| Як нарыхтощваць ды захоўваць сена? |
|
|
|
|
Думаю, шмат для каго актуальна пытанне захоўвання вялікай колькасці сена, корму ды насыпкі ў невялікіх кватэрах. Галоўнае, што трэба памятаць аб захоўванні сена - гэта сачыць, каб яно было цалкавіта сухім і каб яно "дыхала". Таму захоўваць яго трэба ў паветрапранікальным мейсцы: напрыклад, яно выдатна захоўваецца ў джутавых мяшках або ў старых навалках з бавоўны. Такім шляхам застаўшаяся вільгаць можа хутчэй выдзяляцца і не будзе даведзена да утварэння цвілі. Не прыстала захоўваць сена ў пакетах.
Калі Вы прынеслі сена ў хату ў дажджлівы або вельмі вільготны дзень, пакіньце яго адчыненым так, каб залішняя вільгаць магла выпарыцца перш, чым Вы зачыніце яго. Сена можа таксама захоўвацца на вольным паветры ў падстрэшку або ў гаражы. У гэтых выпадках можна выкарыстаць драўляныя паддоны, каб узняць сена над бетанаванай падлогай і дазволіць некаторы паветраны зварот. Сена павінна захоўвацца ў сухім ды цёмным мейсцы. Пластмасавы ліст, вольна пакрываючы стос, будзе трымаць асобна пыл і сонечнае святло. Падляганне ўздзеянню сонечнага святла разбурае некаторыя вітаміны ў сене. Захоўваць сухую крапіву лепш за ўсё ў які-небудзь тары—мяшках, кардонных скрынях, бо яна лёгка крышыцца, прычым губляецца самая каштоўная частка расліны — лісточкі. Скрыні выдатна змяшчаюцца пад ложкам ці ў шафе і не перашкаджаюць. Якім сенам лепш карміць? Трусы пазбягаюць есць забруджанае сена, яно павінна падавацца або замяняцца часта. Існуе два галоўных тыпы сена: злаквавае (гэта сена з травы, у якой ёсць даўгое лісце з цэнтральным сцяблом) і бабовае сена (з круглым лісцем). * Злакавае сена складаецца з лісахвоста, мяжоўкі, аўса, іржы, мятлюжка і г.д. Гэта лепшае сена для трусаў, галоўным чынам таму, што яно багата пажыўнымі рэчывамі, але ўзровень пратэіну (9-12 % у залежнасці ад сорта) ды кальцыя нізкі, што больш адпавядае натуральнай дыеце трусіка, гэта самае здаровае сена для спажывання. Узровень валакна ў сене залежыць ад таго, якога ўзросту была расліна і калі сена было сабрана. Маладзейшыя расліны змяшчаюць менш валокнаў, чым старэйшыя. Практычна любым такім сенам трусу можна сілкавацца, хоць прыдатнасць злакавага сена вельмі змяняецца па розных абласцях краіны ды сусвету.* Сена з бабовых - гэта сена з люцэрны, канюшыны, гароху і г.д. Гэтае сена змяшчае шмат пажыўных рэчываў, але ўтрымоўвае значна больш калорый, кальцыя ды бялка, чым патрэбна хатняму трусу. У большасці выпадкаў труса ім трэба падсілкоўваць толькі ў абмежаванай колькасці. Кармленне выключна бабовым сенам можа прывесці да праблем са стрававальным трактам і атлушчэння, таму не рэкамендуецца карміць толькі гэтым сенам. Трусы, якія не атрымліваюць камбікорм, могуць сілкавацца люцэрнавым сенам, змяшаным са злакавым, штодня, гэта павялічыць бялок і каларыйнасць іх дыеты. Аднак абмяжоўвайце колькасць гэтага сена, асабліва, калі Ваша хатняя жывёла атлусцелая або мае праблемы стававання. Калі гэта магчыма, лепш, каб трус сілкаваўся сенам, скошаным з поля са змяшанай травой. Калі Вы маеце выбар, набывайце сена, высушанае на сонцы, яно захоўвае больш пажыўных рэчываў, чым прамыслова высушанае сена. Не карміце трусаў саломай, яна пазбаўленая большасці пажыўных рэчываў і, хоць і не шкодная ў маленькай колькасці, але прывядзе да сур'ёзнага дэфіцыту харчавання, калі яе будзе шмат. У розных траваў розныя ўзроўні карысных рэчываў, таму сілкаванне сумессю розных відаў траў (3 і больш) памяншае рызыку мінеральнага дэфіцыту. Гэта менш важна для трусаў, якія атрымліваюць камбікорм як частку іх дыеты, паколькі ён з'яўляецца збалансаванай крыніцай дадатковых карысных рэчываў. Дарэчы, трусам падабаецца капашыцца ў змешаным сене. Калі Вы купляеце сена ў фермера, упэўніцеся, што Вы набываеце прызначанае для коней, а не для кароў. Калі Вы выбіраеце сена, памятайце, што чым больш спелая была расліна, калі яе скасілі, тым больш валокнаў яна будзе мець. Сена з маладых раслін з'яўляецца мяккім і апетытным для трусаў, але змяшчае замала валокнаў (18-22 %), каб даваць яго ў якасці адзінай або першаснай ежы труса. З травы, скошанай ў сярэдзіне сталасці, атрымоўваецца добра збалансаванае сена. Мяжоўка ды лісахвост, скошаныя на дадзеным этапе, будуць мець галоўкі з насеннем 5 см даўжынёй. Даведайцеся ў свайго прадаўца аб сене, якое Вы купляеце. Калі Вы купляеце ў мясцовых фермераў, верагодна, што яны не рабілі харчовага аналізу сена, аднак яны таксама могуць падаць Вам шмат інфармацыі аб сене.
Якое адрозненне паміж сенам першага, другога ды трэцяга скоса? У сене павінны быць грубыя валокны і сцяблінкі, бо мяккае ды тонкае сена не дастаткова сшароўвае зубы. Лепшым для трусаў ічыцца сена першага скосу, з бучных траваў, у ідэале яго пачынаюць нарыхтоўваць з чэрвеня. Гэты скос у большасці выпадкаў грубы (больш сцяблоў) і ўтрымоўвае больш валокан, чым другі пакос. Трусу падыходзіць таксама сумесь з сена першага ды другога пакосу. Пасля таго, як поле скарочанае, трава вырастае зноў з вялікай колькасцю ліста і меншай колькасцю сцябла, больш мяккая, змяшчае больш пратэінаў і жыроў. Але гэта больш складанае пытанне, чым можа здацца. Колькасць разоў, якія фермер можа скошваць сена з поля, вельмі розніцца ад рэгіёна да рэгіёна. Напрыклад, там, дзе сельскагаспадарчы сезон кароткі, можа праходзіць толькі адзін пакос мяжоўкі сярэдняй сталасці або два скоса вельмі няспелага сена. У цяплейшых абласцях у добры сезон можна зрабіць 3 скоса сена сярэдняй сталасці. Такім чынам, другі скос мяжоўкі ў халодным рэгіёне не будзе тым жа самым, як другі скос з цёплага рэгіёна. Калі на поле змяшаныя злакавыя і бабовыя, у пазнейшых скосах будзе таксама больш бабовых. Сена другога скоса шмат каму з трусаў падабаецца больш, яно даступна ад розных кампаній анлайн. Аднак часта гэтае сена ўтрымоўвае менш чым 20% валакна. Аднак, сталасць расліны - важнейшы фактар у азначэнні харчовай каштоўнасці сена, чым нумар скосу. Як даведацца, якім зборам карміць майго труса? Загатоўка сена менш важная, чым сталасць расліны. Са сталеннем расліна губляе пажыўнасць, але павялічваецца ўзровень фібры. Напрыклад, мяжоўка непасрэдна да квітнення можа змяшчаць 18% пратэніаў, а іх узровень можа спадаць да 5% у больш сталым узросце. Я рэкамендую карміць сенам большай сталасці, такім, у якім 25% грубага валакна або больш, на Ваш выбар. Сенам з нізкім зместам валакна трусу можа сілкавацца, але яно павінна быць абмежавана тым жа самым чынам, як люцэрна. Сенаванне робіцца з розных траваў. Час уборкі ўраджая, надвор'е, а таксама сорт травы вырашае, якой якасці і пажыўнасці будзе сена, таму можна толькі прыкладна сказаць, які яго састаў. Яно змяшчае ў сярэднім 8-16% пратэінаў, 22 - 35% валокан, да 3% кальцыя і 1-2% фосфару.Нарыхтоўваць сена ды венікі на зіму трэба ўсяго патрошку, бо некаторыя травы-хмызнякі з'яўляюцца лекавымі, некаторыя ўтрымоўваюць эфірныя алеі. Вецце парэчкі, ляшчыны і да т.п. можна нарыхтоўваць у вялікай колькасці. Пазбягайце палей, апрацаваных пестыцыдамі.Траву лепш нарэзаць даўжынёй па 10 см,у такім разе яна хутчэй сохне і сена атрымоўваецца лепшай якасці. Падчас сушкі сена трэба варочаць, дастаткова раз на дзень. |




