This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Дзе знайсці труса PDF Print E-mail

Калі Вы грунтоўна абмеркавалі пытанне і вырашылі завесці труса, узнікае пытанне, дзе яго ўзяць, і гэта адказная справа. Набываць жывёлу ў краме неабавязкова, трусам можна заапекавацца і выратаваць такім чынам яго жыццё. Існуе шмат людзей і нават таварыстваў, якія шукаюць хату трусам. Бяручы труса ў прытулку для пакінутых жывёл, Вы робіце добрую справу: звычайна тыя трусы ўжо вельмі доўга чакаюць прыдатнай хаты і падчас выпрабавалі цяжкі лёс. Вы дорыце ім шанец на шчасце.

Большасць трусікаў з прытулку суцэльна здаровыя і неякім чынам не "заганныя". Існуе шмат розных чыннікаў, чаму жывёлу пакідаюць. У большасці выпадкаў існую ролю грае недахоп у гаспадароў часу, пераезд або змена ўмоваў жыцця. Падчас уладальнік больш не можа клапаціцца аб жывёле (цяжкая хвароба, старасць), і труса аддаюць з цяжкім сэрцам. Нажаль, неабдуманыя закупы, аб якіх праз некалькі тыдняў шкадуюць, таксама накіроўваюць шмат трусаў у прытулкі.

Пры жаданні тамака можна знайсці таксама маладых трусаў і нават трусянят. Вы будзеце здзіўленыя, наколькі даверлівыя жывёлы там сустракаюцца, нават калі некаторыя з іх і мелі цяжкі жыццёвы досвед. Вялікае каханне і цярпенне можа пабудаваць давер да Вас нават у баязлівай жывёлы. Маладыя трусы падчас дэманструюць тэрытарыяльныя паводзіны, якія некаторымі з-за іх дрэннага ведання трусінай псіхалогіі няправільна разумеюцца як агрэсія.

Прытулкі ўдзельнічаюць у працэсе заапекавання праз знаходжанне пакінутаму трусіку новай хаты, пакуль ён мяшкае ў часовага апекуна. Трусоў часта выкідваюць на лесвічныя пляцоўкі або на сметнік. Знойдзеных ў такіх мясцінах жывёл прытулкі прытрымліваюць, даглядаюць за імі, лекуюць, носяць іх да ветэрынара. Акрамя таго, у амаль кожным прытулку валацужных жывёл трусы звычайна ўжо прышчэпленыя і спакладаныя.

Інфармацыю яны распаўсюджваюць з дапамогай інтэрнэт-старонак, падчас пасродкам аб’яў, развешаных на дошках аб’яў або ў ветэрынарных клініках. Прыют правярае асоб, якія жадаюць заапекавацца трусам, ці падыходзяць яны у якасці новых гаспадароў. Некаторыя з іх нават праводзяць так званую адапцыйную праверку: робяць апытанне і/або наведваюць труса на хаце. Запытваюць між іншым пра алергію, якая з’яўляецца частай прычынай занядбаня трусоў, пра тое, ці мае кандыдат досьвед догляду за трусамі і г.д. Падпісанне паперы аб апецы – умова кожнага заапекавання. Нават калі думка пра такую размову падаецца непрыемнай - нарэшце, гаворка ідзе аб тым, каб забяспечыць трусу доўгатэрміновую і выдатную хату. У апытанні размова ідзе не толькі аб тым, ці падыходзіце Вы, каб даць трусу новую хату, але і аб тым, ці падыходзіць трус Вам і Вашым жыццёвым акалічнасцям. Бо не толькі трус, але і Вы павінны стаць шчаслівымі з гэтай жывёлай. Са свайго боку яны прапануюць матэрыялы, што датычаць правільнага догляду за трусам. Пры наведванні хаты гаворка таксама ідзе не пра тое, каб забачыць, ці пацерлі Вы ўсюды пыл, а дапамагчы Вам заўважыць крыніцы небяспекі (кабель, атрутныя расліны і г. д.) Калі трусы, якія знаходзяцца ў прытулку, не падабаюцца Вам, тады здавайцеся, калі ласка, хутка. Наведваеце ўстанову больш часта, і, верагодна, пазнаеце каханне з другога позірку. Персанал можа шмат распавесці Вам аб характары асобных жывёл. Шмат якія прытулкі працягваюць дапамагаюць словам і справай таксама пасля перадачы Вам труса, калі ў Вас з'явяцца праблемы.

2. Калі Вам патрэбны завадовы трус, магчымасцю будзе і звярнуцца да гадавальніка або ў клуб. У гадавальніку вы можаце паглядзець на бацькоў вашага труса, ацаніць умовы ўтрымання жывёл. Калі Вы ўбачылі, што трусы ўтрымоўваюцца ў дрэнных умовах, у клетках брудна, цесна, ёсць хворыя жывёлы, лепш набыць звярка дзе-небудзь яшчэ. Выбіраючы труса, запытаеце дазволу ўзяць яго на рукі. Звярок павінен быць ручным, неагрэсіўным і непуглівым, моцным, у меру ўпітаным, прапарцыйна развітым. Грудзі і круп шырокія, касцяк моцны. Х-вобразная або А-вобразная пастаноўка пярэдніх лап, няправільная пастаноўка задніх, занадта выгінастая або ўвагнутая спіна лічацца моцнай заганай. Высвятліце таксама, да якога веку трусікі сілкаваліся малаком маці. Трусікі, аднятыя ад самкі раней за 7-тыднёвы ўзрост, могуць захварэць энтэрытам (што ў іх веку вельмі небяспечна) або на працягу ўсяго жыцця мець праблемы са страваваннем.

3. Можна набыць трусіка ў заалагічнай краме. Завадовыя звяркі сустракаюцца там даволі рэдка, яшчэ радзей такіх можна сустрэць на рынках. 

ХАРАКТАР труса яшчэ зменіцца, калі Вы набываеце яго ў малечу ва ўзросце 1 месяца. Трусяняты ва ўзросце 45 дзён ужо выяўляюць свой характар, а у 2-4 месяца некаторыя з трусікаў становяцца вялікімі шкоднікамі. Гэта можна казаць упэўнена. Да года-паўтара паводзіны набываюць стабільнасць, і толькі тады, а не раней, можна размаўляць аб характары пэўнага труса.

Трусяняты ва ўзросце 3 тыдняў імкнуцца да ўсіх, шукаючы маці. Магчыма, ў краме Вас будуць запэўніваць, што гэта таму, што трус мае анёльскі характар. Больш таго, некаторыя гандряры сцвярджаюць, што кошт труса залежыць ад характару, і яны спрабуюць прадаць маленькіх трусянят дорага, кажучы, што тое, што яны ліжуць рукі - гэта праява характару. Але гэта нішто іное, як праява таго, што трусіку яшчэ патрэбна маці.

Перад тым, як завесці труса, неабходна набыць усё, што можа запатрабавацца для яго ўтрымання, і падрыхтаваць пакой к прыёму новага жыльца.

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬