This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Агульнае PDF Print E-mail

На выставах можна сустрэць розных трусаў: і волатаў вагай па 7 кг, і карлікаў, вагай ледзь большых за 1 кг. Свойскія трусы вельмі розныя, але ўсе паходзяць ад аднаго продка - еўрапейскага дзікага труса, які зараз распаўсюджаны амаль па ўсёй зямлі. Трусы не з'яўляюцца грызунамі, заалагічна яны належаць да роду Oryctolagus (трусы), і разам з родам Lepus (зайцы) утвараюць атрад Lagomorpha (зайцападобных). Зайцападобныя адрозніваюцца ад іншых жывёл тым, што ў іх два рады верхніх разцоў. Іх характэрнай прыкметай з'яўляюцца таксама даўгія вушы, якія выконваюць ролю тэрмарэгулятара.

Заяц і трус - гэта не адное і тое ж, яны прадстаўнікі розных жывёльных родаў і не могуць скрыжоўвацца адзін з другім. Блытаніна падчас узнікае з-за моўных традыцый. Бывае, што "трусам" называюць біялагічнага зайца і наадварот (напрыклад, jackrabbit, belgian hare). Візуальна некаторыя заводы трусаў падобныя да зайцаў, бо некаторыя разводчыкі намагаліся вывесці трусаў з такім целаскладам. Але трусы і зайцы застаюцца рознымі жывёламі ды адрозніваюцца адзін ад другога па наступных прыкметах:

* У дзікіх трусаў шчыльны, мускулісты целасклад, вушы не надта даўгія і важаць яны ад 1.4 да 2 кг. Зайцы ж тонкія, з даўгімі лапамі, іх вушы даўжэй за галаву, важаць 2.5-6 кг. Чорныя верхавінкі вушэй.
* Трусы маюць 44 храмасомы, зайцы - 48 храмасом.
* Трускі нараджаюць праз 30-31 дзень 3-6 трусянят, якія не маюць поўсці, сляпыя ды глухія і толькі праз 10 дзён расплюшчваюць вочы. Зайцы нараджаюць праз 42 дні 1-3 зайчаняты, якія адразу могуць бачыць і чуць, у іх ёсць футра.
* Трусы могуць бегаюць толькі на кароткія дыстанцыі і хутка хаваюцца, зайцы бягуць ад ворага доўга ды хутка.
* Паміж трусам ды зайцам ёсць істотныя адрозненні і ў іх паводзінах.

З якіх часін утрымоўваюць свойскіх трусаў? Гэта адбылася прыкладна ў ІІІ ст. да Раства Хрыстова: рымляне трымалі дзікіх трусаў у вялікіх вальерах і спажывалі яго мяса. З прасоўваннем цывілізацыі свойскі трус распаўсюджваўся далей. Карыснай пры гэтым была здольнасць жывёлы прыстасоўвацца нават да самых дрэнных умоваў жыцця. Важны ўнёсак у развіццё трусагадоўлі зрабірі кляштары. Першая спроба адбылася паміж VI ды X ст. у французскіх кляштарах. Ужо ў 16-ым стагоддзі чалавек пачаў выводзіць розныя заводы свойскага труса, аднак пляновая гадоўля наўрад ці адбывалася да пачатку індустрыялізацыі. Трусы папросту бегалі па панадворку шматлікіх сялянскіх сядзіб. З ХІХ ст. трус утрымоўваецца як свойская жывёла. У новых сялібах, якія будаваліся ў межах індустрыялізацыі, больш не мелася ў наяўнасці месца, якое было б неабходна для датуль звыклай агароджы. Можна было лепш выкарыстоўваць памер зямельных надзелаў, ставячы краткі практычна адна на адну. З гэтага пазней развілася сённяшняя форма стайні.

Спачатку трусы ўтрымоўваліся пераважна як крыніцы мяса ды футра і такім чынам ўзніклі першыя вялікія расы: мясная ды хутровая. Пазней выгадавалі шматлікія заводы хатніх трусаў, рознага памеру, з вельмі рознай структурай футра, афарбоўкай і выглядам. Існуе больш за 50 заводаў трусаў.

"Якой завод майго труса?" Гэта папулярнае пытанне сярод уладальнікаў свойскіх трусаў. Пытанне, якое здаецца досыць простым і на якое ўсё ж такі вельмі цяжкі адказаць. Шмат з трусаў змяшанага заводу і амаль немагчыма вызначыць фактычны. Аднак ёсць некаторыя рысы, якія могуць падказаць, які завод Вашага труса.

Крок 1: вушы. Першая і найлягчэйшая рыса, якую лёгка вызначыць. Па вушах дэкаратыўных трусы падзяляюцца на 2 наступныя групы: заводы  са стаялымі вушамі ды аблавухія заводы. Апошнія, так званыя трусы-бараны, з'явіліся не вельмі даўно. Напрыклад, амерыканскі лісі баран.

Крок 2: футра. 
- Калі ў Вашага труса даўгая поўсць, то ён можа быць ангельскай ангорай (тэддзі, ангорскі леў), львінагаловым (карлік), лісім трусам. Даўжыня поўсці ангорскіх трусаў 5-7 см, прычым па баках яна даўжэйшая, чым на спіне. У трусаў-львоў мыска з грывай, але грыва можа выглядаць па-рознаму: у некаторых доўгая поўсць прысутнічае толькі па боку мыскі ды на грудзях, у іншых - пакрывае ўсю галаву.
- Калі футра кароткае, то ў Вас караткапоўсцевы трус.
- Калі поўсць надзвычай кароткая і пачуваецца падобна да аксаміту, верагодна, у Вас рэкс або вельветавы.

Крок 3: тып целаскладу. Гэта больш цяжкі крок, адрозніваюць наступныя заводы:
- Поўная арка: спіна труса нагадвае арку, якая пачынаецца ў патыліцы шыі, пераязджаючы плечы, сцёгны да злучэння хваста. Большасць будзе больш глыбіні чым шырыні: мяніяцюрны брытанскі, бельгійскізаяц, райнлэндар.
- Паўарка: спіна труса нагадвае добрую арку, пачынаючы ад плечаў і працягваючуюся да асновы хваста. Званы таксама "мандалінавым тыпам": Beveren, ангельскі аблавухі, гіганцкая шыншыла.
- Кампактны: трусы лягчэйшыя па вазе і карацей па даўжыні, чым прамысловыя заводы: нідэрландскі трус, карлікавы хатот, ангельская ангора, галандскі аблавухі, каляровы карлік ды польскі трус.
- Гаспадарчыя: ідэальны трус на мяса. Трусы з'яўляюцца сярэднімі па даўжыні з адпавядаючый шырынёй, паказваючай круглявасць і цвёрдасць цела: амерыканская шыншыла; Crème d’Argent; французская ангора; французскі аблавухі, хатот, новазеландскі трус.
- Цыліндрычны: трусы доўгія, худыя і цыліндрычныя з выдатнай косткай і доўгай стройнай галавой. Цыліндрычнай парода з'яўляецца гімалайская.

Па вазе дарослага труса размяжоўваюць 3 наступныя групы заводаў:
- сярод дробных трусаў (дэкаратыўныя, ад 1 да 3 кг): польскі трус, каляровы карлік ды гермялін, карлікавы баран, гландскі аблавухі і інш. Панятак "карлікавы трус" звычайна щжываюць для ўсіх трусаў, якія важаць менш за 2 кг.
- сярод заводаў сярэдняй велічыні (каля 3-5 кг вагі): аляска, чырвоныя ды белыя новозеландцы, мейсанскія бараны (нажаль, гэты завод трусаў зараз пад пагрозай вымірання сярод свойскіх жывёл), Creme d'Argent, Beveren, гавана ды інш.
- сярод вялікіх рас (прыкладна 5 - 8,5 кг вагі цела): нямецкі волат, флемінскі (бельгійскі) волат, шэры ды белы волат, матылёвы волат, клетачны волат ды інш.

Па афарбоўцы вылучаюцца: агуці, белаасценны, пярэсты ды карлікавы хатот, галандзец, чорны, чырвоны, японскі, гімалайскі, ангельскі плямісты (матыль) ды інш.

Рэгулярна праводзяцца міжнародныя і рэгіянальныя выставы з экспертнай ацэнкай жывёл.

Надакучыўшых хатніх трусаў нельга выпускаць "на волю", яны там не змогуць абараняцца. Іх колер не дазваляе ім схавацца. Прыручаныя трусы, выпушчаны на прыроду, у большасці выпадкаў хутка становяцца ежай для мясцовых драпежнікаў (каршакоў і г.д.) або сабак ці котак. Таксама яны падлягаюць небяспецы хвароб, атручвання і галадання. Хатнім трусам можа не хапаць харчавальных рэчываў, а галоднаму трусу інстыкты не падказваюць, якія расліны бяспечны, а якія небяспечныя. Да таго ж свойскія трусы згубілі шмат якія са сваіх прыродных інстынктаў, бо не павінны былі пакладацца на тыя інстынкты, каб выжыць, і ў іх сапраўды мала падказак адносна таго, што рабіць.

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬