| Розныя узрастовыя групы |
|
|
|
|
Рэкамендацыі па харчаванню. Трусяняты хутка растуць і патрабуюць больш ежы, чым дарослыя. Важна пачынаць карміць трусаў правільна з першых тыдняў іх жыцця. Немаўляты: ад нараджэння да 8 тыдняў - матчына малако. 3 – 4 тыдні - матчына малако, трохі сена і сухога корму. 4-8 тыдняў - матчына малако, больш сена і сухога корму. Дзіцяняты (ўзрост ад 8 тыдняў да 3 месяцаў) - дыета павінна быць высокаэнергетычнай, мець карысныя мінералы і пратэіны, каб падтрымоўваць гэты рост. Менавіта так і выгадоўваюць сваіх трусаў: у дзяцінстве кормяць іх якасна і без абмежавання з дастатковай колькасцю вітамінаў і мінералаў. Трусяняты ядуць неабмежаваную колькасць камбікорму (лепш на аснове вікі) і неабмежавана сена. У дадатак да неабмежаванага сена са звычайнай травы, трусяняты могуць сілкавацца штодня жменькай сена з люцэрны. Месяцаў да 5 (трэба глядзець індывідуальна) трусікам можна даваць геркулес. Далей трэба глядзець, каму можна, а каму зусім нельга. Да 5-6 месяцаў малая колькасць збожжавых кормаў можа прывесці да знямогі і згубы. Звычайна збожжавыя ідуць у харчовах сумесях, у якіх гэтак жа ёсць усё неабходныя вітаміны ды мінералы. Малеча павінен сілкавацца паўнавартасна, каб вырасці. Абмежаванне ежы трусікаў, а гэтак жа замена корму на выключна сена/галінкі затрымоўвае рост і можа прывесці да згубы. Маладыя трусы (ўзрост ад 3 да 6 месяцаў). Прыблізна ва ўзросце 3 месяцаў можна пачынаць паступова ўводзіць у меню трусіка свежую зеляніну ды гародніну. Любыя ласункі павінны ўяўляць сабой свежую гародніну або травы. Сухія моркву ды яблык даваць можна ў любым узросце. Лічыцца, што нармалёва развіты трус (не дыстрофік) набірае да 6-ці месяцаў 80% сваёй вагі. Хоць сярод тарчавухіх самцоў сустракаюцца асобы, якія набіраюць да гэтага веку поўную вагу. Для маладых трусікаў добры камбікорм, маркіраваны "Для росту", бо яны будуюць мускулатуру ды косткі. Моцныя косткі патрабуюць кальцый ды бялок, і дыета з гародніны наўрад ці забяспечыць гэта. Маладыя, што растуць, патрабуюць камбікорм з большай колькасцю калорый, бялку і кальцыя. Трусы ў іх хуткім воплеску росту (однятыя ад грудзей прыблізна да 5 месяцаў) павінны атрымоўваць неабмежаваную колькасць камбікорму. Потым Вы можаце яго скараціць, паколькі рост запавольваецца. Трусы-падлеткі (ад 6 месяцаў да 1 году) усё яшчэ растуць, хоць не так хутка, як раней, калі яны былі малыя. Трэба паступова абмежаваць колькасць гатовага камбікорму: яна можа быць паменшана прыблізна да 45.9 мл на 1 кг масы цела. Працягвайце карміць неабмежаванай колькасцю сена і паволі павялічвайце колькасць гародніны ў дыеце. З садавінай можа пазнаёміць у якасці ласунка, але ў абмежаваных колькасцях, па формуле 15.3 г на 1 кг масы цела. Заўважана, што трусы, якія растуць на не паўнацэнных кармах (асабліва з недахопам вітамінаў групы В і кальцыя), схільныя да праблем з нервовай сістэмай. Мы заўважылі, што трусы, асабліва вялікія пароды, маюць тэндэнцыю не дасягаць іх заключнай вагі і памеру прыблізна да 11-12 месяцаў, такім чынам іх можна карміць трохі больш, чым калі б яны былі старэйшымі. Правільны рост маладняка карлікавых парод. Вага малых можа быць рознай. Трус павінен вырасці такім, якім яго задумала прырода. Таму калі Вы жадаеце займацца гадоўляй, то 100% павінны ведаць генетыку свайго труса, у тым ліку і закладзеную прыродай вагу. Калі Вы набылі трусіка, шмат хто не ведае, як выгадоўваліся трусікі ў папярэдняга гаспадара. Важна, як хутка адбудзецца спыненне вагі. Звычайна трусікі вырастаюць да 5-6 месяцаў: трусы-карлікі хуткарослыя ў сілу сваіх памераў. Доўга растуць трусы вельмі буйных парод - тыпу фландра. Таму для карлікаў правільней вырастаць хутка, чым набіраць вагу да года-двух.Пераходзіць на рацыён, большы адсотак якой складаюць сена-галінкі і сакавітыя кормы, добра пасля таго як трус стане ДАРОСЛЫ. Для хатніх жывёл - гэта ідэальны рацыён, але і ён падлягае абавязковаму разліку. Запатрабаванні дарослага труса значна меншыя, чым малога трусёнка, які расце, таму трэба паступова абмежаваць колькасць камбікорму ды іншых высокакаларыйных прадуктаў. Па сціплых разліках выдатак камбікорму ў месяц для дарослага труса вагай 2 кг будзе 15 гр*30 дзён=450 гр. Па нясціплых 30 гр*30 дзён=900 гр. Дыета састарэлага труса, старэйшага за 7 год. Ёсць дзве рэчы, якія Вы павінны ўлічваць, падрыхтоўваючы дыету свайму пажылому трусу: колькасць калорый і кальцыя. 1. Састарэлыя звяркі звычайна губляюць вагу або наадварот, атлусцяваюць, таму: |


