This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Памылкі ўтрымання ды іх наступствы PDF Print E-mail

Памылкі ўтрымання могуць выклікаць сур'ёзныя хваробы. Распаўсюджаныя памылкі апісаны ніжэй па схеме: Памылка - магчымыя і характэрныя наступствы (сімптомы).

Заўсёднае жыццё па-за краткамі і недастатковая велічыня загона (абмежаваныя магчымасці руху і практыкаванняў) - пашкоджанні рухальнага апарата (скрыўленне хрыбетніка, патанчэнне костак, яны нетрывалыя, як наступства - самаадвольныя пераломы, абмежаваная здольнасць да скокаў), шырокі дыяпазон парушэнняў паводзінаў ды стаўлення да навакольнага асяроддзя (грызенне кратак, агрэсія, сталае капанне, апантаны догляд за поўсцю, яе жаванне, у агуле бессэнсоўны рух, разбурэнне рэчаў ў кратках, неправільныя звычкі карыстання прыбіральняй, атлусценне, паніжаны цяглічны тонус (уключаючы сэрца).

Хібнае зацёплае месцазнаходжанне - перагрэў, цеплавы выцень.

Агароджа стаіць на скразняку непасрэдна ў адчыненага вакна або дзвярэй - прастудныя захворванні (чханне, катар).

Нядбайнасць, зарэдка прыбіраемыя, вільготныя краткі - прастудныя захворванні (чханне, катар).

Зачаста дэзінфікаваныя чыстыя краткі - жывёлы не могуць утварыць абарончую моц, саслабленне імуннай сістэмы, прастудныя захворванні (чханне, катар).

Дрэнная насыпка або краткавая падлога, вільготная або брудная падлога - пададэрматыт, язвы падэшваў, пашкоджанні скуры, стэрэатупіі (кульгавасць, асцярожнае карыстанне заднімі лапамі, грызенне кратак, сталае капанне.

Хібная (з пластыкавым пакрыццем) каморка, дзе пануе цёплы вільготны клімат і моцна павялічваецца колькасць бактэрый - прастудныя захворванні (чханне, катар).

Сухое прагрэтае ад батарэй паветра, што ўзбуджаце дыхальныя шляхі - прастудныя захворванні (чханне, катар).

Забруджаная або непадыходзячая насыпка - дэрматыт, параза лічынкамі, дыхальныя захворванні з-за шкодных вылучэнняў (зраненыя месцы, заўважнае аблізванне асобных частак цела, чыханне, сцёк з носу).

Няма матэрыялу для стварэння гнёздаў, скрынкі для капання - падвышаная смяротнасць трусянят, канібалізм, парушэнні ў стаўленні да навакольнага асяроддзя (мёртвыя або знявечаныя дзіцяняты, сталае капанне, бессэнсоўныя спробы віцця гнёздаў).

Недахоп або нястача вады - смага, смерць ад смагі, мачавыя камяні, пашкоджанне нырак (запалыя вочы, прага вады пры спробе напіцца, парушанае бруленне, мёртвыя жывёлы).

Неналежнае харчаванне (забагатае на калорыі і інш.), перакормліванне - анамаліі зубоў, слінацёк, парушэнне стрававання, лякса, труса апушвае, атлусценне, пададэрматыт, астыямеяліт.

Дрэннае сілкаванне або недахоп корму, вітамінаў ды мінералаш, што саслабляе абараняльную моц жывёлы - схудненне, сташчэнне, прастудныя захворванні (чханне, катар).

Недахоп валакна, няма матэряла для згрызання - стэрэятупія (грызенне кратак, аблізванне частак клеткі).

Хібнае знаёмства - дужанне, раны (параненыя і мёртвыя жывёлы).

Некантраляванае размнажэнне - незапланаваныя роды (непажаданыя трусяняты)

Хібнае транспартаванне - небяспека ранення падчас звяржэнне кантэйнераў, моцна абмежаваная магчымасць руху, нельга ўстаць, павярнуцца або выцягнуцца (пераломы костак, боль і пакуты).

Моцны стрэс, калі жывёла бярэцца зачаста з агароджы і прымусова ціскаецца або з ёй дзікосна гуляюць, або яна жыве у неспакойным месцы - захворванні дыхальных шляхоў (чханне, катар).

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬