This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Наступствы хібнага харчавання PDF Print E-mail

Трусаў трэба карміць перш за ўсё травой (калі яе няма - сенам) з дадаткам гародніны. Гутарку на гэтым можна было б скончыць, але, нажаль, патрэбна патлумачыць шмат чаго яшчэ, бо многія працягваюць карміць трусаў хібным чынам. Як добра ведаюць ветэрынары, што спецыялізуюцца на хатніх трусах, вялікая частка іх хвароб у гэтых жывёл выклікана хібным харчаваннем (непасрэдна або ўскосна) і іх можна было цалкам пазбегнуць, калі б забяспечыць належнае харчаванне.

Памылкі пачынаюцца адразу, як толькі трус трапляе ў краму, дзе гаротнай жывёле суюць міску камбікорму або збожжавай сумесі. Далей гэта працягваецца ў новых гаспадароў, трус гадамі сілкуецца абсурдным чынам, пакуль не трапіць, у выніку, да ветэрынара. Шмат хто пытае: калі такое харчаванне шкоднае для трусаў, то чаму ж працягваюць вытворчасць гэтых кармоў і чаму іх купляюць? Прычыны розныя. Часам гэта адбываецца з-за чалавечай неадукаванасці (людзям бракуе ведаў): большасць трусіных кармоў зроблена ў адпаведнасці са стандартамі, што выкарыстоўваюцца ў прамысловай трусагадоўлі. Але тых трусаў забіваюць у трохмесячным ўзросце і большасць паталогій папросту не паспявае развіцца. Рэцэптура, прызначаная для прамысловых трусаў, паказала сябе цалкам хібнай у дачыненні да хатніх, бо ім мы жадаем доўгага жыцця (8-12 год) і здароўя, што не можа споўніцца, калі яны будуць харчавацца, як трусы на забой. Наступная прычына хібнага харчавання тое, што зернем карміць зручна: гаспадару прасцей набыць пакунак корму і насыпаць у міску, чым ісці збіраць траву ці шукаць сена. Фірмам-вытворцам корму выгодней яго прадаць, чым сказаць, што ён шкодны. Адзіны, хто не мае ніякай выгоды з усяго гэтага - гэта гаротны трус. Апошняя прычына распаўсюджанасці хібнага харчавання: найцяжэйшыя наступствы выяўляюцца не адразу, а праз месяцы ды гады, г.зн. візуальна не бачна непасрэднай сувязі «чыннік - праблема» паміж хібным сілкаваннем стратай здароўя. «Ён ужо некалькі год есць корм, і ў яго ніколі не было аніякіх праблем» - распаўсюджаны адказ гаспадароў, калі ім тлумачаць, што вялікі абсцэс, узнікшы на сківіцы труса, мае непасрэдную сувязь з хібным харчаваннем. Думка, простая і натуральная, што трус можа (павінен!) есці траву ды гародніну, для некаторых з'яўляецца такой ашаламляльнай («Але ж мне сказалі, што ад салаты ён памрэ!»), што варта параіць вывучыць у падрабязнасцях фізіялогію стрававання труса, каб зразумець, як усё адбываецца на самой справе.

Фізіялогія трусаў прыстасавана да іх прыроднага харчавання (травой), і адхіленне ад яго можа выклікаць жахлівыя наступствы. Продкі трусаў спажывалі цвёрдую ды абразіўную ежу, таму яны развілі зубы, што стала растуць на працягу жыцця. Гэта спосаб кампенсаваць іх сшароўванне, непазбежнае пры доўгім жаванні. Кагось можа здзівіць, што трава - абразіўны корм. Па-першае, у каморках травы ўтрымоўваюцца мікраскапічныя крышталі дыяксіду крэмнія, якія, як напільнік, сшароўваюць зубы. Па-другое, зубы сшароўваюцца ў большай ступені не аб ежу, а адзін аб другога. Трава - малапажыўны прадукт, і, каб насыціцца, трус з'ядае яе шмат, як следства, шмат жуе. Дзікія трусы жуюць кожны дзень пашмат гадзін. Хатні трус мае ідэнтычную пабудову зубоў, але калі яго кормяць наеднай сумессю ці камбікормам, то яму хапае невялікай колькасці корму для насычэння. Ён жуе мала, таму ён мала сшароўвае зубы, якія, тым не менш, працягнуць расці. Калі жавальныя верхнія ды ніжнія зубы дасягаюць становішча, што ўпіраюцца адзін у другога і не могуць больш расці ўверх, яны пачынаюць расці, куды могуць: у процілеглым накірунку, у бок кораня. Задаўгія карані карэнных зубоў прарастаюць у вачніцу або вылазяць вонку са сківіцы. Наступствы для труса трагічныя.

Акрамя таго, збожжавы корм ўтрымоўвае вельмі мала кальцыя ды вітаміна D, які патрэбны для яго засваення. Кальцый гарантуе трываласць костак, пры яго недахопе косткі слабеюць, косткі сківіц, на якіх трымаюцца зубы, не могуць іх больш падтрымліваць належным чынам. Зубы, што не сядзяць трывала ў сваіх альвеолах, і пад уздзеяннем жавальных рухаў пачынаюць ссоўвацца, што мае цяжкія наступствы. Першае: зубы губляюць сваё ранейшае роўнае становішча, жавальныя паверхні ніжніх ды верхніх зубоў не стульваюцца ідэальна і не сшароўваюцца раўнамерна. На паверхні зубоў утвараюцца вострыя краёчкі-верхавіны, якія пачынаюць рэзаць, як лязом, язык ды шчокі. Зубная малаклюзія (дрэннае смыканне зубоў) - вельмі балючы стан, які не дазваляе трусу есць. Калі нічога не зрабіць, гаротная жывёла памрэ з голаду. Рэгулярна (кожныя 2-6 месяцы) яму неабходна пад анастэзіяй падточваць зубы, каб імі зноў можна было жаваць. З'явіўшыся, хвароба застаецца назаўсёды, і працэдура падточкі зубоў патрэбна на працягу ўсяго пазасталага жыцця.

Другое наступства дэкальцыфікацыі костак - узнікненне "кішэнек" паміж зубам ды косткай. Туды трапляе ежа ды бактэрыі і пачынаецца запаленчы працэс, які даходзіць да зубных каранёў і выклікае ўтварэнне абсцэсу. Гэта цяжкая праблема, што патрабуе хірургічнай аперацыі па вычыстцы, часта - выдалення зубоў. Часам абсцэсы ўтвараюцца зноў, і патрабуецца 2-3 аперацыі, каб вырашыць праблему. Здараецца, што абсцэс распаўсюджваецца і на костку: утворыцца астэаміеліт (ятрасць косткі), з ім вельмі цяжка дужацца, патрэбны месяцы лячэння антыбіётыкамі. Абсцэсы верхніх карэнных зубоў могуць закрануць вока, падчас адзіным спосабам дапамогі пры гэтым з'яўляецца выдаленне вока, але гэта не заўсёды дастаткова для пазбаўлення ад праблемы і непазбежна ўсыпленне. Гэтыя праблемы звычайна з'яўляюцца ў сталым веку (2,5 - 3 год) і незваротныя, патрабуюць лячэння на працягу ўсяго жыцця. За некалькі год зерневы корм абязвечвае рот труса. Былое хібнае сілкаванне можа сказацца, нават калі з нейкага моманту яно стала правільным. А што здараецца пры хібным сілкаванні з кішачнікам?

Не толькі зубы, але і ўся пабудова стрававальнага апарату труса накіравана на харчаванне, у аснове якога травяны корм. Грубыя вялікія валокны не пераварваюцца, але гэта не значыць, што з іх няма карысці. Наадварот, яны неабходны для падтрымання жыцця труса, бо стымулююць функцыянаванне КТ, гарантуючы пасоўванне ў ім ежы. Без іх пасоўванне ў кішачніку паступова запавольваецца, пакуль не спыняецца цалкам: узнікае кішачны супын, які можа прывесці да смерці. Грубыя валокны трус у багацці знаходзіць у сене ды траве - і амаль не знаходзіць у збожжавым корме ды зернях кукурузы. Навуковыя даследванні паказалі, што чым менш памеры валокан, тым больш запавольваецца пасоўванне па КТ, аж да супыну. Збожжавы корм ды шматкі не ў стане пастаўляць валокны дастатковых памераў.

Наступная небяспека, якая пагражае трусу ад няправільнага сілкавання - энтарыт (ятрасць СТ). У труса багатая кішачная мікрафлора, населеная дабратворнымі бактэрыямі, якія, апрацоўваючы грубыя валокны, вырабляюць карысныя рэчывы. Калі ж мы будзем даваць трусу корм, адрозны ад яго прыроднага корму, бактэрыі кішачніка таксама заменяцца, і распаўсюдзяцца такія, якія больш адпавядаюць таму тыпу ежы, што маецца. Збожжа, хлеб і падобныя прадукты багатыя вугляводамі. У кішачніку труса пры наяўнасці вялікай колькасці вугляводаў разаўюцца варожыя тыпы бактэрый (напр., clostridi), якія служаць чыннікам энтарыту (а значыць, ляксы), а часам нават вырабляюць магутныя таксіны, што могуць забіць труса ў лічаныя гадзіны. Гэтым тлумачыцца раптоўная смерць трусікаў, што знаходзяць мяшочак са старымі кавалкамі хлеба і наядаюцца імі. Лякса - вельмі важны для труса сімптом, яе ніколі не трэба пакідаць без увагі, і яна амаль заўсёды ўзнікае з-за памылак у сілкаванні.

Я не збіраюся казаць, што ўсе гэтыя праблемы цалкам выкліканыя дыетай, але па маіх назіраннях, дыета грае ў гэтым вельмі вялікую ролю. Калі мы выпраўляем дыету, то лягчэй забачыць і іншыя фактары, якія могуць усё яшчэ прысутнічаць. Некаторыя вытворцы камбікорму ўлічваюць запатрабаванні хатніх трусаў і вырабляюць добры корм. Нажаль, большасць вытворцаў ідзе ў процілеглым накірунку.

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬