| Догляд перад і пасля аперацыі |
|
|
|
|
Падрыхтоўка да аперацыі. У адрозненне ад котак ды сабак, трусы не могуць ванітаваць і ім дазволена есці за 2 гадзіны перад аперацыяй. У ніякім разе не трэба іх абмяжоўваць у ежы на гэты час, бо гэта вядзе да фатальнага парушэння стрававання. Аднак нельга даваць напярэдадні знячулення сакавіты корм. Можна падаваць трусу Acidophilus на працягу некалькіх дзён да аперацыі, каб пераканацца, што стрававальная сістэма функцыянуе выдатна. Не змяняйце у гэты час дыету ніякім чынам.
Можа, Вы пажадаеце дадаць у спіс ветэрынараў дасведчанага трусінага ветэрынара з Вашай вобласці. Абмяркцйце працэдуру (і пасляаперацыйны догляд) з Вашым ветэрынарам. Спытаеце, як будуць выяўленыя праблемы: Калі трус старэйшы або саслабелы, анастэзія ды аперацыя могуць негатыўна паўплываць на яго здароўе. Таму калі Ваш трус сталейшы за 2 гады, прайдзіце спачатку ветэрынарную праверку, магчыма зрабіць праданастэзійную праверку крыві, каб пераканацца, што вантроба ды ныркі функцыянуюць належным чынам і няма ніякіх дадатковых рызыкаў у падвярганні Вашага труса анестэзуючым сродкам. ВАЖНА: сэрца труса ды дыханне павінны часта праверацца падчас хірургіі. У залежнасці ад узроўня абязбольвальнага сродку, апяруемыя трусы, могуць пачаць адчуваць напругу/боль у некаторы момант падчас працэдуры. Гэта прымушае іх сэрца імчацца, такім чынам ветэрынар павінен адступіць на імгненне, прыстасаваць узровень анестэзіі, і пераканацца, што сардэчны рытм вяртаецца да нармалёвага перш, чым працягваць аперацыю. Гэта надзвычай важна, таму што, у адрозненне ад котак і сабак, сэрцу труса нельга дазволіць "імчацца", або трус памрэ ад прыпынку сэрца. Шмат трусаў паміраюць пад анестэзіяй, таму што неспрактыкаваныя/нядбайныя ветэрынары не кантралююць сэрца і мяркуюць, што трусы могуць вытрываць хуткі сардэчны рытм. З іншага боку, калі выкарыстоўваюцца больш высокія дозы анестэзіі, каб прадухіліць боль, можа адбыцца дыхальная дэпрэсія (трусы з'яўляюцца больш схільнымі да дыхальных замаруджваючых эфектаў вызначаных сродкаў). Калі дыханне труса прыпынілася, вярнуць яго да жыцця вельмі цяжка. "Мяжа бяспекі" шматлікіх з гэтых наркотыкаў з'яўляецца вельмі вузкай для трусаў, такім чынам важна кантраляваць параметры дакладна, каб прадухіліць з'яўленне любога з гэтых двух фактараў (гонкі сэрца або дыхальнай дэпрэсіі). Пасля аперацыі. Пераканайцеся, што пасля аперацыі Ваш ветэрынар падасць трусу абязбольвальнае. Трус, які не адчуве болю, лепш есць, расслабляецца і рана гоіцца хутчэй. Калі Вы забіраеце свайго труса ад ветэрынара, можна таксама папытаць, каб яму выпісалі дадатковае абязбольвальнае, яго можна будзеце даваць наступныя некалькі дзён, каб зрабіць Вашага труса спакайнейшым. Некаторыя ветэрынары трымаюць трусаў на працягу начы. Калі Ваш ветэрынар дазваляе Вам знясці Вашага труса дадому у дзень аперацыі, звярніце ўвагу на наступнае: Толькі што прааперыраванага труса трэба саграваць на зваротным шляху ад ветэрынара, а таксама ў хаце да поўнага абуджэння. Кладзіце для гэтага у пераноску грэлку, яна павінна быць добра заматаная ў ручнік, каб трус яе не абгрыз. ![]() Выдаленне яечнікаў з'яўляецца сур'ёзнай унутранай аперацыяй, і за трусам трэба добра назіраць на працягу першых дзён пасля яе. Калі Вы прынеслі Вашага труса дахаты адразу пасля аперацыі, ён будзе ўсё яшчэ сонны ад анестэзуючага сродку. Калі гэта працягваецца занадта доўга, калі ласка, звяжыцеся са сваім ветэрынарам. Паспрабуйце заахвоціць труса есці, прапануючы яму яго ўлюбёныя стравы. Прааперыраваны або хворы трус можа не пажадаць есці сена, але звычайна ён пагадзіцца есць гародніну і траву (маркоўнік, пятрушку, базілік, дзьмухаўцы, салату і г.д.) Вельмі важна, каб наступнай раніцай, або самае пазняе да наступнага вечара, ён з'еў што-небудзь. Не мае значэння, што або колькі, пакуль трус есць, праца стрававальнага трактату не спыніцца. Калі трус не есць, спакушайце яго ўсім магчымым, як крайні сродак, зрабіце калатушу з трусінага камбікорму (1 частка гранул, 2 часткі вады, змяшаныя блэндэрам, дадаць Acidophilus, і карміць шпрыцом праз бок рота порцыямі памерам з гарошыну). Калі Ваш трус адмаўляецца есці да наступнага дня, звязвайцеся з Вашым ветэрынарам. Большасць самцоў па вяртанні дадому пачынаюць шукаюць "вячэру". Пераканайцеся, што ў іх ёсць камбікорм, вада, і некаторая колькасць добрага сена (свежая люцэрна - добры спосаб спакусіць іх да таго, каб яны трохі пагрызлі). Праз дзень або два хлопчыкі пачынаюць рухацца як звычайна. У адрозненне ад іх, большасць самак жадае, каб іх пакінулі ў супакоі, не цікавяцца ежай наогул, і будуць сядзець ціхенька ў далёкім куце каморкі (або дзе-небудзь у хаце, дзе яны адчуваюць, што іх будуць турбаваць найменш). Дзяўчынкі пачынаюць рухацца зноў як звычайна праз 3-5 дзён. Шнар трэба кантраляваць штодня: раніцай ды ўвечары. Пасля стэрылізацыі машонка можа раздуцца ад вадкасцяў, але гэта не тое, з-за чаго трэба быць празмеру занепакоеным. Палягчэнне ад гэтага ды болю самцу пададуць лёгкія цёплыя кампрэсы. У выпадку любых прыкмет інфекцыі: набраканні ў самім шнары, гною або крываўленні, заўважнай страце вагі або іншых прыкметах хваробы неабходна неадкладна наведаць ветэрынара. Падчас трускі выдаляюць свае шыўкі. Адвязіце яе дла сшыцця зноў, а потым зрабіце бандаж, абгарнуўшы ручнік вакол сярэдзіны яе цела ды замацаваўшы яго пругкім бандажам, абгорнутым паверх. Калі яна можа дыхаць як звычайна, павязка не занадта тугая. Пасля аперацыі на працягу некалькіх дзён важна трымаць труса ў як мага большай чысціні. Слушным будзе выкласці спальныя месцы ручнікамі. Трус бывае не ў стане скакаць з-за болю, таму Вам, магчыма, спатрэбіцца трохі павялічыць уваход у прыбіральню (або стварыць ступень, выкарыстаўшы згорнуты ручнік), каб ён мог "увайсці". Сачыце, каб трус не прастудзіўся. Можа, Вы пажадаеце змясціць чысты дыванок для ваннай або ручнік паверх цёплай грэлкі, такім чынам яны змогуць сысці, калі яны будуць адчуваць, што ім занадта цёпла. Пасля аперацыі паводце сябе ў хаце ціха, каб трус не спужаўся і не запанікаваў, не рабіце нічога, каб заахвоціць заняткі акрабатыкай, але дазвольце трусу перамяшчацца ў яго ўласным тэмпе - ён ведае, калі балюча, а калі не. Неўзабаве прааперыраваную труску трымайце асобна ад самцоў (нават калі яны стэрылізаваныя), у той час як яна здаравее ў зацішку, паколькі падчас таго, як трус уладкоўваецца на яе, можа быць выклікана сур'ёзнае ўнутранае пашкоджанне . Калі Вы атрымліваеце пэўныя ўказанні ад ветэрынара, прытрымлівайцеся іх. У пары спакладайце самца своечасова і памятайце: дарослы трус мужчынскага полу застаецца здольным пакрыць самку на працягу ШАСЦІ тыдняў пасля таго, як ён быў стэрылізаваны. Толькі па сканчэнні гэтага часу карантыну труса можна зноў з'яднаць з кодлай і пусціць да самкі, каб ён не заставаўся доўга адным. |



