| Ласункі |
|
|
|
|
Многія кормяць трусаў хібным чынам: збольшасці збожжавымі сумесямі, шматкамі, сухарамі, кукурузай і нават сухафруктамі. Такі тып харчавання, нягледзячы на яго распаўсюджанасць, цалкам памылковы і, нажаль, з'яўляецца чыннікам праблем, сур'ёзных і нават невылечных. Акрамя таго, людзі схільныя саступаць прыхільнасцям трусаў і даваць ім ласункі. Будзьце вельмі асцярожныя з ласункамі, набытымі ў заакраме: шмат якія мудрагелістыя "трусіныя" ласункі фактычна прызначаны для людзей (каб візуальна заахвоціць спажыўцоў іх купіць) і шкодныя для саміх трусаў. Нельга забывацца на тое, што не кожная страва адпавядае прыроднаму сілкаванню трусаў. Мы разгледзім некалькі відаў ласункаў, якія найчасцей заклікаюць набываць заакрамы.
Грануляваны корм (камбікорм) - вельмі зручны харчовы прадукт. Калі ён падаецца строга нармавана, разам з вялікай колькасцю добрага сена, нічога не пярэчыць яго ўжыванню. Можа здавацца дзіўным, што ён - амаль самы апошні ў спісе дыеты. Абмяжоўваць колькасць гранул трэба з-за спецыфічнай пабудовы зубоў труса: зубы стала падрастаюць, недзе на 1 см у месяц, таму важна, каб трусік іх стала сшароўваў. Найбольш спрыяе гэтаму сілкаванне сенам ды галінкамі, якія трусік здрабняе між зубамі. А вось гранулы не выконваюць гэтай функцыі, бо трусік іх толькі раскусвае і амаль не задзейнічае сківіцы: у роце гранулы размякчаеюцца ды рассыпаюцца самі па сабе. Акрамя таго, сталая наяўнасць у кратках гранул садзейнічае селектыўнасці ежы: трусы ад гранул хутка сытнеюць і звычайна амаль цалкам адмаўляюцца ад так неабходнага і карыснага для іх зубоў сена. Калі зубы неналежна сшароўваюцца, праз некаторы адмежак часу гэта прыводзіць да сур'ёзных праблем, якія амаль заўсёды цягнуць за сабой трагічныя наступствы і смерць. Валокны (у сене) садзейнічаюць сшароўванню зубоў ды праштурхоўванню ежы праз страўнік ды кішачнік. Аднародны камбікорм, верагодна, трохі сумна выглядае, таму можна набыць асобна сушаную гародніну (напрыклад, моркву) і дадаваць яе да гранул па неабходнасці, калі зімовы асартымент занадта худы. Найбольш важна не забывацца, што аднародны камбікорм - гэта лепшы варыянт, чым гатовыя кармавыя сумесі. Першапачаткова камбікорм і сумесі з зернем былі прызначаны для мясных, пушных ды лабараторных трусаў, каб хутка павялічыць вес першых (вядзе да атлусцення), каб забяспечыць аднаістыя і пажыўныя канцэнтраты, якімі лёгка карміць вялікую колькасць жывёл. Гэта добры корм для камерцыйных і лабараторных трусаў, бо эфектыўны ў дасягненні таго, для чаго ён прызначаныя. У трусаў у гэтых галінах прамысловасці скарочаная працягласць жыцця, у адрозненне ад хатніх трусаў. Для хатняга труса, якому трэба пражыць доўгае жыццё, неабмежаванае кармленне грануламі можа нарабіць шкоды. Як толькі трусы цалкам выраслі, яны не павінны больш набываць вагі. Такі від кармлення можа цягнуцца доўга, але не будзе ладзіцца вечна. Калі-небудзь (у некаторых - у маладым веку, у некаторых - толькі пазней) ён выклікае цяжкія праблемы: Сухі камбікорм павінен быць вольным ад збожжа і ніколі не давацца ў колькасці больш за 1 лыжку. Узгадайце, што трусы пабудаваны так, каб спажываць ежу вялікага аб'ёму (траву ды лісце), не надзвычай сканцэнтраванай нізкага аб'ёму. Калі мы сапраўды жадаем мець здаровую жывёлу, мы павінны імкнуцца забяспечыць яе натуральную дыету, не абіраючы "лёгкі" вынахад для нашай уласнай выгоды. Забеспячэнне здаровай дыеты для труса не з'яўляецца ні цяжкім, ні дарагім і, акрамя таго, выратуе Вам шмат грошаў за ветэрынарныя рахункі. Рэкамендуецца ўсё ж такі карміць трусаў свежай гароднінай і сенам, што нашмат танней для вашага кашалька і больш карысна для вашага труса. У крамах прапануюць набыць "галінкі" з мёдам, ляснымі ягадамі ды іншымі ласункамі. Гэта кармавая сумесь, замацаваная з дапамогай мёду або цукру. Яны знаходзяць вялікую спагаду, але шкодныя. Галінкі з збожжа гатуюць, дадаючы да збожжа абязвожаную гародніну і фармуючы яго ў вызначаную форму. У такіх сумесях звычайна высокае ўтрыманне вуглявода, што пры скармліванні прыводзіць да перагрузкі кішачніка ў труса. Таксама гэтыя вырабы рэкламуюцца як "крыніца вялікай колькасці вітамінаў", але і свежая гародніна ўтрымоўвае ў сабе не менш вітамінаў і каштуе нашмат танней, чым такія сумесі. Перапечкі ды сухарыкі з апрацаванага збожжа ды арэхаў, можа, і змяшчаюць дарагія прадукты, але, тым не менш, не прыносяць трусу карысці. У некаторыя перапечкі дадаюць кальцый, у іншыя - сыр, шмат у якія - стрававальныя ферменты, якія не патрэбны трусу для стрававання. У такіх перапечках часта назіраецца паніжанае ўтрыманне валокнаў і падвышаная колькасць тлушча. Яны абсалютна ненатуральная ежа для труса, сухарыкі розных кшталтаў змяшчаюць пекарскія прадукты, што не павінны прысутнічаць у трусіным харчаванні i выклікаюць парушэнне працы стрававальнага тракта. Насуперак паданню, сухары з хлеба НЕ сшароўваюць зубы, бо трусік іх толькі раскусвае і амаль не задзейнічае сківіцы: хлеб, згрызены разцамі, трапляе ў рот, дзе размочваецца сліной ды рассыпаецца амаль сам па сабе. Ён мае такое сама абразіўнае дзеянне на карэнныя зубы, як лыжка пюрэ. Акрамя таго, хлеб змяшчае шмат калорый, таму нельга даваць яго занадта часта. Хлеб можа быць чыннікам цяжкіх засмучэнняў ЖКТ (як убачым далей). Хлеб і багатыя збожжам харчовыя прадукты не трэба падаваць жывёлам, якія схільныя да дыярэі, бо гэта можа яшчэ больш пасадзейнічаць гэтаму захворванню. Цукеркі. Не рэкамендуецца наогул даваць тыя ласункі, што даступныя камерцыйна, такія, як сфармаваныя і пафарбавана падушачкі, ёгуртавыя цукеркі. Любыя прадукты з высокім утрыманнем цукру шкодныя для трусаў. На пакунках іх рэкламуюць як добрую забаўку, і даводзяць, што звер будзе занядбаны, смутны і ўпадзе ў дэпрэсію, калі не дасцё яму цукерку ці дропс. Гэта непраўда, дропсы можна назваць трусіным фаст-фудам, з іх грошы вытвоцы ды шкода трусікам, бо нічога не вартыя. Прадукты з высокім зместам простых вугляводаў (цукар або крахмал) могуць пераўтварыцца у тлушч АБО трапіць непераробленымі ў сляпую кішку і заахвоціць росквіт "дрэнных" бактэрый, які можа прывесці да некаторых сур'ёзных хвароб стрававальнай сістэмы. Шмат трусаў ахвотна спажываюць салодкае, але імкніцеся не даваць свайму трусу цукар, а паспрабуйце замяніць яго гароднінай або травой, альбо зрэдку давайце трусу разынкі або невялікія кавалачкі банана. Вітаміны. Пры правільным рацыёне дадатковыя вітаміны вашаму трусу не патрэбныя! У заакрамах прадаюцца вітамінавыя таблеткі з рознымі напаўняльнікамі, якія таксама прыйдуцца трусу па гусце, але перш чым дадаткова даваць свайму трусу вітаміны, пракансультуйцеся ў ветэрынарным лекарам. НІКОЛІ не давайце прадукты, якія змяшчаюць пераважна цукар ды тлушч (напрыклад, шакалад, чыпсы, крэкеры, лядзяш), вострыя ды салёныя прадукты або любы сапсавны прадукт. Не верце абдуру ў крамах. Гатовыя набытыя ласункі прызначаны для Вас, плацячага спажыўца, не для Вашага труса. Вы думаеце, трусікі сапраўды клапоцяцца аб пацешных формах або жуюць прадукты фірм, якія сцвярджаюць, што "стымулююць натуральныя пажыўныя звычкі" або "забяспечваюць дыетычную разнастайнасць?" Не, яны так не робяць! НІ АДЗІН з тых ласункаў не нясе харчовай каштоўнасці (тэрмін "пустыя калорыі" што-небудзь Вам кажа?). Трусы атрымліваюць усе неабходныя ім пажыўныя рэчывы і энергію з іх асноўнай штодзённай дыеты. Якія падаваць ласункі? Калі Вы жадаеце забяспечыць Вашаму трусу здароўе ды разнастайнасць (і сэканоміць грошы на дарагой, прыгожа спакаванай нездаровай ежы), скарыстайцеся натуральнымі ласункамі. Ласункі павінны быць чым-небудзь адмысловым, тым, што Вы даеце эканомна і напераменку. Добрыя ласункі - новая зеляніна, якую звычайна цяжка знайсці, або свежая садавіна (напрыклад, яблык 0.5 см скрылік без насення, суніцы, банан, 1 см лустачка, струкі гарошыны, морква) або сухая садавіна. Не больш як 10мл на 1кг вагі штодня. Упэўніцеся, што сухая гародніна вольная ад цурра (вялікая частка тых, што ёсць у продажы, такія, як журавіны, перагружаныя цукрам). Добрую садавіну Вы можаце засушыць і самі. Схавайце 2-3 разынкі у кардоне або вярбовай цацке для грызення. Калі Вы даеце свайму трусу 1/2 морквы штодня як частку яго гародніны, не забудце ўлічыць іх як частку штодзённага цукру і калорый. Бяспечным і танным ласункам, які задаволіць патрэбу трусіка ў грызенні і дапаможы яму, будзе плецены кошык, неапрацаваная драўніна, скрынка з сена або цыноўка. Заўсёды праверце кампаненты і харчовую інфармацыю адносна ласунка, і трымаецеся далёка ад тых, якія маюць высокі змест цукра, бялка, кальцыя або тлушча, або ўтрымоўваюць кампаненты, якія не адпавядаюць трусам, такія, як штучныя кансерванты. Паспрабуйце пазбягаць прадуктаў з зерня. Памятайце, што, хоць у трусаў і ёсць прыхільнасць да салодкага, зашмат цукру для іх горш, чым гэта для Вас. У цэлым, Вашаму трусу (і паперніку) будзе шмат лепш, калі Вы будзеце даваць трусуў якасці ласункаў кавалкі сухой або свежай садавіны замест камерцыйных цукерак. Дзеля некаторай садавіны трусікі папросту гатовыя на ўсё. Тым не менш, нельга змяняць звыклае сілкаванне за адзін дзень. Гэта датычыць таксама раптоўнай кармавой змены, калі Вы пераводзіце труса з пераважна сухога корму на зялёны. |


