| Як абраць добры камбікорм |
|
|
|
|
Зараз у заакрамах з'явіліся разнастайныя віды трусінага корму, але гэта спрэчнае "блаславенне", бо завялікі выбар можа заблытаць. У той час, як большасць людзей думае, што ўсе віды корму аднолькавыя ды карысыя, гэта вельмі далёка ад праўды. Вытворцы разумеюць, што ў сярэдняга чалавека няма звестак пра тое, як адрозніць добры камбікорм ад дрэннага. Корм падыходзіць трусу, калі ён адпавядае пэўным патрабаванням.
Ён павінен быць зроблены на аснове травы, утрымоўваць мінімум зерня (ці мукі зёлкавых) і ўвогуле не змяшчаць лекавых сродкаў (какцыдыястатыкаў). Даваць камбікорм трэба абмежавана: 20 мл/кг на дзень дастаткова. Калі ёсць праблемы атлусцення - можна зменшыць колькасць або прыняць зусім. На этыкетцы падрабязна апісаны складнікі корму. Які корм лепш? Няма адзінага адказу, таму што выбар дыктуюць індывідуальныя запатрабаванні Вашага труса. Але для звычайнага дарослага труса ёсць чатыры асноўныя рэчы, на якія трэба глядзець: * Валакно. Утрыманне валокнаў вельмі важна, чым вышэй гэты лік, тым больш якасныя гранулы. Пераканайцеся, што Ваш трусік атрымліваеце камбікорм з 20-25%-ным утрыманнем валокнаў (мін. 18%). Даўжыня травяных валокнаў таксама служаць меркай, наколькі корм добры для труса. Чым даўжэйшыя валокны, тым больш карысны корм. Валокны стымулююць стрававальны працэс труса (перыстальтыку кішачніка) і спрыяюць сціранню карэнных зубоў. Ёсць гранулы, заснаваныя на люцэрне і заснаваныя на мяжоўке. Для спелага, некормячага труса лепшым з'яўляецца камбікорм на аснове мяжоўкі, а не люцэрны, бо люцэрна звычайна даволі багатая пажыўнымі рэчывамі. У клевераў, такіх, як люцэрна, больш высокі змест бялка і ўтрыманне кальцыя, чым у звычайнай травы, прыкладна ўдвая на адзінку вагі. Паказчыкі кальцыя ды бялка, аднак, змяняюцца ў залежнасці ад часу збора сена, якое выкарыстоўваецца, таму заўсёды чытайце змест на пакунке, каб праверыць фактычнае ўтрыманне бялка і кальцыя. Напрыклад, люцэрна познага квітнення і мяжоўка ранняга стану мае тое самае ўтрыманне бялку. Ці першае лепшае за другое? Нельга сказаць, што "люцэрна" дрэнная, а "мяжоўка" - добрая. Нават люцэрна вы корм можа быць добрай для большасці трусаў, калі мы прапануем яе трусу ў дадаткова абмежаваных колькасцях: тады яны не атрымліваюць лішак бялку або кальцыя. Абодва тыпы камбікорму могуць забяспечыць дыету, нізкую ў бялку і кальцыі; ключавым будзе прачытаць складнікі прадукта і потым прапанаваць трусу колькасць ежы і варыянты, якія адпавядаюць яго індывідуальным пажыўным запатрабаванням. Калі Ваш трус падтрымлівае ўстойлівую вагу, то Вы, хутчэй за ўсё, корміце правільнай колькасцю гранул. Памер гранул павінны быць прыстасаваны да рота труса: затоўстымі грануламі трусы падчас грэбуюць. Але густ труса таксама індывідуальна розны. Падчас бывае цяжка знайсці камбікорм, які б адпавядаў ўсім Вашым патрабаванням. У такім выпадку паспрабуйце набыць той, які з'яўляецца як мага блізкім да таго, што трэба. Засяродзцеся на фактарах, якія з'яўляюцца найважнейшымі для Вашага труса. Калі у яго хворыя ныркі, знайдзіце корм з нізкім утрыманнем кальцыя. Калі Ваш трус тоўсты, набудзце абястлушчаны камбікорм з высокім утрыманнем валакна. Для трусаў з праблемамі кішачніка мы параілі б высокі змест валакна. Нярэдка высакаякасны корм выпускае не вялікі вядомы вытворца, а маленькія спецыялізаваныя фірмы. Магчыма, якасны корм не прадаецца ў Вашай заакраме, у такім разе варта паехаць ў больш далёкую краму ці замовіць патрэбны корм у інтэрнэце. Пры набыцці правярайце тэрмін прыдатнасці. Ніколі не давайце трусу гранулы з антыбіётыкамі, бо ў Вашага труса можа паменшыцца адчувальнасць да лячэння і ён будзе няздольны ваяваць з хваробай. Калі шарыкі запляснелі або нясвежая, адмоўцеся ад іх. Большасць людзей рэкамендуе купляць гранул не больш, чым шасцітыднёвую дзель за адзін раз, але яны могуць быць захаваныя ў маразільніку, каб падоўжыць іх тэрмін прыдатнасці. Кармавыя сумесі ды мюслі - гэта пярэстыя сумесі, якія складаюцца з гранул, збажыны, арэхаў і разнастайнай сушанай гародніны ды садавіны. На пакунках вытворцы сумесяў сцвярджаюць, што яны "цалкам задавальняюць запатрабаванне трусаў у вітамінах ды мінералах", "выдатная крыніца энергіі" і інш. Але, калі вы жадаеце карміць вашага труса карыснай ежай, якая не зробіць яму шкоды, не трэба думаць, што ў вырашэнні гэтай задачы дапамогуць сумесі! Чаму камбікорм, а не сумесь? Увогуле ён У штодзённым ужытку любы фармаваны корм клічуць грануламі, аднак ён бывае разнастайных гатункаў. Гранулы моцна адрозніваюцца па якасці ў залежнасці ад іх тыпу, выкарастаныя пры іх вытворчасці тэхналогіі значна адрозніваюцца, што істотна ўплывае як на сам корм, так і на яго прыдатнасць для кармлення. Чаму трэба глядзець, грануляваны камбікорм для труса або экструдаваны: Гранулы. Дробнаскрышаная сумесь трапляе ў апарат для кандыцыявання, дзе корм паддаецца ўздзеянню ціску, тэмпературы ды вільготнага пару. Апасля вільготная камякаватая маса трапляе ў гранулятар, дзе вырабляюцца гранулы. Пры гэтым існуюць дзве розныя тэхналогіі. Шарыкі. У адрозненне ад гранул, пры вытворчасці шарыкаў выкарыстоўваецца груба парубленая трава (толькі яна, без дадаткаў). Асобныя шарыкі маюць памер 1,5-2,5 см. Іх характарызуюць даўжэйшыя раслінныя валокны, таму яны стрвараюць прывабную альтэрнатыву гранулам, асабліва для траваедных жывёл, для грызуноў шарыкі падыходзяць менш. Экструдаты. Гэтая тэхналогія кароткачасовай апрацоўкі пры высокай тэмпературы (90-130 °C). Экструдаты меней натуральныя і перажываюць мацнейшыя змены, чым гранулы: падчас іх вытворчасці руйнуюцца адчувальныя да высокай тэмпературы кампаненты корму, яшчэ больш, чым пры высокатэмпературнай тэхналогіі вытворчасці гранул. Таксама падчас апрацоўкі денатурыруюцца пратэіны. У выніку ўздзеяння пару і высокага ціску крухмал, які змяшчаецца ў збожжавай сумесі, лопаецца. Утвараецца тэхнічна «папярэдне перавараны» крухмал. З-за гэтага экструдаты не рэкамендуюцца для кармлення раслінаядных жывёл, чыя стрававальная сістэма наладжаная на перапрацоўку натуральнага крухмалу. Па-іншаму ідзе справа ў драпежных жывёл, якім апрацаваны крухмал асабліва карысны. Тлушчавыя фазы таксама іммабілізуюцца - у адрозненне ад гранул, у якіх ўтрымоўваецца мала тлушчу, у экструдаце утрыманне тлушча бывае да 20-30%. У адрозненне ад гранул, экструдаты практычна не выкарыстоўваюцца як асноўны трусіны корм, гэта недарагія і візуальна прывабныя кампаненты сумесяў. Часта ў склад экструдатов дадаюцца фарбавальнікі, якія аказваюць візуальны ўплыў на спажыўца і ствараюць уражанне наяўнасці у корме розных прадуктаў. Заўважым толькі, што не варта карміць вашага гадаванца толькі пакупным кормам, гэта ўсё роўна, што трымаць котку на адным «Віскасе». Гранулы ўтрымоўваюць здробленае сена, узбагачанае з важнымі вітамінамі, але маюць, тым не менш, адзін вырашальны недахоп: утрыманне грубых валокнаў у сумесях занізкае. У ідэале гранулы павінны скаладацца выключна са здробненай травы і змяшчаць больш валокан і адносна меншую дзель пратэіна. Для для захавання здаровага стрававання ў труса лепш абіраць гранулы з высокім утрыманнем валакна (у добрым корме гэта заўсёды напісана на пакаванні). Нягледзячы на тое, што шматлікія гатовыя сумесі пазначаюцца як «паўнавартасны корм», самым карысным кормам застаецца сена! |


