This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Вонкавы загон PDF Print E-mail

Утрыманне труса звонку хаты мае і свае плюсы, і свае хібы. Хатні трусік атрымлівае задавальненне ад такога жыцця, бо там ён больш актыўны, на вуліцы яму цікава ды зручна. Аднак бяспека труса, якому дазваляюць вольна шпацыраваць па траўніку, залежыць ад таго, ці сочыце Вы за навакольным асяроддзем, каб заўважыць ды прадухіліць небяспекі або абараніць труса. Асабліва важна сачыць за трусам у цёплыя летнія месяцы. Нароўні з сонейкам, сакавітай траўкай і іншымі асалодамі трусаў улетку падпільноўваюць яшчэ і шматлікія ўтоеныя небяспекі, і ад Вас залежыць, якімі стануць летнія вакацыі Вашага гадаванца.

Мы ўжо абмяркоўвалі небяспекі, якія падпільноўваюць трусаў на прыродзе: спякота, казуркі, атрутныя расліны, драпежнікі і г.д. Трусы вельмі палохаюцца, калі адчуваюць, што драпежнік побач, нават калі яны надзейна схаваныя. Нарэшце, уладальнікам трусаў цяжка  заўважыць змены ў апетыце або паводзінах труса, якія могуць сведчыць пра цяжкае захворванне. Трусы, якіх утрымоўваюць на вуліцы, звычайна жывуць на 20% карацей. 

 

Зараз мы пагаворым аб уладкаванні вальера для шпацыраў. Ён павінен быць як мага бяспечным і зачыненым з усіх бакоў (пра ўладкаванне падлогі - ў наступным артыкуле).

Драцяная сетка. З аднаго боку, надзейная агароджа парэбна, каб трусы не ўцяклі, з іншага боку, як абарона ад нападаў драпежнікаў звонку. Спатрэбіцца шмат драцяной сеткі ды надзейнае ўмацаванне. Дрот, абліцаваны зялёнай пластмасай, не падыходзіць для запаведніка для трусаў. Трусы абгрызаюць штучнае абліцаванне, і дрот тады распасціраецца неабаронены. Паколькі гэты дрот не ацынкаваны, хутка даходзіць да ўтварэння іржы, з прычыны гэтага дрот вельмі хутка становіцца хрупкім, так што ён больш не абараняе. Сабакам, коткам, куніцам і лісіцам тады лёгка туды трапіць. Як у сельскіх абласцях, так і ў горадзе не трэба недаацэньваць гэтай небяспекі. Вельмі важна, каб краткі былі трывала зробленая, шмат людзей страцілі сваіх трусаў з-за нападаў сабак ды котак, гэтак жа як дзікіх жывёл. Агулам шасцікутная драцяная сетка падыходзіць менш, чым чатырохкутная. Шасцікутны дрот дакладна значна менш устойлівы і таму агароджа не будзе такой пэўнай. Найлепш трапны чатырохкутны ацынкаваны дрот; яго можна набыць рознай шырыні завес. Каб зрабіць агароджу, бяспечную супраць куніц, лепш скарыстаць дрот шырынёй мінімум 1-1.5 мм, чым таўсцейшы, тым лепш. Памер вочак - 2 см. Чатырохкутны ацынкаваны дрот звычайна можна набыць у кожнай краме будаўнічых тавараў.

Якое замацаванне? Драцяную сетку можна ўмацоўваць з рознымі метадамі на драўніне: закрэпачным пісталетам, пры дапамозе шруб ды драўляных рэек. У метаду закрэпачнага пісталета ёсць перавага, што дрот можа ўмацоўвацца сапраўды хутка. Трэба зважаць на то, каб заціскі былі досыць доўгія, гэта гарантуе дастатковае ўмацаванне. Маюцца простыя закрэпачныя пісталеты прыкладна за 10 эўра ў кожнай краме будаўнічых тавараў, у большасці выпадкаў можна ўжываць заціскі рознай даўжыні. Недахопы метаду закрэпачнага пісталета: калі дрот - напрыклад, з-за мерапрыемстваў рэканструкцыі - павінен выдаляцца, то гэта патрабуе вельмі шмат працы. Наступным недахопам з'яўляецца тое, што заціскі падчас адлучаюцца зноў сапраўды хутка, калі не былі ўсюды акуратна ўбітыя. У гэтым выпадку трэба месцамі зноў прыбіць дрот.

Калі трусіная загарадзь змешчана на вуліцы, ёй патрэбны дах, каб абараніць трусаў ад драпежных птушак ды котак.

У загоне павінна быць хатка-хованка з нахіленым дахам, каб трус мог ухіліцца ад прамых сонечных прамянёў, схавацца ад ветру ды дажджу. Лепш, каб хатка была паднята над зямлёю. Сховішча павінна быць суцэль напоўнена саломай, асабліва падчас зімовых месяцаў, і пакрыта непрамакальным брызентам на выпадак дрэннага надвор'я. Пераканаецеся, што трус атрымлівае шмат вады - на гэта часта забываюцца падчас зімовых месяцаў. Будзьце асабліва асцярожнымі падчас цёплага надвор'я; хоць трусы даволі ўстойлівыя да холаду, цеплавы ўдар - часты чыннік смерці ў вонкавых трусаў, ён можа адбыцца ўжо пры теппературы 25 градусаў. Ведайце, што вонкавым трусам, магчыма, трэба есці больш, чым хатнім. У любым выпадку асабліва важна наведваць Вашага труса рэгулярна, паколькі хваробы можна лёгка не заўважыць, калі трус жыве звонку.

Дадаткова да гэтага агароджа павінна ўтрымоўваць шмат іншых магчымасцяў сховішча. Я магу рэкамендаваць пусты ствол дрэва або коркавую трубу. Аднак не трэба забывацца на іншыя важныя для самаадчування трусаў рэчы: пні, карані, свежыя галіны, каб лазіць паміж іх ды абгрызаць. З дапамогай камянёў, кветкавых чыгуноў і дошак можна аформіць агароджу, каб яна больш адпавядала трусу. Важна рэгулярна змяняюць жыццёвую прастору трусаў і замяняюць старое на новае, клапочучыся такім чынам аб разнастайнасці, бо інакш загон хутка надакучыць жывёлам. Пры арганізацыі вальера ды выпаса варта прадугледзець прыпаднятыя над падлогай аглядныя пляцоўкі, для гэтага ахвотна выкарыстоўваюцца паверхі на задняй сцяне або іншыя высока размешчаныя платформы.

Падлога. Першапачатковая трава ў большасці выпадкаў будзе хутка абгрызеная, можна выкарыстаць
* Зямля: даволі лёкка капаць, але яна ператвараецца ў бруд, калі намакае; пры наяўнасці даху над загонам зямля - гэта аптымальны варыянт для запаведніка.
* Пясок, жвір: ён сапраўды танны, не ператвараецца ў бруд пры дажджы, сохне хутка і яго вельмі добра чысціць сітам ад надворку і ежы і г. д. Цалкам забруджаныя месцы можна выкінуць. Пясок вельмі практычны ў агароджах з драцяной сеткай або пліткай з дзіркамі для траўніка. У агароджах з глыбокім падземным замацаваннямі ён падыходзіць менш, бо трусіныя лёхі не дасягаюць дастатковай трываласці.
* Габлюшкі ды кара: яны танныя і не ператвараюцца ў бруд. Але яго дрэнна чысціць, таму ён падыходзіць толькі для прыстойных трусаў, якія робяць гэта толькі ў куток. Акрамя таго, габлюшкі былі выраблены не для жывёл, а для раслін, таму нельга быць упэўнены, што яны не кантактавалі са шкоднымі для трусаў матэрыяламі.

Так будзе значна лягчэй таксама і прыбіраць. Пры дажджы або ўзімку карміць трусаў трэба ў хатке, каб гародніна пры нізкіх тэмпературах не замярзала. Аднак наўраз ці можна прадухіляць зімоў замарожванне вады, таму яна павінна абнаўляцца так часта як магчыма ў дзень. Акрамя таго, на сугрэў трусу патрэбна энэргія, таму ў адрозненне ад хатніх трусаў, узімку ім можна даваць трохі больш камбікорму. Калі прылада правільна абсталявана і жывёлы былі прывучаныя пачынаючы з лета да вонкавага ўтрымання, яны могуць жыць там увесь год. Увогуле вонкавае ўтрыманне звязана таксама з некаторымі выдаткамі, але жывёлы жыццярадасна лётаюць, аж вецер свішча ў вушох, рыюць лёхі, б'юць лапамі, катаюцца па зямлі і г.д.

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬