This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Параўнанне насыпак PDF Print E-mail

Які тып насыпкі выкарыстоўваць для прыбіральні? Варыянтаў досыць шмат, таму трапны варыянт можна знайсці для любога звярка і для любой клеткі. Выбар залежыць ад таго, што магчыма набыць у Вашым горадзе і якія звычкі Вашага труса. Майце на ўвазе наступнае, калі Вы выбіраеце сваю насыпку:
* большасць трусаў праводзіць шмат часу ў сваёй прыбіральні
* трусы будуць заўсёды з'ядаць частку насыпкі ды спрабаваць яе «на зуб»
* у брулей труса можа быць вельмі моцны водар.

Падыходны насыпка выбіраецца метадам спроб і памылак: наколькі добра ўбіраецца вільгаць, ці захоўваюць гранулы форму, ці добра ўтрымлівае пах. Часцей рэкамендуюць натуральную насыпку, зробленую з люцэрны, аўсянага збожжа, цытрусавых або паперы. Пазбягайце насыпкі, зробленай з мяккай драўніны, як хвоя або кедравая габлюшка або шчэпа, паколькі гэтыя прадукты, лічыцца, выклікаюць пашкоджанне вантробы ў трусаў, якія выкарыстоўваюць іх. Штучнай кацінай насыпкі ды пшаніцы трэба пазбягаць, таму што трусы будуць часта глынаць яе.

Іншы падыход - змясціць жменьку сена ў кожную скрынку, або проста выкарыстаць сена як насыпку. Карысна пакласці некалькі пластоў іншай насыпкі пад сенам, якія паглынуць брулі так, каб Ваш трус не стаяў у іх. Зразумала, Вы павінны змяняць сена дастаткова часта (штодня), бо Ваш трус будзе яго есць. Гэты метад часта дапамагае заахвоціць да добрых звычак ужывання прыбіральні, гэтак жа як заахвоціць спажываць сена, бо трусы часта ядуць блізка да таго самага часу, як выкарыстоўваюць прыбіральню.

Прыдатнай для труса з'яўляецца насыпка з саломы або драўляных шарыкаў. Яна вельмі добра звязвае пах, мае высокую ўбіраючую здольнасць і не так лёгка чапляецца да футра, як звычайныя габлюшкі. Нельга ўвогуле ўжываць для труса коткавую насыпку, бо пры яе паяданні яна паказвае сябе шкоднай.

За і супраць розных тыпаў насыпкі ўключаюць:

 ФІЗІЧНЫЯ ПАКАЗАЛЬНІКІ
ПАГЛЫНАННЕ ВАДКАСЦІ ДЫ ВОДАРУ
НЕБЯСПЕКІ ДЛЯ ЗДАРОЎЯ
РАСПАДАННЕ
Папяровая маса ды прадукты з яе перапрацоўкі+ Яе лёгка прыбіраць, гэта прыемная мяккая ды лёгкая насыпка. Большасць з відаў пакідае мала пылу.
- Яе лёгка раскідваць, яна чапляецца да футра ды лап, большасць відаў дарагія. Розныя партыі могуць адрознівацца па якасці.
+ Добра ўсмоктвае вільгаць ды водар.
- У некаторых ёсць дрэнны чарнільны пах.
+ Не заўважана. Не абразіўная, бяспечная пры паглынанні.
- Трусы могуць яе есці.

Можна змываць у прыбіральню, здаваць на перапрацоўку або выкарыстоўваць як кампост.
Драўняная фібравая маса+ Гэта прыемная мяккая ды лёгкая насыпка. Звычацна не вельмі дарагая. 
- Пакідае пыл. Яе лёгка раскідваць, яна чапляецца да футра ды лап. Візуальна непрывабная.
+ Вільгаць ды водар паглынае сярэдне-добра. 
Не заўважана. Можна здаваць на перапрацоўку або выкарыстоўваць як кампост.
КамбікормЛёгка набыць, танная.
Добра паглынае вільгаць ды водар.
Трус можа аб'есціся, может мець дрэнную харчовую якасць.

Можна змываць у прыбіральню, здаваць на перапрацоўку або выкарыстоўваць як кампост.
Звычайная гліна
Шмат пылу. Лёгка набыць, танная.
Добра паглынае вільгаць. 
Раздражненне вачэй і дыхальных шляхоў. Калі Ваш трус як землеройная машына, пыл можа зрабіць яго ўразлівым да пнеўманіі. Цяжкая. Дезадарыруючыя крышталі ў некаторых гліняных насыпках атрутныя.
Непадыходная для кампоста ды агароду. Нельга змываць у прыбіральню.
Непыльная гліна
мала
добрае
Раздражненне стрававальнага трактата, калі паглынаецца. Цяжкая. Дезадарыруючыя крышталі ў некаторых гліняных насыпках атрутныя.Непадыходная для кампоста ды агароду.
ГазетыМала пылу. З яе добры ніжні слой. Лёгка набыць, танная.Сярэдні абсарбент, але не кіруюць водарам.

+ Трусам падабаецца з ёй гуляць. Некаторыя сучасныя друкарні выкарыстоўваюць чарнілы, заснаваныя на соі, якія бяспечныя для труса, але перш трэба спраўдзіць, якой краскай карыстаецца газета.
- Друкарская фарба некаторых газет утрымоўвае шмат шкоднага для трусінага здароўя свінцу. Спакушае некаторых трусаў да празмернага яе жавання, што можа выклікаць блакаванне. Чарнілы могуць афарбаваць лапкі.

ожна здаваць на перапрацоўку.
Здробненая (ці не) офісная папера
Мала пылу. З яе добры ніжні слой. Лёгка набыць, танная.Дрэнны абсарбент.
Чарнілы могуць быць небяспечнымі. Трусам падабаецца з ёй гуляць, спакушае некаторых трусаў да празмернага яе жавання, што можа выклікаць блакаванне. Чарнілы могуць афарбаваць лапкі.  
Кіяхавая насыпка
Насыпка вырабляецца з асяродку катаха. Гранулы нагадваюць па форме грачаныя крупы.
+ Сярэдняя колькасць пылу.
- Дарагі. Але эканамічнасць кукурузнага напаўняльніка апраўдвае яго даволі высокі кошт.
+ Убіранне вільгаці ад сярэдняй да вельмі добрай. Звярок не траўміруе лапкі, некаторым падабаецца капацца ў такім напаўняльніку.
- Сярэдне-дрэнна паглынае водар.
Ёсць рызыка таго, што трус яе з'есць, што часта выклікае смяротнае блакаванне. Грыбковыя споры могуць выклікаць развіццё цвілі. Можна выкарыстоўваць на кампост.
Сена ды салома, люцэрнавая насыпка
Высокая колькасць пылу. Забяспечвае добры верні слой у прыбіральні. Лепш выкарыстоўваць у вялікіх прыбіральнях на падлозе, бо яна занадта брудная, каб выкарыстоўваць у маленькіх прыбіральнях за краткамі. Лёгкая, танная.
Дрэннае. Паглачальная здольнасць падобная рысу, аўсовая салома паглынае лепш за пшанічную. Паглынае і водар. Скрынкі павінны быць апаласнутыя з кожнай зменай насыпкі. Намочанае брулямі, хутка псуецца. Трэба не дазваляць зацвісці і часта мяняць. Лёгкі. Калі трус нажарэцца неякаснай насыпкай, яго апушыць, сапсаванае сена з'яўляецца чыннікам атручванняў.

Разам з трусіным надворкам можна выкарыстоўваць на кампост. 
Хваёвыя габлюшкі
Гэта першае, што Вам параяць у любой заакраме.
- Шмат пылу. Драўняныя габлюшкі бываюць рознага памеру, ад дробных да буйных. Пры выбары габлюшак варта зважаць на наяўнасць трэсак, якія могуць параніць труса. Часам можна сустрэць у продажы габлюшкі з кавалкамі кары. Таксама габлюшкі не павінны быць пыльнымі, бо пыл можа справакаваць алергію.
+ Добрае паглынанне вадкасці ды водараў. Падчас у продажы можна сустрэць араматызаванае пілавінне (з водарам яблыка, цытрыны і г. д.) Для труса гэтыя вынаходствы не важныя, яны хутчэй разлічаны на ўладальніка звярка.Вылучаюць фенолы, якія могуць выклікаць пашкоджанне вантробы, калі ўдыхаюцца трусам.Можна выкарыстоўваць на кампост.
Кедравыя габлюшкісярэдне сярэдняе
Вылучаюць фенолы, якія могуць выклікаць пашкоджанне вантробы, калі ўдыхаюцца трусам.
Можна выкарыстоўваць як мульч вакол дрэў ды кустоў.
Асінавыя габлюшкі

+ сярэдне. Звычайна танная ды лёгка набыць.
- Падчас можа быць пыльнай. Чапляецца на лапы крусіка, разносіцца па хаце.

Добра абсарбуе вадкасць, але можа моцна павяваць.
Калі трапіцца пыльная насыпка, у труса могуць з'явіцца рэспіраторныя сімптомы.Можна выкарыстоўваць як мульч вакол дрэў ды кустоў, а таксама на капост.
Хімічны пясок
Сярэдняя колькасць пылу, але брудны ды цяжкі.
Добра паглынае вільгаць.
Чыннік смяротных блакаванняў стрававальнага трактата, калі з'ядаецца. Абразіўны для труса.Можна змываць у прыбіральню.
Тарфяны мох
Сярэдняя колькасць пылу
Сярэдняе паглынанне. Прывабная, калі Вам не перашкаджае, што хата будзе павяваць як нядаўна паханае поле. Я знаходжу яе трохі "забруднай" для прыбіральні, але яна выдатная для падносаў пад краткамі.
Высокае ўтрыманне азота (глытаць будуць наўрад, але для саду трэба ўлічваць).

Сумесь моху ды надворку - золата для Вашага ўласнага саду, або Вы маглі б прадаць гэта мясцоваму жыхару, што вырошчвае ружы. Можна выкарыстоўваць на кампост.

Папяровыя /цэлюлозныя гранулы
+ Не пакідае пылу, лёгка прыбіраць. Не распадаюцца і трымаюць форму нават у вільготным стане.
- Некаторыя з відаў цвёрдыя, ад бруляў становіцца даволі цяжкай.
+ Добрае паглынае вільгаць ды водар.
- У некаторых ёсць дрэнны чарнільны пах.
+ Не заўважана. Не абразіўная, бяспечная пры паглынанні.
- Трусы могуць яе есці.
 
Можна змываць у прыбіральню, здаваць на перапрацоўку або выкарыстоўваць як кампост 
Саламяныя /травяныя гранулы. + Пакідае мала пылу, лёгка прыбіраць, але яна цяжкая ды часцей дарагая.
+ Добрае паглынае вільгаць ды водар. Адносна небяспечная пры паяданні. Можна здаваць на перапрацоўку, змываць у прыбіральню (невялікімі порцыямі) або выкарыстоўваць як кампост.
Спрэсаваныя шарыкі з пілавіння
Прэсуюцца менавіта пілавінне – вельмі дробная фракцыя. Гранулы могуць быць вельмі дробнымі або, наадварот, вельмі буйнымі.
+ Пакідае мала пылу. 
+ Надзвычай убіраючая пахі ды вільгаць насыпка, ад добрага да выдатнага ўзроўню.
- Можа мець "драўняны" пах.
Бываюць зробленыя з мяккай драўніны, але менш атрутныя, таму што большасць феналітычных складнікаў выдалена падчас іх вырабу. Іх драўляны склад дапамагае кіраваць бактэрыяльным ростам.Можна здаваць на перапрацоўку або выкарыстаць як кампост.
Сіліка-гель ды камкуючыяся насыпкі
+ Сярэдняя колькасць пылу.
добрае
Калі Вы раптам надумаеце яе выкарыстаць, варта быць асцярожным. Яд, калі з'едзенае (спараджэнне сур'ёзных праблем і часта смерць); павінна быць змешчана там, дзе трусы не могуць да яе дабрацца, пад краткамі на прыбіральні. Можа нанесці ўдар па дыхальных шляхах, калі ў труса атрымаецца нарабіць досыць пылу, каб яго ўдыхнуць. Трэба здаваць на свалку.
Пектынавая насыпка
нізка 
добрае 
Выклікае праблемы стрававальнага тракта або грузнасць, калі з'ядаецца лішак. Не будзе падтрымліваць на патрэбным узроўні бактэрыяльны рост.
Можна здаваць на перапрацоўку або выкарыстоўваць на кампост.
Насыпка з аўсянага плеўла
нізка
добрае
Выклікае грузнасць, калі з'ядаецца лішак. Не будзе падтрымліваць на патрэбным узроўні бактэрыяльны рост. Можна здаваць на перапрацоўку або выкарыстоўваць на кампост.
Сушоная цэдраМала пылу, але чапляецца зафутра.Добрае паглынанне вільгаці. Некаторым трусам не падабаецца пах цытрусавых.
Бяспечнае, калі трохі з'едзена, але яе можа быць цяжка здабыць і яна дарагая ў некаторых абласцях свету. Можа выкарыстоўвацца на кампост
 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬