| Запатрабаванні труса |
|
|
|
|
Інфармацыя на гэтай старонцы патлумачыць Вам, як некаторыя асноўныя кампаненты харчавання праяўляюць сябе ў датычанні да харчавання труса. Харчаванне аказвае велізарны ўплыў на здароўе і адчуванне любой істоты, і трус не выключэнне. Ежа можа непасрэдна або ўскосна закрануць жыццёвыя працэсы свойскай жывёлы. Да важных пажыўных рэчываў харчавання труса належаць вугляводы, бялкі, тлушчы, валакно, вітаміны і мінералы. Кожны клас выконвае асаблівую ролю ў дыеце. * Вугляводы - цукар, які галоўным чынам выкарыстоўваецца для здабыцця энергіі. Трохі іх неабходна ў дыеце, але зашмат зробяць труса хворым. Голад стымулюецца паніжэннем у крыві глюкозы, малочнай кіслаты ды амінакіслот. Ссушэнне ў роце ды скарачэнні жывата стымулююць ежу. Аб'ём ежы, якую трус з'ядае, задежыць ад яе складу, структуры, а таксама ад густу труса (падабаецца яму ежа ці не). Павелічэнне ў ежы ўтрымання валакна павялічвае сумарны аб'ём, які спажываецца. Трусы ядуць мноства прадуктаў, але пакажуць перавагу валакну і могуць есці сена як асноўны прадукт у іх ежы. Можа быць цяжка пераканаць трусаў з'есці новыя прадукты, як толькі яны абвыклі да спецыфічнай дыеты. Ад новага пакунку ежы трус можа адмовіцца, нягледзячы на тое, што гаспадару ён будзе падавацца дакладна такім жа, як быў першы. Горкія смакі, такія як сапанін у люцэрне, не падаюцца трусу несмачнымі. Большасці трусаў падабаюцца ліставыя расліны. Труса можна карміць разнастайнымі раслінамі, уключаючы гароднае пустазелле. Добра падыходзіць лісце сланечніка. Трусы, здаецца, атрымліваюць асалоду ад прадуктаў з рознай тэкстурай. Бісквіты ды зерне з'ядаецца ахвотна, але іх можна даваць толькі як ласунак. Кара згрызаецца з маладых дрэў або кустоў. Усе часткі раслін можна есці, ўключаючы сцябло і карані, але спачатку трусы грызуць маладыя кончыкі ды лісце, ядуць і лісце з дрэў. Як шмат іншых дзеянняў трусаў, іх апетыт залежыць ад часу дня. Дзікія трусы сілкуюцца ў змроку і на світанку. Свойскія трусы, магчыма, не пажадаюць есць на працягу дня і, найбольш верагодна, паядуць рана ўвечар або зранку. Дыетычныя патрабаванні трусаў. Вугляводы - спалучэнні вуглярода, вадароду і кіслароду. Іх можна катэгарызаваць у валакно, цукар ды крахмалы. Вугляводы - важная крыніца энергіі. Яны могуць быць перевараны і паглынуты са страўніка і тонкай кішкі або фермантавацца цэкальнай мікрафлорай. У трусаў можа ўзнікнуць гушча або ацвярдзенні ў нырках, мачавым шляху, пузыры або ўрэтры. Трусы адрозніваюцца ад большасці жывёл тым, што іх кішачнік паглынае кальцый і змяшчае яго ў кроў; у большасці іншых жывёл (уключаючы людзей) паглынанне кальцыя з ежы менш эфектыўнае. Звычайна гэта не праблема, таму што залішні кальцый трус вылучае з брулямі. Аднак гэты працэс у можа пайсці хібна у некаторых трусаў, па не да канца вядомых чынніках, якія не заўсёды разумелыя. Гэта можа прывесці да "застою", камянёў, і часам - нырачнага ацвярдзення. Адным з метадаў кантролю за хваробай з'яўляецца памяншэнне ў трусіным харчаванні кальцыя, пазбяганне багатай кальцыем гародніны. Трусіны абмен рэчываў прыстасаваны да ежы з нізкім ўтрыманнем тлушчу, лішак не спальваецца арганізмам, што вядзе да яго назапашвання і абрузласці. Трусы больш адчувальныя да лішкаў тлушча, чым людзі, і ў іх вельмі хутка развіваецца атэрасклероз. Па дадзеных ветэрынарных лекараў, трусы, якіх кармілі ежай з высокім утрыманнем тлушча, часта пакутуюць на пячоначны стэятоз, які часта прыводзіць да смерці жывёлы. Пры паўнавартасным кармленні трусы атрымліваюць усе мінеральныя рэчывы з кармамі і мінеральнымі падкормамі. Памятайце, што трусы вырабляюць добрую частку іх уласных вітамінаў, амінакіслот і іншых пажыўных рэчываў праз вытворчасць і спажыванне сваіх цэкатрофаў. Таму з'яўляецца непатрэбным дадаваць нейкія штучныя "вітамінкі" да здаровай дыеты. |



