калі ў труса агуці няма дадатковага колеру спераду жывата. У звычайных афарбовак часцей за ўсё прысутнічае дамінантны ген W, таму ў генных формулах яго не паказваюць, а ў агністых і насычана чырвоных (тыпу чырвоны сацін) - падвойны рацасіўны ww.

Вельмі цікавыя палымяныя афарбоўкі: палымяна-чорная, палымяна-блакітная і г.д. Пажадана, каб быў прадстаўлены ген at, і, акрамя таго, з абавязковай прысутнасцю генаў-мадыфікатараў r+1, r+2, r+3, r+4 (руфус). Яны дадаюць насычаную, "агністую" афарбоўку падпалу. Выбіраюць адносна да моцы/насычанасці рудага пігменту: -3 = бляклы/лінялы жоўты пігмент, +3 = моцны/насычаны руды пігмент. Да таго ж, чым больш генаў-мадыфікатараў, тым ярчэй, насычаней афарбоўка. Яшчэ адна разыначка агністых афарбовак - прысутнасць падвойнага рацасіўнага гена ww

y3-2-1- звычайны, Y1-2-3 - узмоцнены чорны.

P /Re/ - звычайны, p /re/ - луціна. Узнікаюць чырвонавокія трусы з моцна паслабленым цёмным пігментам. Гэты ўжо вядомы ў дачыненні да мышэй ды марскіх свінак ген у трусаў упершыню быў зафіксаваны толькі ў 1985.

Мадыфікатар H - пасіляльнік пігментацыі на фоне гена d 

Не выпадкова ў табліцы формулы падаюцца не цалкам, а з прочаркам _. Гэта азначае, што на месцы яго можа стаяць як дамінантны, ужо паказаны побач, ген, так і яго любой з аднайменных рэцасіўных варыянтаў. У выніку фенатыпічна выявіцца тая самая афарбоўка.

Si - ген срабрыстасці. Si - звычайны колер, si - пасрэбраваны si1 = трохі срэбра, si3 = шмат срэбра. Па еўрапейскай кадыроўке пасрэбраванасць дамінантавая.

n - мадыфікатар чорнага (n = niger) Выбіраюць адносна да моцы/насычанасці чорнага пігменту: -3 = бляклы/лінялы чорны пігмент, +3 = моцны/насычаны чорны пігмент.

Футра: ll - ангоравы, тэдзі
Μ - грывасты, барадаты
rexrex - рэкс, вельветавы
sasa - сацінавы

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬