| Шлейкі |
|
|
|
|
Што спатрэбіцца. Калі вы плануеце шпацыраваць з трусам у парку, дзе ёсць іншая жыўнасць, то неабходна прышчэпка. Не факт, што на шпацыры яны адразу будуць пачуваць сябе вольна, бо яму патрэбны час для засваення тэрыторыі. Можна прывучыць труса шпацыраваць на ланцужку, пад клапатлівым гаспадарскім вокам, оберегаючым яго ад сустрэч з кім бы та ні была: коткамі, сабакамі, птушкамі, і некаторымі двухногімі. Ды і траўнічак для пашы зайкі павінен быць абраны такі, што аддалены ад трас, яго трэба абследаваць на прадмет чысціні. Так што пільнасць і яшчэ раз пільнасць, усёткі дамаседы яны, гэтыя нашы вушасцікі... Шлейка-майка. Добрая ў тым сэнсе, што яна не нашкодзіць трусу, яна трымае яго вельмі пяшчотна ў параўнанні з астатнімі. Але яна перашкаджае трусу рухацца, і да яе трусік даўжэй прызвычайваецца. Нажаль, звычайна яны не вельмі рэгулююцца па памеры. Да таго ж гаспадары адзнацаюць, што з такой шлейкі трусік найбольш лёгка выслізгівае і ўцякае. Яшчэ адна дробязь: асартымент шэтых шлеек даволі вузкі, выключна дзіцячыя колеры ды сінтэтычная тканіна.
Папружка "васьмёркай" уяўляе сабой вяроўку/ланцужок, які ізгінаецца ў ворме васьмёркі.
Паміж двума кольцамі бывае перамычка. Калі такая шлейка адзетая, яна утварае "крыжык" на трусінай спіне і ў гэтае месца мацуецца ланцужок. Для спакойнага труса, верагодна, такая шлейка пайдыйдзе. Але для актыўных я бы не рызыкнула яе выкарыстоўваць. Не жадаю палохаць, але складаецца ўражанне, што больш за ўсё няшчасных выпадкаў адбываецца менавіта з васьмёркамі. Абедзьве пятлі ўяўляюць сабой зашмаргу, адна з іх зафіксавана вакол шыі (!) труса, другая - на жываце. Гэтыя петлі бяспечныя і не варушацца, пакуль абедзьве з іх зафіксаваны. Але ў выпадку, калі раптам нешта здараецца з адной часткай канструкцыі (шлейка расшпілілася, моцна пацягнулі, разбоўталася, зачапілася і г.д.) - адразу ўся сістэма "васьмёркі" адклікаецца: змяняе форму і пераўтворыцца ў "невядома што". Падчас гэтага адна з зашмарг можа спрацаваць. Наступствы непрадказальныя: не аднойчы ўжо былі выпадкі, што трусікі душыліся гэтай шлейкай насьмерць, або трусік чапляўся за шлейку лапай і пачынаў са страху шалець і біцца галавой аб рэчы, шкодзіў сабе, але нікога не падпускаў. Шлейка з двух асобных калец уяўляе сабой 2 незалежныя кольцы, счэпленыя перамычкай на спіне (бывае, што і дзьвюма, у такім разе дадатковая - на грудзях).
Кожнае кальцо расшпіляецца (яно на карабінах), таму такую шлейку вельмі зручна начэпліваць на труса. Паглядзіце на гэты ды папярэдні малюнак і параўнаеце. Гэтая шлейка адрозніваецца тым, што ланцужок на шыі не зацягвацца, а зашпіляцца на спражку. Другі рамень зашпільваецца на жываце, за пярэднімі лапамі. Перамычка на спіне ў выглядзе літары "Н" (перамычка ўздоўж спіны). І што каштоўна - даўжыня завес фіксуецца маленькімі пластыкавымі карабінчыкамі, кольцы рэгулююцца пад асабісты памер. Такая папружка бяспечная, бо яна не можа прыдушыць, і з яе цягчэй выслізнуць, чым з шлейкі-майкі. Недахоп ў гэтай папружке ў тым, што, калі падчас шпацыру не трымаць ланцужок зверху, то хутчэй за ўсё шлейка будзе трохі з'язжаць набак. Шлейку можна знайсці ў большасці заакрам. У продажы бываюць мадэлі для катоў ды для трусянят, але розніцы ніякай няма і каціную можна прыстасаваць для труса, яна адпавядае большасці парод трусаў. Калі набываеце каціную (маленькага памеру), лепш зняць з яе званочак, трусік можа палохацца. Купіце шлейку правільнага памеру, для пароды (памеру) Вашага труса. Шлейка павнна сядзець надзейна, але не занадта цесна, Вы ж не хочаце прыдушыць свайго труса, але і не патрэбна, каб трус быў у стане збегчы з ланцужка. Металічнае кальцо ў цэнтры шлейкі дазволіць Вам прымацаваць ланцужок на спіне труса. Ланцужок. Бывае, ён прадаецца разам са шлейкай, а можна набыць і асобна. Можна купіць ланцужок-"рулетку", іх плюс у тым, што можна рэгуляваць даўжыню, да таго ж яны дліннейшыя. Даўгі ланцужок можна нават пакласці на зямлю, пакуль трус гуляе, і не трымаць яго. Калі ж трус потым не захоча Вас падпускаць да сябе, калі Вы пачнеце яго лавіць, можна будзе проста наступіць на канец ланцужка ды падыйсці. З кароткім ланцужком такое не атрымаецца, бо трус пачне ўцякаць яшчэ да таго, як вы наблізіцеся на патрэбную адлегласць. Але з такімі "вольнымі" шпацырамі трэба сачыць, каб трусік не заблытаўся ў папружцы, яны гэтага мельмі пужаюцца. Некаторым гаспадарам больш за ўсё падабаецца ланцужок-гумка, ён крышку замаруджвае трусіны разбег, а не тузае рэзка, як папружка. Першыя дні апранайце на яго шлейку без ланцужка, у хаце, на некалькі хвілін. Рабіце гэта кожны дзень, паступова павялічваючы час знаходжання труса ў папружцы.Праз 5-6 дзён паспрабуйце надзець шлейку разам з ланцужком і прагуляцца з трусам па кватэры. Займайцеся гэтым на працягу некалькіх дзён і не спяшаёцеся выводзіць трусіка на вуліцу. Калі вы пойдзеце з ім на свежае паветра, то абярыце для шпацыраў з вашым гадаванцам спакойныя месцы, дзе няма сабак. Калі забачыце набліжэнне сабакі, лепш схапіце трусіка на рукі. Памятайце, што трусы - жывёлы вельмі асцярожныя і палахлівыя, пры раптоўнай небяспецы яны могуць пачаць вырывацца і спрабаваць уцячы. Як павядзе сябе сабака, таксама невядома. Дарэчы, сабак палохаюцца не ўсе трусы, больш трусікі баяцца драпежных птушак і таго, што на іх падобна (самалёты і г.д.) |



