This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Ангоравы трус PDF Print E-mail

Ангоравы трус вядомы сваім доўгім прыгожым футрам. Гэтыя круглыя шары пуху лёгка знайдуць свой шлях да Вашага сэрца.

Паходжанне або распаўсюджанне: Турцыя
Памер: сярэдні
Характар: адносна неагрэсіўны (у параўнанні з іншымі трусамі)

Фенатып: У ангорскага труса далікатная будова. Яны маюць добры характар і папулярныя сярод дзяцей. Трэба адзначыць, аднак, што догляд за поўсцю ангоры патрабуе большых высілкаў, чым за некаторымі іншымі папулярнымі пародамі з-за яе доўгай поўсці. Ангора вельмі папулярная ў колах паказу; некаторыя людзі сцвярджаюць, што яна самая папулярная. Наогул харчаванне ангорскіх трусаў адмысловае, яго раюць будаваць на сене.

Ангора можа быць мноства колераў і афарбовак. Самыя распаўсюджаныя з іх пярэсты ды агуці. Асартымент афарбовак, у якіх заўважаны гэты прыгожы трус, уключае белаасценную і інш. Ангельская ангора з'яўляецца найменшай з іншых ангоравых парод, важачы прыблізна 3 кг для сталых самак ды 2.5 для сталых самцоў.

Футра. У ангоры доўгае шаўкавістае футра. Футра ангельскай ангоры мае толькі маленькую колькасць осці ў параўнанні з яго поўсцю. У адрозненне ад шматлікіх іншых трусаў, якія класіфікаваныя як вытворцы футра, ангельская ангора фактычна класіфікаваная як вытворца поўсці. Іх доўгія валасы не абмежаваныя іх целамі. У ангельскай ангоры ёсць доўгія валаса на яго пыске, лапах, а таксама вушах. Поўсць ангоравых трусаў па сутнасці унікальная, яны маюць шматслаёвае паліто. Таму кончыкі кожнага новага футра цямнейшыя, чым папярэдняе футра, якое асвятляецца, як толькі яно становіцца даўгім. Гэта выклікае аб'яднанне па колерах. Трусы не павінны быць празмеру аштрафаваныя за святлейшыя кончыкі поўсці, што з'яўляюцца ў футры, але лепшым лічыцца больш аднаісты колер.

Не вельмі вядома гісторыя гэтых трусаў, але большасць робіць здагадкі, што яны прыйшлі ў Еўропу з Турцыі сотні год таму.

Складанасць догляду: адносна цяжкі. Ангора патрабуе больш складанага догляду, чым іншыя пароды труса. Гэты факт трэба ўлічваць перад тым, як набыць труса. Іх доўгая поўсць можа лёгка заблытвацца, калі іх не часаць часта. Калі Вы проста расчэсваеце кончыкі поўсці, трус можа зверху выглядаць добра, але ўся поўсць не будзе выглядаць належна дагледжанай. Тэхніка, што можна назваць "падзьмуць" - выдатны спосаб убачыць зблытаныя мейсцы, і потым можна пачысціць або аддзяліць тыя вобласці падчас/пасля таго, як іх "выдзьмулі". Калі поўсць ангоры стане вельмі зблытанай, то яе трэба будзе абцінаць, а ў сур'ёзных выпадках труса, магчыма, прыйдзецца ўзяць да ветэрынара для заспакаення так, каб каўтуны можна было выдаліць. Трэба таксама клапаціцца аб тым, каб, наадварот, не перачасаць яго, гэта можа выклікаць поўную страту поўсці.

У ангоры можа развіцца смяротна небяспечны стан, вядомы як паўсцёвы блок. Ён выклікаецца тым, што трус праглынае сваю поўсць падчас таго, як даглядае за сваім футрам. Паколькі ў ангоры такая шчыльная поўсць, яны больш схільныя да гэтай хваробы, чым іншыя, менш шчыльна пакрытыя трусы. Схільнасць да гэтай праблемы, здаецца, залежыць індывідуальна ад труса.

Факты паказваюць і на тое, што ў ангоры таксама павялічана рызыка займець поўсцевых кляшчэй. Агульны сімптом гэтага - жаванне поўсці (хоць гэта можа таксама быць выклікана мноствам іншых рэчаў, такіх, як дэфіцыт бялку, нуда, або брулі іншага труса - самцы будуць часам распыляць брулі на трусак).

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬