| Вада ды паілкі |
|
|
|
|
Акрамя сена, у труса заўсёды павінна быць чыстая пітная вада: і ўдзень, і ўначы. Нажаль, падчас сярод некаторых трусаводаў-аматараў яшчэ сустракаецца меркаванне, што трусаў не абавязкова паіць. Невядома, адкуль пачаўся гэты памылковы міт. Магчыма, з-за таго, што рэдка можна забачыць, як п'юць дзікія трусы. Іншае тлумачэнне складаецца ў тым, што дыета дзікіх трусаў з зяляніны насычана вільгаццю, таму трусам, здаецца, не абавязкова піць. Магчыма, міф з'явіўся ў выніку непаразумення - зімой трусаводы звычайна даюць сваім трусам лёд замест пітва, што магло прывесці да выразу "трусам не абавязкова даваць ваду." Але свойскім трусам, што ядуць сена ды сухі корм, вада абсалютна неабходна, без гэтага яны не будуць есць. Як ва ўсіх млекакормячых, у трусаў засваяльнасць корму непасрэдна залежыць ад паступлення вады ў арганізм. Пры недахопе вадкасці жывёлы дрэнна пераварваюць ежу, у іх зніжаецца апетыт, пагаршаецца агульны стан.
Вада павінна быць чыстай (тую, што з вадаправода, трэба перш адстаяць). Вядома, вада не павінна быць сцюдзёнай, лепш пакаёвая тэмпература. Яе трэба мяняць мінімум штодня. Прэсная вада павінна папаўняцца па неабходнасці, але не радзей як раз на дзень. Іншая справа, што ў залежнасці ад умоў вады можна даваць больш або менш: запатрабаванне ў вадзе залежыць ад надвор'я (тэмпературы навакольнага асяроддзя), фазы жыцця і хвароб (напр., панос), суадносін сухога і сакавітага корму. У зімовы і ранневясенні перыяды, калі трусы атрымліваюць сухі корм, вада ў паілках павінна быць увесь час. У летні час, калі трусы атрымліваюць шмат зеляніны ды сакавітых кормаў, запатрабаванне ў вадзе зніжаецца, але не адпадае: трусы ўсё роўна п'юць ваду, і варта яе даваць. Толькі дастатковае спажыванне вады прыводзіць да ўтварэння дастатковай колькасці бруляў. Так можна пазбегнуць захворванняў мачавых органаў, напрыклад, утварэнні мачавога пяску або мачавога каменя. Калі застаецца залішняя вада, ніякіх прычын для турботы няма, галоўнае, каб яе было застаткова. Асабліва вялікае запатрабаванне ў вадзе адчувае труска, якая корміць малаком, бо яна з малаком вылучае значную колькасць вадкасці. Недахоп вады часта служыць чыннікам паглынання трусянят. Вялікае запатрабаванне ў вадзе і ў маладняка, які расце. Ваду можна прапанаваць у падвешанай бутэльцы або ў цяжкой керамічнай місцы. Міска павінна быць досыць цяжкай, каб трусы не змаглі перакуліць яе падчас забаў. У любым выпадку вада павінна захоўвацца чыстай і не забруджвацца астаткамі корму, насыпкай, надворкам, брулямі, казуркамі або поўсцю і г.д. Варта парэкамендаваць усталяваць міску на нейкай вышыні, каб трусы забруджвалі яе не так лёгка. Пасуду для вады трэба мыць кожны дзень. Трэба сачыць, каб вада не была занадта халодная. Самую натуральную форму спажывання вады забяспечваюць, натуральна, міскі з глазураванай гліны або керамікі, але ў гэтым выпадку не заўсёды магчыма забяспечыць аптымальны ўзровень гігіены. ПАІЛКІ-бутэлькі таксама зручныя, але праз некаторы час ужывання могуць пачацца праблемы з пракручваннем шарыка. Лепш выбраць такую, што не б'ецца, на выпадак, калі яна зваліцца на падлогу. Лепш набыць суцэльную, а не такую, што складаецца з 2-х частак. Да таго ж, паілку лепш адразу (яшчэ у краме) праверыць на падцяканне. Для гэтага бярыце з сабой ваду. Калі Вы вырашыліся на бутэльку, яе трэба змяшчаць такім чынам, каб Ваш трус мог піць зручна, таму саломінка для пітва павінна знаходзіцца трохі ніжэй вышыні галавы. Калі бутэлька вісіць занадта высока, гэта перашкаджае натуральнаму глытанню. Акрамя таго, бутэлька павінна грунтоўна чысціцца штодня, каб прадухіляць з'яўленне пласта багавіння - проста штодня вытрасаць старую ваду і напаўняць новую не дастаткова. Бутэлькі не маюць сэнсу пры температуры ніжэй нуля. У прыродзе трусы п'юць з лужын або іншых невялікіх крыніц вады, інакш кажучы, ад зямлі. Бутэлька вісіць, аднак, наверсе. Такое пітво вельмі нязручнае для трусаў, бо яны павінны выварочваць галаву, каб дабрацца да вады. Акрамя таго, вада з паілак-бутэлек падаецца невялікай колькасцю, кроплямі, а таму трусы п'юць толькі столькі, колькі ім абавязкова патрэбна. Калі піць цяжка, трусы п'юць недастаткова. Паспрабуйце самі папіць 1 дзень толькі праз тонкую саломінку, цяжка ці не? Калі ўмовы ўтрымання трусаў такія, што зімой вада хутка замярзае, яе трэба наліваць у паілку адразу пасля кармлення трусаў. У зімовы час можна паіць трусаў цёплай вадой: яна не патрабуе дадатковых выдаткаў унутранай цеплыні на саграванне. Калі няма магчымасці паіць пасля кожнага кармлення, у паілкі можна пакласці чысты снег, трусы добра яго ядуць і задавальняюць запатрабаванне ў вадзе. Шкода для здароўя трусаў ад недахопу вады вялікая. Падказка: Трусы не могуць спажываць малако! Рамонкавую гарбату даваць можна, але толькі ў якасці лекаў. Занізкае спажыванне вады: Гэта, як падазраюць, адзін з найважнейшых фактараў, што прыводзіць да фармавання мача-каменнай хваробы. Менш бруляў будзе вырабляцца, калі ў труса будзе нізкае спажыванне вады. Кальцый асаджаецца, калі мача насычана кальцыем. Каб паспрабаваць выправіць гэтую праблему, Вы павінны прымусіць труса піць больш, і гэта можа быць дасягнута наступнымі шляхамі: 1. Даданне яблычнага соку або нейкі іншы прымальны салодкі дадатак да вады. 2. Дайце трусу палізаць соль або апырсніце маленькую колькасць сталовай солі на трусіную гародніну. Паілкі час ад часу апрацоўваюць у пазбяганне заражэння сінегнойнай палачкай ды іншай гадасцю, якая назапашваецца ў паілке нават пры вельмі старанным доглядзе за ёй. Шкляныя паілкі можна кіпяціць для абеззаражвання. Носікі паілак трэба выняць ды пачысціць вушнымі палачкамі, змочанымі ў спірце, а потым пракіпяціць разам з бутэлькай. Бутэлькі перад кіпячэннем трэба або вымыць з ёршыкам, або з дапамогай рысу або іншых круп. |


