| Навошта патрэбны ветэрынар |
|
|
|
|
Трусу неабходны штогадовы агляд, гэта дапаможа своечасова выявіць захворванні. Чаму трэба шукаць ветэрынара загадзя? Бо не ўсе ветэрынары згодныя аглядаць трусаў. Не ўсе ветэрынары, якія пагаджаюцца лекаваць труса ("Гэта ж усяго толькі трус"), ведаюць трусаў. Трусы - экзатычныя жывёлы, шмат якія лекары вывучалі толькі ветэрынарыю адносна котак ды сабак - і не ведаюць досыць аб трусах, каб агледзець іх належным чынам з медыцынскага пункту гледжання. Дзе шукаць ветэрынара? Пачніце пошук лекара, які б Вам падабаўся ПЕРШ, чым у Вас узнікне надзвычайная сітуацыя. Праглядзіце рэкламу ветэрынараў, якія даюць аб'яву як "экзатычны" (уключае трусаў ды грызуноў). Тады абярыце 5 ветэрынараў, якія НЕ даюць аб'яву як птушыны або экзатычны. Патэлефануйеце гэтым ветэрынарам і спытайце, да каго яны адсылаюць сваіх кліентаў, калі ў іх ёсць сур'ёзны выпадак труса. Працягвайце працэс, пакуль у Вас не з'явіцца відавочны "пераможца". Патэлефануеце некалькім (пачніце з трох) ветэрынарам у гарадах у межах 75 км ад Вас і задаюць тое ж самае пытанне: каму яны перанакіроўваюць сваіх кліентаў, калі ў іх ёсць сур'ёзны выпадак труса. (Я пряжджаю прынамсі 15 іншых клінік, каб дабрацца да майго ветэрынара). Пасля таго, як у Вас ёсць відавочны "пераможца" або некалькі ветэрынараў, з якіх трэба абраць - патэлефануеце ветэрынару. Дазвольце чалавеку ў рэгістратуры ведаць, што Вы хочаце знайсці самага лепшага ветэрынараб каб клапаціцца аб сваім трусе і што Вы б жадалі б паразмаўляць непасрэдна з доктарам. Пакіньце Ваш працоўны ды хатні тэлефонны нумар і вызначаныя часы, кілі ветэрынар можа Вас знайсці, або спытайце, калі будзе добры час, каб Вам самім ператэлефанаваць (калі ветэрынар з пацыентам). Акрамя таго, Вам трэба ўсведамляць, што Вы будзеце рабіць, калі надзвычайная сітуацыя здарыцца ўначы ці на выходных, калі Вашага звычайнага ветэрынара не будзе на працы. Пачніце падрыхтоўку з Вашага звычайнага ветэрынара. У некаторых час ад часу падоўжаны працоўны дзень. Калі Ваш ветэрынар працуе са шматлікімі відамі экзатычных жывёл, то ён, верагодна, будзе ведаць, якая спецыялізаваная клініка ў Вашым горадзе аглядае такіх жывёл. На выпадак, што трэба будзе пайсці з трусам ў іншае месца ў непрацоўны час, майце назву, адрас ды тэлефонны нумар, запісаныя ў Вашай хаце. Зрабіце выпрабоўнае падарожжа да клінікі прынамсі аднойчы, такім чынам у Вас будзе прыблізнае ўяўленне аб тым, як шмат часу гэта запатрабуе.
Задавайце шмат пытанняў кшталту: * Вы гублялі трусаў падчас звычайных аперацый? Важна, каб, нясучы труса або выконваючы працэдуру, ветэрынар заўсёды абыходзіўся з трусам належна стрымана. Чаму важна весці свае ўласныя запісы. З досведа ўтрымальніка: "Калі я атрымаў трусіныя медыцынскія формы для новай базы дадзеных, я быў у стане іх запоўніць ды адаслаць назад толькі таму, што я вяду сваю ўласную базу ўліку для ўсіх нашых жывёл. Калі мы накіраваліся ў Місісіпі, я папрасіў свайго ветэрынара ў Индыяне, каб ён адксеракапіраваў гісторыі хвароб маіх трох трусаў, шкада, але апылулася, што з гэтых папер фактычна няма карысці. Мала таго, што антыбіётыкі не былі занатаваныя, гісторыі няпоўныя, і не былі пералічаны дазоўкі анестэзіі - але частка вельмі адрывістай гісторыі Мелісы з'явіліся ў картке Джэрамі, таму здавалася, што гэта ён быў тым з бактэрыяльнай інфекцыяй". Да шчасця, справаздачы большасці ветэрынараў нашмат больш поўныя, чым гэта. Працуючы на ветэрынара маёй сабаки ды коткі, я даведаўся, што агульная практыка - запісваць так шмат патэнцыйна карыснай инфармацыі, наколькі мажліва. Тым не менш, па сённяшні дзень не ўсе ветэрынары ведаюць аб праекце Грамадства Хатняга Труса па складанню базы дадзеных. Яны, магчыма, не разумеюць, што павінна быць зарэгістравана трохі дадатковай інфармацыі, і дадзеныя пра Вашага труса могуць быць карыснымі іншым ветерынарам. Гэтая дадатковая ўвага да дробязяў можа аднойчы нават выратаваць Вашаму трусу жыццё, таму ўпэўніцеся, што запісы поўныя, і, асабліва важна, - дакладныя". |



