|
Сена з'яўляецца прадуктам, які падыходзіць трусам любога веку, пачынаючы ад адабраных ад грудзей. Варта таксама згадаць, што ніякія іншыя харчовыя прадукты не спрыяюць так захаванню здароўя труса, як сена: * Галоўная яго каштоўнасць абумоўлена тым, што сена багатае на грубыя валокны (>25%), у гэтым яму няма сапраўднай альтэрнатывы. Грубыя валокны забяспечваюць добрую працу стрававальнага тракта труса, спрыяючы прастатыцы (рухомасці) кішачніка. * Сена карыснае таксама і тым, што яно патрабуе паядання ў вялікай колькасці і трусік заахвочаны доўга жаваць. Сена прыносіць карысць карэнным зубам, сталы рост якіх кампенсуецца раўнамерным сшароўваннем падчас здрабнення сена. * Сена балансуе працэс брузавання і захоўвае кіслотнасць кішачніка на патрэбным узроўні (8-9pH). Гэта важна для здаровай мікрафлоры. Грубыя валокны сілкуюць дабратворныя бактэрыі, а беднасць на вугляводы не дае разводзіцца шкодным ды небяспечным. * Сена прадухіляе ўтварэнне небяспечных поўсцевых шароў у кішачніку. Доўгапоўсцевыя трусы падчас лінькі падлягаюць найбольшай рызыке, бо поўсць у іх даўгая. Трусікі вілізваюць сябе, глытаючы пры гэтым поўсць, адхракнуць жа яе, у адрозненне ад котак, не могуць фізіялагічна. * Жаванне сена надоўга займае труса «справай», не дазваляючы яму нудзіцца ды адцягвае труса ад шкоднай дзейнасці: памяншае жаванне мэблі і шпалераў. * Сена не наеднае, затое гарантуе “пачуццё сытасці” у жываце, якое прыносіць трусу задавальненне і прадухіляе залішняе жаванне і атлусценне трусіка. * Сена, хоць і высушанае, багатая крыніца шматлікіх пажыўных рэчываў: бялкоў, вітамінаў і мінералаў, неабходных для здароўя труса. Яно забяспечвае труса амаль усім, што яму патрэбна. |