This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Сістэма харчавання
Наступствы хібнага харчавання PDF Print E-mail

Трусаў трэба карміць перш за ўсё травой (калі яе няма - сенам) з дадаткам гародніны. Гутарку на гэтым можна было б скончыць, але, нажаль, патрэбна патлумачыць шмат чаго яшчэ, бо многія працягваюць карміць трусаў хібным чынам. Як добра ведаюць ветэрынары, што спецыялізуюцца на хатніх трусах, вялікая частка іх хвароб у гэтых жывёл выклікана хібным харчаваннем (непасрэдна або ўскосна) і іх можна было цалкам пазбегнуць, калі б забяспечыць належнае харчаванне.

Read more...
 
Запатрабаванні труса PDF Print E-mail

Інфармацыя на гэтай старонцы патлумачыць Вам, як некаторыя асноўныя кампаненты харчавання праяўляюць сябе ў датычанні да харчавання труса. Харчаванне аказвае велізарны ўплыў на здароўе і адчуванне любой істоты, і трус не выключэнне. Ежа можа непасрэдна або ўскосна закрануць жыццёвыя працэсы свойскай жывёлы. Да важных пажыўных рэчываў харчавання труса належаць вугляводы, бялкі, тлушчы, валакно, вітаміны і мінералы. Кожны клас выконвае асаблівую ролю ў дыеце.

* Валакно, верагодна, найважнейшае рэчыва ў харчаванні труса. Даросламу свойскаму трусу патрэбна 18-24% валакна, з яго 12.5% незасваяльнага. Нястача валакна наносіць моцны ўдар па іх складанай стрававальнай сістэме і можа выклікаць сур'ёзныя хваробы або нават смерць.
* Адэкватнае спажыванне вадкасці (ці то вадой, ці то праз спажыванне зеляніны). Вадкасць істотна для здароўя кішачніку і, нараўне з валакном, дапамагае падтрымаць кішачную рухомасць і прадухіляе кішачную непраходнасць.
* Неабходны абмежаваны ўзровень бялкоў, 12.5-16% у залежнасці ад узросту. Бялок дапамагае будаваць мускулы, косткі, поўсць, карацей кажучы, бялок неабходны, каб з'явіўся трусік. Недахоп бялку можа зрабіць труса хворым, але завялікая колькасць пашкоджвае ныркі.
* Падтрымаць здароўе Вашага труса дапаможа дыета, нізкая кальцыем. Раюць узровень 0.6-1%

Read more...
 
Адмысловыя выпадкі PDF Print E-mail

Ёсць некаторыя адмысловыя акалічнасці, калі запатрабванні труса ды яго дыета змяняюцца. Так, доўгапоўсцевыя трусы павінны сілкавацца па большасці сенам (неабмежаваная колькасць), 229.6 мл гародніны (на 1 кіло вагі цела), а гранулы атрымоўваць з разліку 10 г (34.5 мл) на 1 кг вагі. Даўгапоўсцевым заводам патрэбна большая колькасць бялкоў для іх футра, таму ў камбікорме узровень бялку павінен быць 16%, таксама ім дазволена сілкавацца невялікай колькасцю сена з люцэрны (калі няма праблем з кальцыем), але яно ні ў якім разе не павінна давацца ў неабмежаванай колькасці, бо гэта можа стаць фатальным для ангоры. 

Read more...
 
Розныя узрастовыя групы PDF Print E-mail

Рэкамендацыі па харчаванню. Трусяняты хутка растуць і патрабуюць больш ежы, чым дарослыя. Важна пачынаць карміць трусаў правільна з першых тыдняў іх жыцця.

Немаўляты: ад нараджэння да 8 тыдняў - матчына малако. 3 – 4 тыдні - матчына малако, трохі сена і сухога корму. 4-8 тыдняў - матчына малако, больш сена і сухога корму.

Дзіцяняты (ўзрост ад 8 тыдняў да 3 месяцаў) - дыета павінна быць высокаэнергетычнай, мець карысныя мінералы і пратэіны, каб падтрымоўваць гэты рост. Менавіта так і выгадоўваюць сваіх трусаў: у дзяцінстве кормяць іх якасна і без абмежавання з дастатковай колькасцю вітамінаў і мінералаў. Трусяняты ядуць неабмежаваную колькасць камбікорму (лепш на аснове вікі) і неабмежавана сена. У дадатак да неабмежаванага сена са звычайнай травы, трусяняты могуць сілкавацца штодня жменькай сена з люцэрны. Месяцаў да 5 (трэба глядзець індывідуальна) трусікам можна даваць геркулес. Далей трэба глядзець, каму можна, а каму зусім нельга. Да 5-6 месяцаў малая колькасць збожжавых кормаў можа прывесці да знямогі і згубы. Звычайна збожжавыя ідуць у харчовах сумесях, у якіх гэтак жа ёсць усё неабходныя вітаміны ды мінералы. Малеча павінен сілкавацца паўнавартасна, каб вырасці. Абмежаванне ежы трусікаў, а гэтак жа замена корму на выключна сена/галінкі затрымоўвае рост і можа прывесці да згубы.

Read more...
 


Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬