| Памылкі ўтрымання ды іх наступствы |
|
|
|
|
Памылкі ўтрымання могуць выклікаць сур'ёзныя хваробы. Распаўсюджаныя памылкі апісаны ніжэй па схеме: Памылка - магчымыя і характэрныя наступствы (сімптомы). Заўсёднае жыццё па-за краткамі і недастатковая велічыня загона (абмежаваныя магчымасці руху і практыкаванняў) - пашкоджанні рухальнага апарата (скрыўленне хрыбетніка, патанчэнне костак, яны нетрывалыя, як наступства - самаадвольныя пераломы, абмежаваная здольнасць да скокаў), шырокі дыяпазон парушэнняў паводзінаў ды стаўлення да навакольнага асяроддзя (грызенне кратак, агрэсія, сталае капанне, апантаны догляд за поўсцю, яе жаванне, у агуле бессэнсоўны рух, разбурэнне рэчаў ў кратках, неправільныя звычкі карыстання прыбіральняй, атлусценне, паніжаны цяглічны тонус (уключаючы сэрца). Хібнае зацёплае месцазнаходжанне - перагрэў, цеплавы выцень. Агароджа стаіць на скразняку непасрэдна ў адчыненага вакна або дзвярэй - прастудныя захворванні (чханне, катар). Нядбайнасць, зарэдка прыбіраемыя, вільготныя краткі - прастудныя захворванні (чханне, катар). Зачаста дэзінфікаваныя чыстыя краткі - жывёлы не могуць утварыць абарончую моц, саслабленне імуннай сістэмы, прастудныя захворванні (чханне, катар). Дрэнная насыпка або краткавая падлога, вільготная або брудная падлога - пададэрматыт, язвы падэшваў, пашкоджанні скуры, стэрэатупіі (кульгавасць, асцярожнае карыстанне заднімі лапамі, грызенне кратак, сталае капанне. Хібная (з пластыкавым пакрыццем) каморка, дзе пануе цёплы вільготны клімат і моцна павялічваецца колькасць бактэрый - прастудныя захворванні (чханне, катар). Сухое прагрэтае ад батарэй паветра, што ўзбуджаце дыхальныя шляхі - прастудныя захворванні (чханне, катар). Забруджаная або непадыходзячая насыпка - дэрматыт, параза лічынкамі, дыхальныя захворванні з-за шкодных вылучэнняў (зраненыя месцы, заўважнае аблізванне асобных частак цела, чыханне, сцёк з носу). Няма матэрыялу для стварэння гнёздаў, скрынкі для капання - падвышаная смяротнасць трусянят, канібалізм, парушэнні ў стаўленні да навакольнага асяроддзя (мёртвыя або знявечаныя дзіцяняты, сталае капанне, бессэнсоўныя спробы віцця гнёздаў). Недахоп або нястача вады - смага, смерць ад смагі, мачавыя камяні, пашкоджанне нырак (запалыя вочы, прага вады пры спробе напіцца, парушанае бруленне, мёртвыя жывёлы). Неналежнае харчаванне (забагатае на калорыі і інш.), перакормліванне - анамаліі зубоў, слінацёк, парушэнне стрававання, лякса, труса апушвае, атлусценне, пададэрматыт, астыямеяліт. Дрэннае сілкаванне або недахоп корму, вітамінаў ды мінералаш, што саслабляе абараняльную моц жывёлы - схудненне, сташчэнне, прастудныя захворванні (чханне, катар). Недахоп валакна, няма матэряла для згрызання - стэрэятупія (грызенне кратак, аблізванне частак клеткі). Хібнае знаёмства - дужанне, раны (параненыя і мёртвыя жывёлы). Некантраляванае размнажэнне - незапланаваныя роды (непажаданыя трусяняты) Хібнае транспартаванне - небяспека ранення падчас звяржэнне кантэйнераў, моцна абмежаваная магчымасць руху, нельга ўстаць, павярнуцца або выцягнуцца (пераломы костак, боль і пакуты). Моцны стрэс, калі жывёла бярэцца зачаста з агароджы і прымусова ціскаецца або з ёй дзікосна гуляюць, або яна жыве у неспакойным месцы - захворванні дыхальных шляхоў (чханне, катар). |


